Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Особый акцент хочется сделать на безопасности детей у водоемов. Ведь это одно из самых любимых мест отдыха и развлечений у ребятни в летний период. devochka-kupaetsja Но дети не должны находиться у воды без взрослых. Это правило неукоснительно должны выполнять и дети, и взрослые. И именно родители обязаны поговорить с детьми обо всем, что может произойти, предупредить об опасности и объяснить последствия. Дети, отправляясь на водоем без взрослых, не осознают в полной мере, что рискуют своей жизнью. Родители должны уяснить для себя три основных НЕЛЬЗЯ: плавать на надувных матрасах; купаться на большой глубине; играть на воде. Признаки того, что ребенок тонет: голова находится под водой, рот то уходит под воду, то появляется на поверхности. Тело находится в воде вертикально, ребенок не поддерживает себя движениями ног, двигается как поплавок. Дышит часто и рывками хватает воздух. Глаза закрыты либо взгляд стеклянный, не фокусируется. Волосы свисают на глаза, лоб, ребенок не пытается их убрать. Стопроцентно определить, что ребенок тонет, достаточно сложно. Поэтому, заметив какие-то настораживающие признаки, окликните его — если он может вам связно ответить, помахать рукой, значит, все в порядке. Если же ответа не последовало — у вас есть несколько минут, чтобы спасти его. Как поступить, если вы видите беду, но сами плохо плаваете или совсем не умеете? Главное — постарайтесь взять себя в руки, спасатель-паникер — плохой помощник. Если на пляже нет спасателей, осмотритесь, может быть, рядом есть люди, которые смогут помочь. Не пугайтесь, если никого не оказалось, главное — грамотно и последовательно действовать. Ребенок недалеко от берега? Поищите вокруг предмет, который можно протянуть ему и с помощью которого вытащить ребенка на сушу —  это может быть палка, полотенце или футболка, и подплывите к утопающему. Может случиться, что ребенок будет не в состоянии ухватиться за веревку. Тогда подплывите к нему сзади и подхватите под мышки. Переверните малыша лицом вверх, чтобы он мог дышать. Ребенок ушел под воду? Нырните и обыщите дно. Обнаружив малыша, схватите его за руку, волосы или под мышки и всплывайте, сильно оттолкнувшись ото дна. Если он наглотался воды, немедленно вызовите «скорую». Пока помощь едет, проверьте, свободно ли ребенок дышит,  убедитесь, что во рту нет камешков, водорослей и песка. Чтобы помочь ребенку откашляться, поверните его спиной к себе, одной рукой обнимите, немного надавливая на область желудка, а другой — наклоните вперед и слегка похлопайте между лопаток. Если он долго был под водой, положите малыша к себе на колени лицом вниз, немного надавливая на живот, — вода должна вытечь. Дожидаясь «скорой», снимите с ребенка мокрую одежду, положите его в теплое, сухое место и заверните в одеяла, полотенца.
Яснае і цёплае надвор’е вабіць да вадаёмаў Капыльшчыны і дарослых, і дзяцей. Арганізоўваючы свой адпачынак, неабходна памятаць аб захаванні правіл бяспекі. actual666sm Супрацоўнікі МНС штодня праводзяць прафілактычныя рэйды ўздоўж вадаёмаў раёна, але самым галоўным фактарам, які ўплывае на аператыўную абстаноўку, часцяком становіцца сам чалавек, які пераацэньвае свае сілы і недаацэньвае ўзровень небяспекі, знаходзячыся каля вады. Пачаліся летнія канікулы, водпускі, і ў гэты час трэба памятаць пра тое, што вада — гэта зона павышанай небяспекі. У перыяд купальнага сезона, які доўжыцца тры летнія месяцы, узнікае найбольшая рызыка здарэнняў падчас адпачынку лю-дзей на вадаёмах. Таму з яго пачаткам праводзіцца месячнік бяспекі людзей на водных аб’ектах. Мэтай гэтага штогадовага прафілактычнага мерапрыемства з’яўляецца павышэнне ўзроўню бяспекі людзей пры адпачынку паблізу водных аб’ектаў, зніжэнне колькасці няшчасных выпадкаў і гібелі людзей у вадаёмах.
