Былы кіраўнік ААТ «Ціміразеўскі» Анатоль Міхайлавіч Ладыга прыступіў да выканання абавязкаў старшыні Клецкага раённага выканаўчага камітэта.
[caption id="attachment_73800" align="aligncenter" width="580"]

■ Анатоль Ісачанка (справа) віншуе Анатоля Ладыгу з прызначэннем на пасаду[/caption]
На пазачарговай сесіі Клецкага раённага Савета дэпутатаў, якая адбылася 17 студзеня, за кандыдатуру Анатоля Ладыгі прагаласавалі аднагалосна. Прадставіў дэпутатам кіраўніка раёна і першым павіншаваў яго з новай пасадай старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Губернатар адзначыў, што Анатоль Ладыга зарэкамендаваў сябе як добры спецыяліст і ўмелы кіраўнік, валодае неабходнымі лідарскімі якасцямі і арганізатарскімі здольнасцямі, у тым ліку і ўменнем аператыўна прымаць кіраўніцкія рашэнні, праяўляе настойлівасць у іх рэалізацыі.
На Капыльшчыне Анатоль Ладыга тры гады займаў пасаду першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу, потым узначаліў ААТ «Ціміразеўскі».
Капыльскі вопытны лясгас наведалі кіраўнікі і спецыялісты ляснога сектара Арменіі.
[caption id="attachment_73798" align="aligncenter" width="580"]

■ Галоўны ляснічы Уладзімір Васілько (другі злева) з армянскімі лесаводамі ў дэндрапарку[/caption]
Візіт быў арганізаваны ў рамках двухтыднёвага павышэння кваліфікацыі згодна з планам па рэалізацыі асноўных напрамкаў супрацоўніцтва дзяржаў – удзель-нікаў СНД у галіне лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці на перыяд да 2025 года.
Госці з паўднёвай рэспублікі пазнаёміліся з мерапрыемствамі па лесааднаўленні, лесаразвядзенні і доглядзе за ляснымі насаджэннямі, наведалі гадавальнік, з цікавасцю прагуляліся па дэндрапарку. Іх таксама зацікавілі мерапрыемствы, якія праводзяцца ў вопытным лясгасе па ахове лесу, работа дрэваапрацоўчага цэха, дзе штомесячна перапрацоўваецца каля 5000 кубаметраў круглага лесу.
Вывучэнне беларускага вопыту вядзення лясной гаспадаркі армянскія лесаводы прадоўжылі на базе іншых лясгасаў Мінскай вобласці.
Пятнаццаць арганізацый раёна будуць задзейнічаны ў навядзенні парадку ў вёсцы Навасёлкі Цімкавіцкага сельсавета.
[caption id="attachment_73799" align="aligncenter" width="580"]

■ Працуюць прадстаўнікі аблмехатрада[/caption]
Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч. На працягу трох першых месяцаў года будуць весціся работы па расчыстцы пустуючых участкаў ад драўнінна-хмызняковай расліннасці і зносе струхлелых будынкаў. Сярод тых, хто непасрэдна будзе займацца гэтым, райаграсэрвіс, раён газазабеспячэння, Цімкавіцкі сельвыканкам, РАНС, ЖКГ, раён электрычных сетак, філіял ДП «Мінаблпаліва», Капыльскі РБУ, аўтамабільны парк № 21, ДРБУ № 124, энергасэрвіс, аблмехатрад, ПМК-11, Капыльскі вопытны лясгас, ААТ «Капыльскае».
Як расказала старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава, ужо прыступілі да выканання работ РЭС, філіял ДП «Мінаблпаліва», райаграсэрвіс, ПМК-11, аблмехатрад.
Гаспадаркі Капыльшчыны вядуць нарыхтоўку, вывазку і ўнясенне арганічных угнаенняў.
Усяго назапашана 562 712 тон, што складае 75% да плана, вывезена на палеткі пад яравую сяўбу 520 729 тон — 93%, унесена — 175 873 тоны (34%), у тым ліку пад цукровыя буракі — 110 630 тон. На вывазцы па стане на 24 студзеня было задзейнічана 36 адзінак тэхнікі, якая належыць гаспадаркам раёна.
Найбольш паспяхова спраўляюцца з даведзеным заданнем па нарыхтоўцы арганікі ў ААТ «Прагрэс 2010» — выканана на 82%, СГФ «Руднае» — 80%, ф-ле «Лакнея» і ЗАТ «Жыліхава» — па 79%.
19 января в средней школе № 3 г. Копыля состоялось торжественное мероприятие, посвященное 20-летию Министерства по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь. По итогам 2018 года награды вручили наиболее отличившимся спасателям.
Капитан внутренней службы, начальник пожарной аварийно-спасательной части (ПАСЧ) № 2 агрогородка Тимковичи Дмитрий Суденко получил очередное звание — майор. Командир отделения ПАСЧ № 1 г. Копыля Александр Римашевский и начальник пожарного аварийно-спасательного поста № 15 деревни Слобода-Кучинка Сергей Суботник удостоились нагрудного знака «Выдатнік».
Почетной грамотой Минского областного управления были награждены диспетчер центра оперативного управления Алексей Логовой и начальник ПАСЧ № 1 г. Копыля Дмитрий Шавров.
Также были вручены благодарности председателя Копыльского райисполкома — ими были отмечены начальник караула ПАСЧ № 2 аг. Тимковичи Денис Николайчик и водитель этой же части Дмитрий Моисеенко. Грамотой РОС ДОСААФ отметили старшего водителя ПАСЧ № 1 г. Копыля Евгения Борисевича и водителя ПАСЧ № 2 Анатолия Нагорного, прапорщика запаса Олега Кашубу и бывшего начальника пожарного аварийно-спасательного поста № 14 д. Бучатино Анатолия Качура.
Команда учреждения «ДЮСШ Копыльской РПО БПС работников АПК» в составе Евгения Пешкура, Станислава Траяновича, Ивана Пилата, Артура Мирошника, Павла Перепецкого, Владислава Мажарова, Даниила Тарбецкого, Евгения Сергейчика, Александра Ленько, Дениса Курчевского под руководством тренера-преподавателя Александра Пилата стала победителем в первенстве Минской области по гандболу среди юношей 2006–2007 г.р., которое проходило в г. Слуцке. Соперниками копылян были команды Солигорского, Клецкого и Слуцкого районов. Все игроки нашей команды получили грамоты.
Марыя ШЭІНА, Маргарыта САКОВІЧ, Павел ШЭІН, Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