Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Земной поклон, благодарность и уважение всем, кто свежим хлебом кормит нас

09.08.2017
Кожны дзень мы ходзім у магазін, каб набыць духмяныя каравай, хлеб або батон. Спыніўшыся каля вітрыны, разважаем аб тым, які гатунак нам больш падабаецца: выпечаны ў Капылі ці прывезены з суседняга раёна, які больш смачны: «Барадзінскі», «Нарачанскі» ці звычайны «кирпичик». Праўда з-за штодзённай мітусні іншы раз забываем пра сапраўдны кошт хлеба, перастаём асэнсоўваць важкасць хлебаробскай справы. На працягу стагоддзяў нашы продкі вырошчвалі зерне і пяклі духмяныя караваі. У гаспадароў і гаспадынь існавалі свае абрады і рытуалы, таму кожны бохан быў напоўнены асаблівым водарам, цяплом не толькі рук, але і душы чалавека. І, ужываючы хлеб штодзённа, мы не маем права забываць, што ў ім — шматвекавыя праца і традыцыі.  Вопыт маладых... [caption id="attachment_59453" align="aligncenter" width="580"]■ Аляксандр Логіш ■ Аляксандр Логіш[/caption] Раніца нядзелі — той час, калі мы, звычайныя гарадскія жыхары, як кажуць, яшчэ дзясяты сон бачым. А хлебаробы ўжо шчыруюць: нехта рыхтуе да выхаду ў поле свой камбайн, хтосьці правярае тэхнічны стан аўтамабіля, як, напрыклад, у ААТ «Душава». Дарэчы, для Аляксандра Леанідавіча Логіша — гэта першае жніво ў ролі кіраўніка, хаця ў сельскай гаспадарцы ён ўжо 13 гадоў пасля заканчэння Беларускай сельгасакадэміі. Добры практычны вопыт Логіш набыў у ААТ «Старыца-Агра», дзе ведаюць цану хлебу. Да таго ж з сельскай гаспадаркай ён звязаны з самага дзяцінства: яго бацька Леанід Іванавіч быў механізатарам у саўгасе «Крыніца», мама Таццяна Васільеўна працавала на ферме. Таму і залаты колас для Логіша мае па-сапраўднаму важкую вагу. Вось рыхтуе свой МТЗ-82 з прэс-падборшчыкам Валерый Шыбут. Усміхаецца: відаць, з добрым настроем прыйшоў на працу. З кабіны льецца прыемная музыка. — Люблю, калі гучаць песні, — гаворыць суразмоўца, — тады весялей працуецца. Старанным быць трэба заўсёды: жніво ці не жніво. Зараз вельмі гарачая пара і ў прамым, і ў пераносным сэнсе. Мая работа — прасаванне саломы, таму ў поле выходжу каля восьмай гадзіны раніцы, а дамоў вяртаюся поз-на вечарам. Звяртае на сябе ўвагу і флаг, які падняты ў гонар перадавікоў. На 5 жніўня гэта быў экіпаж у складзе Уладзіміра Лазоўскага і Паўла Лазоўскага. У момант нашай сустрэчы яны рыхтавалі свой КЗС-1218 да выхаду ў поле. [caption id="attachment_59451" align="alignleft" width="400"]■ Павел Лазоўскі і Уладзімір Лазоўскі ■ Павел Лазоўскі і Уладзімір Лазоўскі[/caption] — Хлопцам няма калі прыпыніцца, — з усмешкай каменціруе кіраўнік гаспадаркі. — Дарэчы, Павел Лазоўскі — часты госць на старонках раённай газеты. Так, уважлівыя чытачы звярнулі ўвагу на працоўныя дасягненні маладога камбайнера, аднак асноўнае месца яго працы — настаўнік фізічнай культуры ў Каменскім ВПК д/с-СШ. Ужо на працягу некалькіх гадоў Павел у час жніва садзіцца на камбайн. А яго напарнік