Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Владимир Дорошевич из д. Свидичи был одним из первых подпольщиков и партизан Копыльщины

19.05.2025
За гады вайны падпольшчыкі і партызаны сталі для Чырвонай Арміі сапраўдным другім фронтам у тыле ворага. Уладзімір Андрэевіч Дарашэвіч з вёскі Свідзічы быў адным з першых падпольшчыкаў і партызан Капыльшчыны. Разведчык штаба 27-й брыгады імя В.І. Чапаева за свае баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «Партызану Айчыннай вайны» І ступені, «За перамогу над Германіяй у 1941 –1945 гг.», «За  доблесную працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.» і інш. У мірным жыцці аддаваў усе сілы, працаваў, не шкадуючы сябе. Пасля выхаду на пенсію перадаваў свой багаты жыццёвы вопыт маладому пакаленню, выхоўваючы ў моладзі любоў да Радзімы, пачуццё абавязку, патрыятызму. Нарадзіўся Уладзімір у мнагадзетнай сям’і ў 1913 годзе. Змалку праходзіў усе этапы нялёгкай сялянскай навукі: пасвіў  гусей, авечак, кароў, навучыўся правільна трымаць касу і плуг. Здольны да навучання хлопец  змог скончыць толькі 5 класаў Слабада-Кучынскай няпоўнай сярэдняй школы. Памёр бацька,  і разам з маці  трэба было займацца гаспадаркай,  дапамагаць падымаць трох малодшых сясцёр.  У сям’і жылі яшчэ двое старэйшых (інваліды) – сястра і дзядзька. Так што,  яму хапіла ўсяго. У 17 гадоў уступіў у калгас «Барацьбіт».  Шчыра працаваў ад цямна да цямна, бо верыў у светлую будучыню.  За сваю актыўную жыццёвую пазіцыю   быў прыняты ў камсамол. Удзельнічаў у мастацкай самадзейнасці і ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. Заўсёды  знаходзіў  час, каб займацца самаадукацыяй: многа чытаў газет, часопісаў, кніг, наведваў мясцовую бібліятэку.  Адслужыў у Чырвонай Арміі вызначаны тэрмін, дзе яшчэ больш загартаваўся  яго характар, умацавалася ўпэўненасць у  сваіх сілах, раскрыліся якасці арганізатара(быў камандзірам аддзялення). У 1937 годзе быў прызначаны сакратаром Слабада-Кучынскага сельсавета. У Барысаве скончыў шасцімесячныя курсы савецка-партыйных работнікаў,  і быў накіраваны на працу ў Вялешынскі сельсавет. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны займаўся прызывам у армію,  і быў пакінуты для арганізацыі падпольнага і партызанскага руху. Разам з сёстрамі  Уладзімір  збіраў па лясах, абочынах дарог зброю і боепрыпасы, хаваў  знойдзенае ў патаемных месцах, аказваў дапамогу байцам і камандзірам Чырвонай Арміі, якія выходзілі з акружэння. У роднай вёсцы стварыў патрыятычную групу, у якую ўвайшлі мясцовыя актывісты, члены яго сям’і, акружэнцы Сяргей Зуеў і Фёдар Ганчарук. У  сваёй хаце хаваў сям’ю аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху, якая не паспела эвакуіравацца. Ён наладзіў сувязь з былым інструктарам Капыльскага райкама партыі Аляксандрам Кандыбовічам, рабочым Старыцкага спіртзавода Адамам Карнейчыкам, маёрам Шалякіным, у якога быў радыёпрыёмнік.  Разам вялі агітацыйную работу сярод насельніцтва, прымалі  зводкі Савінфармбюро і размнажалі  іх ад рукі, пісалі лістоўкі і распаўсюджвалі  іх у Капылі і навакольных вёсках. Затым група Дарашэвіча ўлілася  ў падпольную арганізацыю пад кіраўніцтвам Паўла  Лагвіненкі. 2 сакавіка 1942 года ў Старыцкім лесе быў створаны партызанскі атрад, які дапамог узброіць 21 вінтоўкай, 3 ручнымі кулямётамі ДП, 2 аўтаматамі ППШ і некалькімі тысячамі патронаў. Аб’яд-наўшыся  з атрадам імя Чапаева, партызаны раз-гарнулі актыўную баявую дзейнасць. Налётамі на гарнізоны, органы кіравання і гаспадарчыя аб’екты акупантаў, дыверсіямі на чыгунцы і шашы, лініях сувязі, раптоўнымі ўдарамі з засад наносіўся адчувальны ўрон ворагу. Змагаўся   ў складзе групы разведчыкаў, выяўляў варожых шпіёнаў і інфарматараў, а таксама займаўся пошукам зброі. У яго паслужным спісе – удзел у 10 буйных баях. Не раз быў на валаску ад смерці.  На яго рахунку шмат выратаваных жыццяў партызан і мірных жыхароў. Праяўляў  мужнасць і гераізм,  а яшчэ –  разважлівасць, моцную вытрымку і кемлівасць. З успамінаў  Аляксандра Кандыбовіча, жыхара вёскі Слабада-Кучынка: «Партызаны прыкмецілі, што ў Старыцкім лесе акупанты пачалі нарыхтоўку дроў. Дарашэвіч параіў не чапаць іх, пачакаць  і паназіраць некалькі дзён. Ён  дэтальна, крок за крокам прадумваў усю аперацыю, каб пазбегнуць ахвяр сярод баявых таварышаў. Калі дровы ўжо былі складзены, раптоўна  напалі на ворага і без адзінага выстралу захапілі ўсіх у палон. Адну частку нарыхтаваных дроў  перавезлі ў партызанскі лагер, другую  раздалі жыхарам бліжэйшых вёсак, што  не паспелі – спалілі». Наладзіў сувязь з падпольшчыкамі Капыля: адтуль яго сястра Аляксандра дастаўляла каштоўныя звесткі, перавязачны матэрыял, медыкаменты, а таксама паперу, фарбы і шрыфт для партызанскай тыпаграфіі. Пасля Старыцкага бою карнікі расстралялі 45 аднавяскоўцаў. Сярод іх аказалася яго шаснаццацігадовая сястра Валянціна, а старэйшая сястра была паранена ў галаву. Ахвяр магло б быць болей,  але  яго група змагла  перахапіць здраднікаў са спісам сям’яў партызан і партыйна-камсамольскага актыву. Разведчыкі, абыходзячы  засады і пасты гітлераўцаў, змаглі вывесці тры атрады К.