Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Понедельник, 24 июня 2019 15:49

(CMigrator copy 59)

Подпишись на «СП» и получи бонус При оформлении подписки на районную газету «Слава працы» на июль – декабрь 2019 года вы имеете право на разовое бесплатное размещение объявления в газете (рубрика «Куплю-продам») в одном номере районки и на сайте «СП» в течение двух недель. Для этого необходимо предъявить: — квитанцию о подписке на второе полугодие 2019 года; — документ, удостоверяющий личность (с фотографией); — купон бесплатных объявлений, вырезанный из «СП».
000023_1561061674_351972_big День культуры и традиций Азербайджана прошел 20 июня на фан-зоне II Европейских игр у Дворца спорта. Мероприятие начнется в 20:00. Тунзаля Агаевa – заслуженная артистка Азербайджана, которая также является послом I и II Европейских игр выступила с концертной программой. Она исполнила несколько композиций в стиле поп-джаз-фольк. Также в этот вечер прошли выступления народных коллективов Азербайджана и Беларуси, дегустации блюд национальной кухни и выставка фотографий, сделанных во время Европейских игр в Баку.
В рамках II Европейских игр проект Президентского спортивного клуба «Олимпийский выбор» переименован в «Олимпийский путь», сообщает пресс-служба государственно-общественного объединения. 1557832276 Проект сохранит важные и ключевые условия: взаимосвязь успехов белорусских спортсменов с помощью специализированным учебно-спортивным учреждениям страны.   Во время II Европейских игр условия для помощи юным спортивным талантам несколько изменятся, что отражено в новом названии проекта. Для возможности выбора детской спортивной школы или училища, куда по желанию спортсмена Президентский спортивный клуб направит определенную сумму белорусских рублей, необходимо стать победителем или призером соревнований в рамках II Европейских игр в олимпийском виде спорта, а также установить личный рекорд или достигнуть лучшего результата в карьере (либо его повторить). В этом случае Президентский спортивный клуб предоставит право выбора специализированного учебно-спортивного учреждения страны спортсмену и после окончания Игр перечислит туда следующие суммы: за первое место – 15 000 белорусских рублей; за второе место – 10 000 белорусских рублей; за третье место – 7 500 белорусских рублей. «Олимпийский выбор» – совместный масштабный проект Президентского спортивного клуба, Национального олимпийского комитета Республики Беларусь и Министерства спорта и туризма по поддержке детско-юношеского спорта в нашей стране. В рамках проекта клуб предоставляет право каждому чемпиону и призеру Олимпийских игр выбрать детско-юношескую спортивную школу или другое специализированное учреждение для оказания безвозмездной (спонсорской) помощи с целью укрепления материально-технической базы, организации, проведения и участия в различных соревнованиях. Аналогичная акция проходила в рамках Олимпийских игр в Лондоне-2012, Сочи-2014, Рио-2016 и Пхенчхане-2018. За это время была оказана помощь в общей сложности 25 разным спортивным учебным учреждениям (некоторым - неоднократно) на сумму порядка $240 тыс. Успехи белорусских спортсменов в Минске-2019 вполне могут стать прологом и стимулом к их не менее запоминающимся выступлениям в олимпийском Токио-2020. Фонд «Дирекция II Европейских игр 2019 года» поддержал проведение проекта во время мультиспортивного форума.