Уладзімір — вадзіцель Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». Павел і Уладзімір — стрыечныя браты, таму ўзаемаразуменне ў іх экіпажы — поўнае. Скончыўшы змену, браты Лазоўскія вяртаюцца дадому ў Капыль, дзе іх чакаюць сем’і. Няма сумнення ў тым, што іх дзеці змалку навучацца паважаць працу хлебароба, бо нічога так моцна не ўздзейнічае на характар, як прыклад бацькоў. ... і традыцыі дынастый У ААТ «Прагрэс 2010» ехала з асаблівай цікавасцю: на слыху працоўная дынастыя Тароцькаў — пад кіраўніцтвам бацькі Валерыя Мікалаевіча, які не адзін год узначальвае прадпрыемства, працуюць два з трох сыноў. Старэйшы  Віктар — галоўны заатэхнік, малодшы Павел шчыруе на камбайне, а сярэдні Дзмітрый  жыве і працуе ў Нясвіжы. З цікавасцю падыходжу да ўзнятага ў гонар перадавікоў флага, чытаю імёны. «Працоўны флаг узняты ў гонар экіпажа Тароцькі П.В. і Касцюка Я.М.» Прыемны выпадак пазнаёміцца з прадстаўніком легендарнай працоўнай дынастыі. А вось і ён — малады і даволі сціплы чалавек. [caption id="attachment_59452" align="aligncenter" width="400"]■ Павел Тароцька і Яўген Касцюк ■ Павел Тароцька і Яўген Касцюк[/caption] — Каб стаць лідарам, трэба вельмі старацца, — гаворыць Павел Тароцька. — За тэхнікай пастаянна сачыць, своечасова яе рамантаваць. Ды і характар патрэбен. Тое, што бацька — кіраўнік гаспадаркі, накладвае яшчэ большую адказнасць. Ён прывучаў нас да працы з самага дзяцінства. Мабыць, таму і хлеб мы заўсёды суадносілі з бацькоўскім клопатам, бацькоўскай любоўю. І ў Яўгена перад вачыма прыклад уласнага бацькі-механізатара, таму і работу ведае дасканала. Дамоў і Павел, і Яўген таксама вяртаюцца тады, калі іх жонкі і дзеткі часцей за ўсё спяць. Але да такіх абставін у сем’ях ставяцца з разуменнем: таты стараюцца дзеля будучыні сваіх жа сынкоў і дачушак. [caption id="attachment_59450" align="aligncenter" width="400"]■ Аляксандр Кульбіцкі ■ Аляксандр Кульбіцкі[/caption] Ужо пяць гадоў як на пенсіі механізатар Аляксандр Мікалаевіч Кульбіцкі, але, калі гаспадарка мае патрэбу ў яго практычным вопыце, ён заўсёды ідзе насустрач. За яго плячыма — 27 сезонаў гарачага жніва. Гэты сезон, як адзначыў ветэран працы, адметны добрай ураджайнасцю, аднак і надвор’е надзвычай часта падносіць сюрпрызы. Жонка працуе тут жа, у сталовай. Меншы сын Віталь – дырэктар ААТ «Шлях новы», што ў Ляхавіцкім раёне. Старэйшы Мікалай — інжынер у Мінску. Раней сыны, як і бацька, шчыравалі на працягу некалькіх сезонаў на камбайнах. І гэта яшчэ адна добрая працоўная дынастыя, павагу ў якой да Яе Вялікасці Працы выхоўвалі з маленства. Зараз Аляксандр Мікалаевіч на ўласным прыкладзе выхоўвае ўнукаў. Выхадны дзень прынёс шмат цікавых сустрэч з хлебаробамі, з тымі, хто шануе сваю прафесію і даражыць дасягненнямі не толькі сваімі, але і сваіх бацькоў. За кожнай сустрэчай — працоўны лёс, сукупнасць якога і складае самыя сапраўдныя традыцыі беларускага народа. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара

Прямая линия (CMigrator copy 182)

08.08.2017
прямая линия 10 августа прямую телефонную линию проведет и.о. начальника отдела образования, спорта и туризма райисполкома Александр Анатольевич ДУБИНА. По всем интересующим вопросам обращайтесь с 10.00 до 12.00 по телефону 54-8-61.

В педиатрическом отделении Копыльской ЦРБ дети узнали о правилах пользования газа в быту

01.06.2022
Мероприятие было посвящено Международному Дню защиты детей и акции «Не оставляйте детей одних!». Так, работники Копыльского района газоснабжения старший мастер Виталий Холод и приемщик заказов аварийно-диспетчерской службы Ирина Казак провели небольшой урок на тему правильного использования газа дома. Родители вместе со своими малышами приняли подарки от работников РГС, где были раскраски, информационные буклеты и настольные игры. Дети с большим удовольствием приняли такие полезные и приятные подарки. Павел ШЕИН

Земледельцы Копыльского района показывают второй результат по валовому сбору зерна среди районов Минской области

08.08.2017
Зерно Па стане на 8 жніўня намалочана 59 076 тон збожжа, у тым ліку за апошні дзень — 7997 тон. Лепш справы па гэтым паказчыку ідуць толькі ў слуцкіх аграрыяў: на названую дату тут намалот склаў 72 057 тон. У тройцы лідараў і нашы суседзі — земляробы  Нясвіжскага раёна з паказчыкам 55 290 тон. Усяго на рахунку аграрыяў Мінскай вобласці 580 091 тона збажыны. Маргарыта САКОВІЧ

Жатва требует безопасности на дорогах

01.08.2017
Во время самой горячей поры для хозяйств района — уборочной кампании — движение сельскохозяйственной техники по дорогам общего пользования активизируется. Однако все ли тракторы и автомобили ездят по правилам? Цель рейда, который был организован утром в минувшую субботу, — обеспечить безопасность дорожного движения и эксплуатации специализированной техники во время жатвы. В ходе рейда проверили не только самоходные машины, курсирующие на дорогах общего пользования, но и технику, задействованную на различных объектах сельхоздеятельности. Первый остановленный МАЗ на дороге возле деревни Выня, принадлежащий производственному унитарному предприятию  «Бобовня», осуществлял движение без отметки о прохождении государственного технического осмотра. По словам самого водителя, к ежегодному техосмотру он его подготовил: автомобиль полностью исправен и без проблем может пройти проверку. Однако ее прохождение хозяйство попросту не оплатило. Еще два автомобиля, МАЗ и КамАЗ, осуществляли движение по дороге без соответствующей отметки в техническом паспорте. А вот трактор с пресс-подборщиком, принадлежащий тому же сельхозпредприятию, и вовсе ехал без задних фонарей на агрегате. Стоит отметить, что около двух недель назад именно этому механизатору инспектором ГАИ уже было дано предупреждение о том, что на прессе незамедлительно нужно установить фонари, однако тракторист да и инженерная служба хозяйства замечание проигнорировали. В этот раз предупреждением не обошлось: составление протокола и штраф не заставили себя ждать. [caption id="attachment_59251" align="aligncenter" width="560"]Виктор Борис проверяет документы у Василия Титко Виктор Борис проверяет документы у Василия Титко[/caption] Стоит отметить, что из всей остановленной техники УП «Бобовня» проблем не было только у одного трактора с прицепом, за рулем которого был Василий Титко. За выявленные нарушения административные взыскания были применены непосредственно к нарушителям, а также к должностным лицам хозяйства: директору УП «Бобовня» Виталию Курячеву и и.о. главного инженера Владиславу Яненко, — которые позволяют ежедневно выезжать технике за пределы мехдвора, не заботясь о безопасности не только своих работников, но и других участников дорожного движения. Причем не устраняют даже те проблемы, которые не требуют больших финансовых затрат, однако, решение которых выполняет очень важную функцию при обеспечении безопасности водителя. Прошел проверку встреченный в агрогородке Лесное трактор «Беларус-1523», принадлежащий УП «ПИК-Лесное». Им управлял тракторист-машинист, не имеющий соответствующей категории, которая позволяет ездить на энергонасыщенных тракторах. На нарушителя был составлен протокол, административное взыскание получили работники хозяйства, ответственные за выпуск сельскохозяйственной техники на линию. Руководители, водители и механизаторы знают, что нарушения при эксплуатации самоходных машин и прицепов к ним чреваты суровыми штрафными санкциями, однако все равно нарушают правила в ущерб безопасности и собственному кошельку. В рейде  участвовали: Виктор БОРИС, старший  государственный автоинспектор ОГАИ Копыльского РОВД, капитан милиции, Кристина ЖОГОЛЬ, заведующий агропромышленным отделом  редакциигазеты «Слава працы» Фото Кристины  ЖОГОЛЬ
Страница 4349 из 5294