Я. Варашылава ў Вялешынскі лес без адзінай сутычкі з ворагам. Уладзімір Андрэевіч  праводзіў разведку ў  навакольных вёс-ках, гутарыў з моладдзю і гэтым рыхтаваў юнакоў і дзяўчат да ўзброенай барацьбы з акупантамі. Пасля такіх сустрэч  рады народных мсціўцаў папаўняліся новымі байцамі. [caption id="attachment_129890" align="alignnone" width="600"] Уладзімір Дарашэвіч (справа) разам з Аляксандрам Кандыбовічам, сябрам і паплечнікам па падпольнай і партызанскай барацьбе[/caption] Сям’я. Ажаніўся з настаўніцай пачатковай школы, якая прыехала на працу па размеркаванню ў Андросаўшчыну. Яго На-дзея Сяргееўна Дубаўцова з маленькай дачушкай Лінай паехала на летні адпачынак да бацькоў у вёску Сялец Аршанскага раёна, што на Віцебшчыне. Там яе застала вайна. У  хуткім часе яна  стала сувязной партызанскай брыгады Гілапокава. У час аблавы была схоплена фашыстамі і вывезена ў Германію. Проста цуд, што выратавалася, не  згарэла ў печах  крэматорыя. Трапіла на авіязавод у г. Людвігсфельдзе (філіял Дахау). Прайшла ўсе колы фашысцкага  пекла. Чатыры гады пра яе нічога не ведаў. Пасля вызвалення з палону  амерыканцамі вярнулася  дамоў і  адправіла тэлеграму на Капыльшчыну: «Ці хто жывы?». З хваляваннем чакаў сустрэчы з роднымі яму людзьмі. Сям’я ўз’ядналася. У Слабада-Кучынцы пабудавалі хату. Затым нарадзіліся сын і дзве  дачкі.  У Маскве. Як вопытнага падпольшчыка, камандзіра і кандыдата ў члены ВКП(б) Уладзіміра Дарашэвіча рашэннем Мінскага падпольнага абкама партыі камандзіравалі  за  лінію фронту на курсы пры савецка-партыйнай школе. Пераправілі самалётам з партызанскага аэрадрома вострава Зыслаў у Любанскім раёне. У Маскве меў гутарку з Першым сакратаром ЦК КПБ(б) Панцеляймонам Панамарэнкам, які падрабязна распытаў аб дзейнасці партызан  Міншчыны. Адначасова выкладаў  у школе для партызанскіх кадраў пры БШПР. Аднаго разу сустрэў самага старэйшага  ўдзельніка вайны – Васілія  Ісакавіча Талаша. Нават некаторы час жылі ў адной гасцініцы. Жыццё для Радзімы. Пасля вызвалення першых раёнаў Беларусі быў накіраваны ў Хоцімск Магілёўскай вобласці для аднаўлення калгасаў і саўгасаў, а пасля вызвалення Капыльшчыны вярнуўся на радзіму сакратаром райвыканкама, дзе і сустрэў Дзень Перамогі. Як і большасць ветэранаў вайны, працаваў самааддана, на поўную сілу, часам не звяртаючы ўвагу на сябе і сваё здароўе. Уладзімір Андрэевіч ніколі не шукаў лёгкіх шляхоў і працаваў сумленна, куды накіроўвала партыя: старшынёй сельсавета ў Слабада-Кучынцы, старшынёй   калгаса «Зара свабоды», брыгадзірам, загадчыкам фермы і сталоўкі. І ніколі не крыўдзіўся, якой бы не была пасада. Гэта быў чалавек  выключнай прыстойнасці, добразычліва, справядліва  і з павагай ставіўся да людзей, з якімі заўсёды хутка знаходзіў узаемаразуменне. Выступаў на сходах, мітынгах. Штогод запрашаўся ў школу  на сустрэчы з вучнямі і педагогамі. Сваё ваеннае жыццё  не лічыў гераічным. Больш  згадваў подзвігі сваіх землякоў, пра сябе ўспамінаў са сціпласцю. Запомніліся яго словы: «Трэба цаніць кожны пражыты мірны дзень, падораны маладым пакаленням  салдатамі Перамогі». Яшчэ добра гуляў у шашкі, шахматы і цудоўна маляваў.  З нагоды гэтага атрымаў спецыяльны дазвол на маляванне партрэтаў дзяржаўных дзеячаў, калі трэба было падрыхтаваць агітацыйныя плакаты да  выбараў (быў членам камісіі) ці юбілейных для краіны дат. Не дажыў да свайго сямідзесяцігоддзя. У кастрычніку 1982 года перастала біцца сэрца цудоўнага чалавека, ветэрана вайны, сапраўднага камуніста, які свята верыў у Вялікую Перамогу савецкага народа.Сваім нашчадкам (жывуць у Гомелі і Маскве) наканаваў захоўваць памяць аб гераічным мінулым, заўсёды ўдзельнічаць у святочных мерапрыемствах 9 мая і 3 ліпеня. Барыс Дзенісюк, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Александр Турчин поздравляет с одним из самых главных праздников нашей страны – Днем Великой Победы!