Чэрвень, лета 1941 года назаўсёды стануць для сінявокай Беларусі, бадай, адным з самых трагічных перыядаў. З першых жа дзён вайна ператворыцца ў сапраўды Айчынную для кожнага беларуса, для кожнага рэгіёну Бацькаўшчыны, дзе ўзняліся на барацьбу і маладыя, і старыя — уся Айчына. [caption id="attachment_77658" align="aligncenter" width="580"]■ Першы залп легендарных «кацюш» пад Оршай ■ Першы залп легендарных «кацюш» пад Оршай[/caption] На тэрыторыю Беларусі наступала самая моцная з трох фашысцкіх груповак вермахта — група армій «Цэнтр», якая мела сваёй канчатковай мэтай захоп  Масквы. У першыя ж гадзіны вайны варожая авіяцыя нанесла ўдары па значных ваенных аб’ектах у заходняй памежнай паласе. Чырвоная Армія рыхтавалася галоўным чынам да наступальных дзеянняў: многія прытрымліваліся думкі аб магчымай вайне як скарацечнай і на чужой тэрыторыі. Не было поўнасцю праведзена пераўзбраенне войскаў, складанасці былі і з новай тэхнікай, якая толькі пачынала асвойвацца. Нельга забываць, што ўзброеныя сілы былі аслаблены рэпрэсіямі, якія пазбавілі Чырвоную Армію 45 тысяч вопытных камандзіраў. У выніку рэпрэсій на пачатак вайны амаль 75% камандзіраў палкоў і дывізій займалі свае пасады менш за год. Аднак, нягледзячы ні на што, нашы салдаты і афіцэры аказвалі адчайнае супраціўленне, праяўляючы ўзоры мужнасці. Насмерць, да апошняга патрона, стаялі на мяжы пагранічнікі. За тыдзень першых баёў байцы пагранічнай заставы лейтэнанта А. Кіжаватава, што знаходзіліся ў Брэсцкай крэпасці, знішчылі каля батальёна гітлераўцаў. Сем атак адбіла застава пагранатрада на чале з лейтэнантам В. Усавым: яго пяць разоў ранілі, але ён працягваў кіраваць боем... Абаронцы крэпасці здолелі пратрымацца каля месяца, хаця па планах фашыстаў на захоп адводзілася толькі некалькі гадзін. На сценах цытадэлі былі зроблены надпісы, якія сёння вядомы ў многіх куточках планеты Зямля: «Я паміраю, але не здаюся! Бывай, Радзіма». [caption id="attachment_77657" align="alignleft" width="218"]■ Герой Савецкага Саюза Мікалай Гастэла ■ Герой Савецкага Саюза Мікалай Гастэла[/caption] У самыя першыя гадзіны вайны разгарнуліся паветраныя баі і ў небе Беларусі. Каля Радашковічаў здзейснілі гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі капітан М. Гастэла і члены яго экіпажа, накіраваўшы палаючы самалёт на групу нямецкіх танкаў і аўтамашын. Больш за месяц ішлі баі за Гомель. Толькі 19 жніўня цаной вялікіх страт гітлераўцам удалося захапіць горад. Пры абароне Гомеля здзейсніў свой першы паветраны таран лётчык Б. Коўзан. Дарэчы, гэта адзіны ў свеце лётчык, які зрабіў чатыры паветраныя тараны і застаўся жывы. Нашым войскам не ўдалося ўтрымаць Мінск, хоць вельмі стойка трымалі абарону 64-я, 100-я, 108-я стралковыя дывізіі. Сілы былі няроўныя, і 28 чэрвеня нямецкія танкі, пераадолеўшы абарону, уварваліся ў сталіцу. У акружэнні ворага апынуліся 11 злучэнняў. Гэта пазбавіла магчымасці стрымліваць націск праціўніка ў цэнтральнай частцы Беларусі. У абароне Мінска брала ўдзел 100-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра I. Русіянава, байцы якой упершыню ў вайну выкарысталі «шкляную артылерыю» — бутэлькі з гаручай сумессю супраць танкаў. Нягледзячы на тое, што гітлераўцы акружылі савецкую групоўку каля Мінска, спроба «маланкава» фарсіраваць водны рубеж на Бярэзіне і выйсці да Дняпра вермахту не ўдалася. Толькі 1 ліпеня часці 47-га германскага танкавага корпуса змаглі прарвацца на ўсходні бераг Бярэзіны. Мужна абараняліся часці 47-га стралковага корпуса генерал-маёра С. Паветкіна і 4-га паветрана-дэсантнага корпуса генерал-маёра А. Жадава ў раёне Бабруйска. Гэта дазволіла заняць баявыя рубяжы свежым савецкім дывізіям, падцягнутым на лінію Дняпра з цэнтральных раёнаў СССР. I нават адступаючы на ўсход, часці Чырвонай Арміі працягвалі весці цяжкія абарончыя баі. У пачатку ліпеня арганізуецца лінія абароны па Заходняй Дзвіне і Дняпры. Тры дні ішлі цяжкія абарончыя баі на Бярэзіне. Вялікія баі вялі ў раёне Магілёва, стрымліваючы націск танкавай групы Гудэрыяна. Дарэчы, абарона