Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Датчики контроля скорости работают на 14 участках дорог Минска

22.05.2025
В Минске мобильные датчики контроля скорости работают 1 июня на 14 участках дорог. Об этом БЕЛТА сообщили в УГАИ ГУВД Мингорисполкома. Водителям не следует превышать скорость в 60 км/ч на проспектах Жукова, Пушкина и Партизанском, улицах Казина, Притыцкого, Орловской, Ленина, Маяковского, Кижеватова, Денисовской, Кальварийской, Ванеева. По проспекту Независимости допускается скорость в 60 км/ч и 80 км/ч. Ограничение скорости на МКАД обозначено в 90 км/ч. Госавтоинспекция просит водителей быть предельно внимательными на этих участках дорог, соблюдать скоростной режим и учитывать погодные условия при движении по улицам столицы.

До +26°С прогнозируется сегодня в Беларуси

22.05.2025
До плюс 26 градусов прогнозируется 1 июня в Беларуси, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного загрязнения и мониторингу окружающей среды Минприроды. Сегодня днем будет переменная облачность и преимущественно без осадков. Ветер западный умеренный. Температура воздуха днем будет в пределах от плюс 18 до плюс 24 градусов, а по югу достигнет 26 градусов тепла.

Копыляне одни из лидеров конкурса «Молодой лидер Минщины»

22.05.2025
Актыўную і ініцыятыўную моладзь ушаноўвалі ў Мінаблвыканкаме. Прыемна адзначыць, што ў ліку ўдзельнікаў конкурсу «Малады лідар Міншчыны» ёсць і капыляне. Усяго на абласны этап з раёнаў паступіла 30 заявак ад маладых людзей ва ўзросце ад 21 да 31 года. Пераможцы аб'яўлены ў 12 намінацыях – у адукацыі, ахове здароўя, культуры, спорце, грамадскай рабоце, у сферах вытворчасці, лясной гаспадаркі і інш. Як адзначыў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч, конкурс набірае папулярнасць: – Падводячы вынікі, пераканаліся: наша моладзь таленавітая, крэатыўная, разумная. Самае галоўнае – імкнецца быць у лідарах: маладыя людзі становяцца кіраўнікамі, дырэктарамі, навуковымі супрацоўнікамі. У іх няма абыякавасці. Яны вызначылі: у жыцці трэба ставіць мэты і дасягаць найлепшых вынікаў, працаваць над сабой, вучыцца, удасканальвацца. [caption id="attachment_132217" align="alignnone" width="840"] Пераможца конкурсу ў сферы лясной гаспадаркі Сяргей Яўсючэня[/caption] Галоўны інжынер Капыльскага вопытнага лясгаса Сяргей Яўсючэня перамог у конкурсе ў сферы лясной гаспадаркі з праектам «Санкцыі=новыя магчымасці». Умелы арганізатар паспяхова каардынуе дзейнасць падначаленых, а прафесійна-дзелавымі яго якасцямі з'яўляюцца імкненне павышаць свой прафесійны ўзровень, здольнасць аналізаваць новую сітуацыю і прымаць адпаведныя рашэнні, спраўляцца з вялікім аб'ёмам працы і несці адказнасць за яе вынікі. У чым жа заключаецца праект, малады лідар адзначыў «СП»: – Вырашана было прадставіць вопыт працы на ўнутранае спажыванне. І Прэзідэнт, і ўрад сёння патрабуюць ад нас быць даступнымі для насельніцтва: людзі павінны карыстацца мясцовымі матэрыяламі. Таму для пашырэння рынкаў збыту, павелічэння продажаў, зніжэння рэшткаў гатовай прадукцыі і павелічэння выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг Капыльскі вопытны лясгас рэалізаваў новы праект — адкрыў гандлёвыя аб'екты. Адзін з іх знаходзіцца ў горадзе-спадарожніку Мінска – у Дзяржынску, а другі – у сталіцы, на Лагойскім тракце. Праца з насельніцтвам заўсёды стаяла ў прыярытэце ў кіраўніцтва Капыльскага вопытнага лясгаса. Цэны даступныя для насельніцтва, а якасць пацвярджаецца ДАСТамі і вытворчымі тэхнiчнымi ўмовамi. Піламатэрыялы, паганажныя вырабы, шматлікія сталярныя вырабы – тронкі для рыдлёвак, качалкі, апрацоўчыя дошкі і многія іншыя тавары па прымальных цэнах прыйшліся да душы пакупнікам. [caption id="attachment_132216" align="alignnone" width="840"] Іван Маркевіч падчас узнагароды Людмілы Шаблюк і Паліны Була[/caption] У ліку ўзнагароджаных – выкладчык першай кваліфікацыйнай катэгорыі Капыльскага дзяржаўнага каледжа Людміла Шаблюк. На конкурсе дзяўчына выступала з праектам «Апрабацыя арганізацыйна-метадычнай структуры суправаджэння інклюзіўнай прафесійнай адукацыі». – Мой праект пра тое, што кожны мае права на навучанне, – расказвае Людміла. – І, працуючы з дзецьмі, якія патрабуюць асаблівай увагі і адукацыйных патрэбаў, выкладчыку неабходна распрацаваць і ўкараніць розныя новыя формы і метады навучання, якія дапамогуць дасягнуць пэўнага поспеху. У нашай установе адукацыі маецца вопыт, і мы гатовы яго трансляваць, што, у прынцыпе, і робім не толькі на тэрыторыі нашай краіны, але і за мяжой. Дарэчы, я таксама з'яўляюся спікерам школы інклюзіўнага педагога ва УА «РІПА». Настаўнік фізвыхавання дзіцячага сада N2 г. Капыля Паліна Була прадставіла праект «Дзіцячы фітнес»: – Лічу, што маладыя людзі абавязкова павінны займацца грамадскай і дабрачыннай дзейнасцю, таму што гэта, у першую чаргу, фарміруе чалавека як асобу. Я ніколі не ставіла сабе рамак і абмежаванняў, для мяне не існавала паняццяў «занадта рана» або «недастаткова вопыту». Я заўсёды выразна пазначала свае мэты і імкнулася да іх дасягнення. Калі мне не хапала вопыту ці ведаў, то шукала крыніцы, дзе магу іх атрымаць. Вельмі важна не расслабляцца, і нават пасля сур'ёзных дасягненняў працягваць павышаць планку для далейшых здзяйсненняў і новых перамог. Калі ж дзяліцца эмоцыямі пра конкурс, то я апынулася пад уражаннем не толькі ад драйву мерапрыемства, але і ад экскурсійнай праграмы, арганізаванай аблвыканкамам. Даўно хацела наведаць Хатынь, асабліва новы музей. Ён выклiкаў у мяне моцнае ўражанне: там усё так інтэрактыўна, відовішчна, таму немагчыма застацца абыякавым. Я вельмі ўдзячна арганізатарам за такую магчымасць. І мне вельмі прыемна, што мой праект адзначылi на такiм высокiм узроўнi. Спадзяюся, што ён прынясе карысць грамадству. Таццяна БОХАН Фота аўтара і з архіва ўдзельнікаў конкурсу