19.05.2025
Сердечно поздравляю вас с одним из самых главных праздников нашей страны – Днем Великой Победы! Восемь десятилетий назад на долю белорусов выпало серьезнейшее испытание. Испытание не на жизнь, а на смерть. Но наши отцы, деды и прадеды выстояли, проявив настоящий героизм и мужество! Победить врага мог только сильный и сплоченный народ. Такой, какими были белорусы в далекие 40-е годы прошлого столетия, и такой, каким сейчас он является. Память о Великой Отечествен-ной войне в каждой белорусской семье по-прежнему жива. Да и разве можно забыть сотни тысяч убитых, ни в чем не повинных детей и женщин, миллионы покалеченных человеческих судеб, тысячи сожженных деревень и разрушенных городов… Конечно же, нет! Поэтому и День Победы у нас в стране – святой праздник. В эти дни белорусский народ отдает дань памяти поколению героев-освободителей, низко кланяется ветеранам и всем погибшим за возможность жить, сохранять свою нацию, растить детей в независимом государстве. Будущее родной Беларуси в наших руках. И мы должны сделать все для того, чтобы такие трагедии на нашей земле больше никогда не повторялись. А для этого нужно свято чтить свою историю, любить свою страну и беречь все то, что у нас есть сегодня. Я желаю вам, вашим родным и близким мирного неба над головой, стабильности и благополучия. Пусть ваши планы и добрые начинания всегда реализуются. И пусть никто и никогда не сокрушит веру и силу духа белорусского народа! С праздником! С Днем Победы! Александр ТУРЧИН, Председатель Минского областного исполнительного комитета

Накануне 9 Мая представители райисполкома и общественных организаций возложили цветы к памятникам

19.05.2025
Накануне празднования 9 Мая представители райисполкома и общественных организаций возложили живые цветы к памятникам, расположенным на территории Копыля. В эти дни вся Копыльщина отдает дань уважения поколению победителей, подарившему нам свободу и независимость. Люди несут к обелискам цветы и чтят бесстрашных воинов минутами молчания.