горада працягвалася ажно 23 дні (з 4 па 27 ліпеня). Асабліва вызначыўся стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка С. Куцепава. Толькі за адзін дзень баёў яго байцы знішчылі 39 фашысцкіх танкаў. Праціўнік сканцэнтраваў ля Магілёва чатыры пяхотныя і адну танкавую дывізіі, матарызаваны полк СС «Вялікая Германія» і іншыя вайсковыя фарміраванні. Ім супрацьстаялі часці 61-га стралковага корпуса генерал-маёра Ф. Бакуніна і байцы народнага апалчэння. Толькі воінамі 172-й дывізіі генерал-маёра М. Раманава за 10 дзён было знішчана 179 танкаў і бронетранспарцёраў, каля 4 тыс. салдат і афіцэраў праціўніка. Асабліва ўпартыя баі разгарнуліся на Буйніцкім полі... 14 ліпеня 1941 г. пад Оршай упершыню батарэя мінамётаў пад камандаваннем капітана I. Флёрава выкарыстала рэактыўную артылерыю — «кацюшы». Каля тыдня працягваліся баі за Віцебск. На жаль, да канца жніўня – пачатку верасня была акупіравана ўся тэрыторыя Беларусі. Аднак двухмесячныя абарончыя баі савецкіх войскаў у Беларусі не дазволілі праціўніку рэалізаваць план «маланкавай вайны», далі магчымасць сканцэнтраваць рэзервы і падрыхтавацца да абароны на маскоўскім напрамку. Канешне, нельга не адзначыць вялікую ролю ідэалогіі. У першы ж дзень вайны да грамадзян СССР па радыё звярнуўся намеснік старшыні СНК В.М. Молатаў, які ад імя Савецкага ўрада заклікаў «забяспечыць перамогу над ворагам» шляхам арганізацыі належнай абароны. Разам з разуменнем цяжкага стану на франтах і перспектывай зацяжной вайны пачала фарміравацца сістэма мерапрыемстваў па пераводзе ўсяго жыцця краіны на ваенныя рэйкі і стварацца сістэма надзвычайных органаў кіравання. Ужо 22 чэрвеня 1941 г. Прэзідыум ВС СССР прыняў Указ «Аб ваенным становішчы». У краіне ўводзіліся абавязковая працоўная павіннасць, звышурочныя работы, устанаўліваўся надзвычайны распарадак работы для дзяржаўных устаноў і арганізацый, а таксама ваенныя нормы забеспячэння насельніцтва таварамі і прадуктамі харчавання, на тэрыторыі ўсіх пагранічных рэспублік уводзілася ваеннае становішча. 30 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП (б) і СНК СССР прынялі мабілізацыйны народнагаспадарчы план на III квартал 1941 г., які патрабаваў тэрмінова пачаць мабілізацыю ўсіх рэсурсаў краіны для забеспячэння патрэб ваеннай абароны. Прадугледжвалася неадкладна ажыццяўляць эвакуацыю — мэтанакіраванае перабазіраванне насельніцтва, абсталявання прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, прадуктаў харчавання, маёмасці, матэрыяльных і культурных каштоўнасцей з месц, якім пагражала акупацыя. У выніку Урал, Заходняя Сібір і Сярэдняя Азія ператварыліся ў асноўную базу ваеннай эканомікі СССР: сюды за ліпень – снежань 1941 г. было эвакуіравана 2593 прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку 1523 буйныя, галоўным чынам з сістэмы ВПК. Так што не трэба верыць сёння заморскім дзядзькам, якія хлусліва апавядаюць з-за акіяна пра нашу Айчынную вайну. Нам ніколі нельга забываць, што Бацькаўшчына, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. Трэба ўсведамляць, што акупацыйны рэжым у Беларусі — гэта сістэма жудасна-варварскіх мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларусаў як нацыі. У адпаведнасці з планам «Барбароса» акупанты імкнуліся знішчыць дзяржаўнасць беларускага народа, тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі. На Беларусі фашысты арганізавалі шмат лагераў смерці, гета. Прычым канцлагеры, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі. Сама палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз беларусаў на катаржныя работы ў Германію. У шматвяковай гісторыі ніколі не было столькі масавага гераізму, фізічнай і духоўнай стойкасці, якія праявіў наш народ у Вялікую Айчынную. Усё менш застаецца сведкаў той жудаснай пары, але глыбокае асэнсаванне неўміручасці нашага народа, яго прагі да волі і незалежнасці, гераізм змагароў з фашызмам павінны быць актуальнымі для ўсіх нас сёння і для нашых нашчадкаў. Канстанцін КАРНЯЛЮК,  краязнавец, няштатны карэспандэнт «СП»
Страница 3111 из 4901