Для молодых это важно...

22.05.2025
Выступаючы перад парламентарыямі, першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў расказаў аб рабоце эканомікі на сучасным этапе развіцця. Адзначана, што мінулы год стаў выпрабаваннем на трываласць. Санкцыі аказалі сур'ёзны ўплыў на эканоміку краіны. У гэтых умовах урад працаваў над выкананнем дзвюх базавых задач, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы, – забеспячэннем устойлівай работы прадпрыемстваў і мінімізацыяй негатыўных наступстваў знешняга ціску на грамадзян Беларусі. Адначасова ў цесным узаемадзеянні з парламентам закладвалася аснова для росту эканомікі і дасягнення задач, пастаўленых Прэзідэнтам на Усебеларускім народным сходзе. – Мне пашчасціла прыняць удзел у сумесным пасяджэнні Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, – дзеліцца ўражаннямі першы сакратар РК ГА «БРСМ» Настасся Збіруховіч. – Для мяне, як для маладога парламентарыя, важна быць у курсе, як працуе сектар эканомікі Рэспублікі Беларусь. Для дзяржавы, як і раней, у прыярытэце стаіць сацыяльная сфера. У нашай краіне заўсёды надавалася высокая ўвага чалавеку і яго патрэбам. Што вельмі важна – будуюцца ўстановы адукацыі і аховы здароўя, пенсіі і зарплаты выплачваюцца своечасова і ў поўным памеры. Таксама кіраўніцтва краіны надае вялікую ўвагу выклікам і пагрозам сучаснасці, за самыя кароткія тэрміны распрацоўваюцца антысанкцыйныя меры. Было заўважана, што важная ініцыятыва не толькі кіраўніцкага звяна, але і кожнага на месцах. Пасля дакладу былі ўзняты пытанні, якія тычацца страхавання дзейнасці малога бізнесу, таксама гаварылася і пра перспектывы рэалізацыі праектаў мадэрнізацыі дарогі М10. У рамках пасяджэння была пастаўлена мэта на 2023 год – адмовіцца ад разлікаў у доларах ЗША і еўра ў гандлі з Расіяй і іншымі краінамі ЕАЭС.
Страница 1004 из 4872