Па даных АСВОД, у Беларусі штогод на вадаёмах гіне вялікая колькасць людзей. Так, ужо з пачатку 2019 года па стане на 20 мая ад закрыцця верхніх дыхальных шляхоў вадой загінула 67 чалавек, з іх 6 непаўналетніх. Пры купанні — 4, з іх 1 непаўна-летні. Выратавана 32, з іх 1 дзіця.
Толькі з пачаткам купальнага сезона можна смела адпраўляцца адпачываць на вадаёмы. Аднак для гэтага прыдатныя далёка не ўсе з іх. Купацца можна там, дзе ёсць абсталяваныя пляжы, вада адпавядае санітарным нормам, а дно ачышчана ад смецця. Згодна з рэестрам пляжаў і іншых месц масавага адпачынку насельніцтва каля вады ў 2019 годзе на тэрыторыі раёна дзейнічаюць тры пляжы. Інспекцыя нагляду і прафілактыкі Капыльскага РАНС у цесным узаемадзеянні з прадстаўнікамі АСВОД і РК ГА «БРСМ» праводзіць прафілактычную работу па прадухіленні здарэнняў на водных аб’ектах. У рамках ме-сячніка плануецца сістэматычны кантроль і спыненне дзейнасці незарэгістраваных месц адпачынку грамадзян на вадаёмах. Сяргей КОЗЕЛ  
1 июня стартовала профилактическая акция МЧС «Каникулы без дыма и огня». Проходить она будет все три летних месяца. [caption id="attachment_77282" align="aligncenter" width="580"]■ Детям интересно общаться со Спасайкой ■ Детям интересно общаться со Спасайкой[/caption] За время ее проведения работники МЧС побывают в оздоровительных и пришкольных лагерях, дошкольных учреждениях образования, где проведут с детьми профилактические беседы и викторины, продемонстрируют профилактические и обучающие видеофильмы, мультфильмы из цикла «Волшебная книга», раздадут наглядно-изобразительную продукцию. Не будут забыты и взрослые: дежурный персонал пройдет обучение с последующей проверкой знаний правил пожарной безопасности. Фото Татьяны БОХАН  
Ён з кагорты тых кіраўнікоў, хто сваёй працай і талентам гаспадара ў другой палове ХХ стагоддзя праслаўляў родную Капыльшчыну Віктар Іванавіч Колас, старшыня саўгаса «Цімкавіцкі», вывеў гаспадарку ў лік лепшых: сельгаспрадпрыемства неаднаразова станавілася пераможцам рэспубліканскага сацыялістычнага спаборніцтва. А сам Колас узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі «За працоўную адзнаку» і «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна», а таксама Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Яго прозвішча занесена ў Кнігу працоўнай славы ААТ «Капыльскае». [caption id="attachment_77279" align="aligncenter" width="580"]■ Віктар Колас з захапленнем расказвае пра сваё жыццё ■ Віктар Колас з захапленнем расказвае пра сваё жыццё[/caption] Зараз, напярэдадні свайго 80-гадовага юбілею, Віктар Іванавіч па-ранейшаму бадзёры і актыўны. Расказваючы пра мінулае, дакладна і хутка называе адметныя даты і падзеі свайго жыцця. Не памылюся, калі скажу, што ён адзін з тых лю-дзей, ад якіх нібы падзараджаешся жыццёвай сілай і энергіяй, бо яны па сваёй прыродзе — аптымісты і ясна бачаць шлях, па якім патрэбна рухацца.  На пытанне, як удавалася доўгі час утрымліваць лідарскія пазіцыі, Віктар Іванавіч амаль не задумваючыся адказвае: — Калі я прыйшоў, саўгас знаходзіўся ў заняпа-дзе. Таму прыйшлося пайсці на невялікі пераварот: стаўку зрабілі на вырошчванне буйной рагатай жывёлы — і не прагадалі. На базе спіртзавода было вырашана стварыць міжгаспадарчае прадпрыемства па адкорме буйной рагатай жывёлы, дзе за год планавалася адкормліваць да 22 тысяч галоў. Па-іншаму арганізавалі кармленне жывёлы, і прывагі паступова пачалі павялічвацца, узрасло пагалоўе. Значна знізіўся сабекошт мяса. Адпаведна павялічылася  абарачальнасць сродкаў. [caption id="attachment_77277" align="aligncenter" width="580"]■ Валянціна і Віктар. Пачатак 60-х гадоў ХХ стагоддзя ■ Валянціна і Віктар. Пачатак 60-х гадоў ХХ стагоддзя[/caption] Як пацвярджэнне сказанаму, на старонках «СП» ад 4 ліпеня 1974 года знаходзім такія даныя: «Калі абарачальнасць сродкаў у саўгасе «Цімкавіцкі» ў 1969 годзе складала 259 дзён, кожны рубель прыносіў прыбытак 26 капеек, то ўжо ў 1973 годзе абарачальнасць адпаведна склала 223 дні, а рубель даў 63 капейкі. Рэнтабельнасць саўгаснай вытворчасці ўзрасла за гэты час з 28,9 працэнта да 38,2». Яшчэ адзін бок прафесійнай дзейнасці Віктара Іванавіча — пэўны час ён з’яўляўся членам праўлення рэспубліканскай арганізацыі Усесаюзнага таварыства «Веды». І рабіў гэта з захапленнем і добрасумленна. Каб расказаць пра поспехі свайго сельгас-прадпрыемства, Колас зрабіў слайды пра яго жыццё і выступаў з імі ў так званых Дамах асветы. У 1982 годзе Віктар Іванавіч у складзе дэлегацыі БССР прымаў удзел у рабоце VIII з’езда Усесаюзнага таварыства «Веды», які праходзіў у Вялікім Крамлёўскім палацы. — Вы разумееце, у дэлегацыю ўвайшлі вялікія вучоныя, сярод якіх наш знакаміты зямляк, канструктар МАЗаў Міхаіл Сцяпанавіч Высоцкі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук беларусі генетык Любоў Уладзіміраўна Хатылёва. І я — просты чалавек, — усхвалявана расказвае суразмоўца. — Але мне даручылі выступаць. Пасля таго, як я расказаў пра нашы дасягненні, да мяне падыходзілі і пыталі: няўжо на самай справе такія саўгасы ёсць у БССР? Пазней, ужо ў складзе групы савецкіх вучоных, ездзіў яшчэ і ў Германію. Вось як. За 15 гадоў кіраўніцтва саўгасам сярод іншага Віктар Колас паспеў пабудаваць электракацельню, частку чыгункі, абнавіў аўтатранспартны парк. І заўсёды ён імкнуўся зрабіць жыццё людзей лепшым, чым было, бо асабісты лёс Віктара Коласа з самага дзяцінства быў напоўнены драматызмам і нягодамі. [caption id="attachment_77278" align="aligncenter" width="580"]■ Валянціна Мікалаеўна паказвае сямейную галерэю ■ Валянціна Мікалаеўна паказвае сямейную галерэю[/caption] Рана застаўшыся без бацькоў, Віця быў вымушаны клапаціцца пра сябе і сваю будучыню сам. Тата Іван Адамавіч, афіцэр НКУС, з першых дзён пайшоў на фронт, перад гэтым паспеўшы перавезці жонку з двума дзеткамі з Мінска да сваякоў у Думічы. У хуткім часе захварэла і памерла сястрычка Ганна, не вытрымаўшы цяжкасцей ваеннага часу пайшла з жыцця і маці, не дажыўшы тыдзень да Дня Перамогі. Віктара ўзялі на выхаванне сваякі. З вайны бацька вярнуўся і нават быў абраны старшынёй праўлення калгаса ў в. Бабоўня. Але былы франтавік пражыў нядоўга: не вытрымала здароўе, падарванае на вайне, і ў чэрвені 1950 года ён памёр. Знайсці свой асабісты шлях у жыцці Віктару дапамог тагачасны дырэктар школы ў Нізкавічах Віктар Паўлавіч Сергіеня. Менавіта ён заўважыў здольнасці юнака, яго імкненне да лепшай долі і падказаў паступаць у Мінскі палітэхнікум, які той паспяхова і закончыў у 1957 годзе. Праца ў Магілёўскай вобласці, ваенная служба ў Маскоўскай акрузе супрацьпаветранай абароны, вучоба ў Мінскім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі, уступленне ў рады КПСС, а пазней і пасада сакратара партыйнага камітэта саўгаса «Бабоўня» — прыступкі, з якіх складаўся не толькі характар, але і прафесійны шлях Віктара Іванавіча. Вядома ж, у лідара саўгасных партыйцаў спраў і клопатаў было надзвычай многа. На ўліку — некалькі дзясяткаў камуністаў, якія працуюць у полі, на фермах, будоўлях, у майстэрнях. І ўсюды свае праблемы, усюды патрэбна пабываць, правесці з людзьмі адпаведную гутарку, даць разумную параду. У той жа час пазнаёміўся і ажаніўся з выпускніцай Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута Валянцінай Мікалаеўнай. — Разам мы ўжо 57 гадоў, — гаворыць Віктар Іванавіч. — І за ўсім маім поспехам стаіць цярпенне, розум і мудрасць жонкі. Яна заўсёды мне раіла, як дзейнічаць.  