Накануне празднования Дня Победы члены Копыльского райисполкома посетили Государственный мемориальный комплекс «ХАТЫНЬ»

19.05.2025
Продолжение фразы каждый может дополнить сам: осознать, пережить, содрогнуться. Свои – особые – эмоции накануне празднования Дня Победы пережили члены Копыльского райисполкома вместе с его председателем Сергеем Пилищиком во время посещения Государственного мемориального комплекса «ХАТЫНЬ». Первое, на что обратили внимание экскурсанты еще по дороге, – леса Логойщины, настоящий партизанский край. Вековые ели и сосны еще помнят и хранят ужасы Великой Отечественной, кажется, будто в их ветвях запутался детский крик и плач. А земля запечатлела разрывы снарядов. Про Хатынь написано и сказано много, и все равно - недостаточно. Потому что мы, поколение, не познавшее ужасы Великой Отечественной, никогда в полной мере не поймем страдания и боль тех, кто пережил военное лихолетие. «…Поэтому должен хотя бы наш разум Дорогой страданья пройти», - это строки из стихотворения Юрия Полякова «Ответ фронтовику».  Именно здесь, в Хатыни, на помощь разуму приходят чувства. Переступив порог недавно открытого музея, словно попадаешь в то, огненное, прошлое. Тут и детские игрушки, и одежда, и портреты оставшихся в живых и сгинувших во вражеском пламени. А проходящая по полу символическая трещина будто разделяет жизнь на до и после. Словно из прошлого слышим мы голоса детей, рассказывающих о том, что им пришлось пережить. Страшно? Не думаю. Жутко? Вполне. Воздух в музее будто пропитан запахом дыма и гари. Через определенное время раздается звук колокола, и невольно воспоминаешь Хемменгуэя: «… не спрашивай, по ком звонит колокол: он звонит по Тебе». И если мы забудем о хатынской трагедии, если не расскажем о ней своим детям и внукам – колокол действительно может зазвонить по нам… Но мы не забудем! На единственном в мире кладбище деревень мы отыскали и деревню Копыльщины, которая так и не возродилась. Это Масевичи, Прогресс и Рулево. А на символическом Древе жизни нашли другие населенные пункты района, которые были уничтожены немцами, но им удалось возродиться: Великие Прусы, Колодезное и Жаулки. А колокол все звонил… Диана ТКАЧЕНКО

Сотрудники Копыльского РОЧС продолжают проверять домовладения граждан района

19.05.2025
Копыльские спасатели проводят активную профилактическую работу. На этот раз обследовали аг. Потейки. В очередной раз работники районного отдела по чрезвычайным ситуациям напомнили гражданам о том, что делать в случае чрезвычайных ситуаций. Во время пожарно-профилактической работы спасатели обследовали печное отопление. Напомнили гражданам о том, что периодически нужно проверять печи на исправность, смотреть, чтобы не было трещин, а дымоход был побелен и очищен. – С сельчанами мы провели индивидуальные беседы, – отметила специалист сектора пропаганды и взаимодействия с общественность Мария Дичковская. - Гражданам напомнили о важности соблюдения правил пожарной безопасности при эксплуатации печного отопления, электрооборудования, недопустимости оставления малолетних детей без присмотра. Работники МЧС рассказали, как действовать в случае возникновения пожара, ведь именно от этого зависит не только сохранность жилья, но и жизни. Обратили внимание граждан на необходимость внимательного отношения к установленным в домовладениях автономным пожарным извещателям, призывали к своевременной замене элементов питания. Посетили работники МЧС и «проблемные» адреса. Рассказали гражданам, которые ведут асоциальный образ жизни, о недопустимости курения в кровати или ином месте для сна, напомнили, что нельзя выбрасывать непотушенные сигареты на пол, оставлять без присмотра зажженные свечи. Также посетили многодетные семьи. Представители МЧС напомнили родителям о мерах безопасности, соблюдение которых позволит избежать чрезвычайных ситуаций и оградить от трагедий своих детей, рассказали, как вести себя в различных чрезвычайных ситуациях, дали дельные советы по обучению подрастающего поколения и привитию им основ безопасности жизнедеятельности. Самое главное, на чем акцентировали внимание спасатели - ребенок всегда должен быть под присмотром взрослых. К этому и призывали работники МЧС, а еще к тому, чтобы поведение родителей служило положительным примером для своих чад, ведь дети не всегда слушают взрослых, но всегда на них смотрят и все за ними повторяют. Кроме того, в связи с наступлением весны, работники МЧС озвучили правила пожарной безопасности при разведении костров и сжигании мусора. Диана ТКАЧЕНКО
Страница 1079 из 4866