Мы выгадавалі годных дзяцей: дачку і сына, якія працуюць урачамі ў г. Мінску. Ганарымся двума ўнукамі і праўнукамі. — Віктар Іванавіч заўсёды ўмеў падабраць ключык да кожнага чалавека, глыбока пранікнуць у душы людзей, каб даць ім дакладны напрамак у працы і розных жыццёвых сітуацыях, — дадае Валянціна Мікалаеўна. — Таму, упэўнена, у яго і атрымалася дасягнуць высокіх вынікаў. На маё пытанне, якія б парады Вы далі маладым кіраўнікам, Колас зноў-такі імгненна і ўпэўнена адказвае: — Па-першае, не брацца за тую справу, якую не зможаш выканаць. Трэба заўсёды правяраць лю-дзей, глядзець, на што яны здольны. Бо зараз шмат тых, хто імкнецца зрабіць больш для сябе, нібы для агульнай справы, так званых кар’ерыстаў. Па-другое, патрэбна ведаць агульныя заканамернасці, філасофію, паліталогію. Трэба мець рознабаковую адукацыю. А яшчэ — здольнасці да самааналізу і самакантролю. Што ж, даваць такія парады Колас мае права, бо сам — чалавек шматбаковых ведаў: акрамя іншага ён скончыў інстытут марксізму і ленінізму па спецыялізацыі «Навуковыя асновы кіравання», меў зносіны з цікавейшымі людзьмі свайго часу. Пасля 15 гадоў на пасадзе дырэктара саўгаса амаль 10 гадоў Віктар Іванавіч узначальваў Капыльскую раённую дзяржаўную насенную інспекцыю, а ў 1995 годзе быў абраны старшынёй Цімкавіцкага сельсавета. На гэтай пасадзе асабліва ярка выявілася яго ўменне разумець людзей, жыць з імі адзінымі думкамі, пры неабходнасці аказаць дапамогу. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Негативные явления распространения пьянства и алкоголизма, особенно в сельской местности, где проживает практически половина всего населения области, наносят значительный материальный и моральный ущерб обществу, сказываясь на заболеваемости, смертности и рождаемости, снижении трудоспособности, преждевременном старении граждан. orig_alkogl_i_chelovek_4 Предпринятыми мерами по выполнению мероприятий, предусмотренных Государственной программой, ведомственными документами МВД и УВД, распоряжениями Минского облисполкома по противодействию пьянства и алкоголизма, было достигнуто снижение количества преступлений, совершенных лицами в состоянии алкогольного опьянения. Вместе с тем в целом мы пока не достигли того результата, которого от нас требует складывающаяся криминогенная обстановка в регионах области. Большое значение имеет совместная организация работы ОВД с исполнительно-распорядительными органами по обеспечению занятости и досуга как взрослых, так и молодежи, направленная на развитие различных форм семейного отдыха, внедрение современных обрядов и традиций, утверждающих здоровый образ жизни. Еще одна важная задача профилактики пьянства — бескомпромиссная и принципиальная борьба по выявлению фактов нарушений правил торговли спиртными напитками (продажа подросткам) и распития алкоголя, особенно пива, в общественных местах. Таким образом, нам еще предстоит очень много сделать при тесном взаимодействии с заинтересованными и общественностью, чтобы добиться позитивного изменения ситуации, связанной с пьянством и алкоголизмом в регионах области, и решения задач, поставленных государством и руководством нашего ведомства. Александр КИСЕЛЕВ, начальник Копыльского отделения Департамента охраны МВД Республики Беларусь, майор милиции                     
Страница 3128 из 4899