Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Накануне Дня Независимости навестили ветеранов

15.07.2018
Па традыцыі напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці — была аддадзена даніна павагі тым, хто прайшоў цяжкімі дарогамі вайны. [caption id="attachment_68075" align="aligncenter" width="560"]■ Яўген Сівец са старшынёй райсавета ветэранаў Казімірай Ганчар (справа) і галоўным спецыялістам аддзела пенсійнага забеспячэння Валянцінай Іўліевай ■ Яўген Сівец са старшынёй райсавета ветэранаў Казімірай Ганчар (справа) і галоўным спецыялістам аддзела пенсійнага забеспячэння Валянцінай Іўліевай[/caption] Як паведаміла старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, усяго ў нашым раёне пражываюць 19 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, тры працаўнікі тылу, пяць сямей загінулых і 16 былых малалетніх вязняў канцлагераў. І, вядома ж, усе яны маюць патрэбу ў клопаце і падтрымцы. Падчас акцыі прадстаўнікі райсавета ветэранаў пры падтрымцы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць на тэрыторыі горада Капыля і калісьці працавалі ў бюджэтнай сферы. У спісе ўдзельнікаў акцыі пяць прозвішчаў: Марыя Мікітаўна Ільюкевіч, Яўген Васільевіч Сівец, Надзея Іванаўна Катвіцкая, Яніна Аляксандраўна Ліпай і Людміла Сцяпанаўна Сергіеня. Пажылыя людзі дзякавалі за аказаную матэрыяльную дапамогу і за тое, што пра іх памятаюць. Сяргей КОЗЕЛ

Прямая линия (CMigrator copy 280)

15.07.2018
17 июля 2018 года с 10.00 до 12.00 по телефону 22-1-33 будет проведена прямая телефонная линия с главным врачом УЗ «Копыльская ЦРБ» Сергеем Владимировичем ПОТЕЙКОВИЧЕМ. golin-300x225 А также в УЗ «Копыльская ЦРБ» в рабочие дни с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 работает горячая телефонная линия по номеру 20-5-19, круглосуточно — телефон доверия в режиме автоответчика по номеру 51-0-41 для сообщения о фактах коррупционного проявления со стороны медицинских работников.

Билеты на II Европейские игры поступят в продажу с 1 декабря

15.07.2018
европейские игры «Начало продаж билетов на Европейские игры 2019 года в Минске запланировано на 1 декабря, их можно будет приобрести на специальном сайте minsk2019.ticкetpro.by. Цены на билеты мы объявим в октябре. Начиная с 1 марта билеты на игры смогут приобрести через сайт все желающие из любой страны мира», — рассказал менеджер по маркетингу фонда «Дирекция II Европейских игр 2019 года» Максим Кошкалда. По его словам, ближе к старту соревнований билеты можно будет купить в кассах Минска и других городах Беларуси. II Европейские игры пройдут в Минске с 21 по 30 июня 2019 года в 15 видах спорта. БелТА

В агрогородке Тимковичи Копыльского района возродили Радзивилловский парк

15.07.2018
Адкрыццё новага аб’екта, а дакладней, аднаўленне былога, добра знаёмага жыхарам аграгарадка, адбылося 8 ліпеня ў Цімкавічах. Там намаганнямі мясцовай улады, сельгаспрадпрыемства, арганізацый і ўстаноў, размешчаных на тэрыторыі аграгарадка, проста неабыякавых вяскоўцаў другое жыццё атрымаў стары Радзівілаўскі парк. IMG_4540 IMG_4553 Як расказала падчас урачыстага адкрыцця аб’екта ландшафтнага дызайну старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава, старажылы добра памятаюць гэта месца. Раней тут праводзіліся маёўкі, фэсты, святы. Затым пра парк забылі, і ён пачаў зарастаць кустоўем, хмызняком. Але неабыякавыя людзі не далі згінуць такому цудоўнаму куточку капыльскай зямлі. Было вырашана даць яму новае дыханне. Практычна ўсе работы праводзіліся на грамадскіх пачатках. Людзі не лічыліся з часам, працавалі ад душы і з любоўю прыводзілі ў парадак старажытны парк. Сёння тут разбіты дарожкі, пастаўлены лаўкі, альтанкі, пабудавана невялічкая эстрада. Словам, у цімкаўцаў з’явілася яшчэ адно месца, дзе можна добра правесці свой вольны час. Каб неяк зафіксаваць гэтую падзею ў гісторыі, была праведзена цырымонія закладвання капсулы са зваротам да нашчадкаў, які быў падпісаны ўдзельнікамі сустрэчы, што адбылася некалькімі тыднямі раней. Тады дыялог вялі прадстаўнікі раённай улады і моладзь. Права закласці капсулу атрымалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава, госць свята, ураджэнец вёскі Цімкавічы, прафесар, доктар тэхнічных навук Уладзімір Родчанка, дырэктар ААТ «Капыльскае» Дзмітрый Палевікоў, дырэктар ф-ла «В. Раёўка» ААТ «Крыніца» Іван Дамашэвіч, дырэктар філіяла  «Аўтамабільны парк № 21» ААТ «Мінскаблаўтатранс» Уладзімір Сахар. А адчыніць капсулу вырашана ў 2049 годзе. [caption id="attachment_68109" align="aligncenter" width="560"]▪ Памятную капсулу закладвалі Уладзімір Сахар, Ірына Кісляк, Уладзімір Родчанка, Алена Острыкава, Дзмітрый Палевікоў, Іван Дамашэвіч ▪ Памятную капсулу закладвалі Уладзімір Сахар, Ірына Кісляк, Уладзімір Родчанка, Алена Острыкава, Дзмітрый Палевікоў, Іван Дамашэвіч[/caption] Як заўсёды да свята вёскі цімкаўцы рыхтаваліся старанна. Паказалі ўсё самае лепшае і цікавае. Парадавалі сваёй творчасцю выхаванцы Дзіцячай школы мастацтваў і Цімкавіцкай СШ, падрыхтавалі выставы сельская бібліятэка і Літаратурны музей Кузьмы Чорнага, прыцягвала наведвальнікаў сялянскае падвор’е ААТ «Капыльскае», пастараліся супрацоўнікі аўтапарка. IMG_4505 IMG_4511 IMG_4517 IMG_4520 IMG_4524 Шмат забаў было арганізавана для дзяцей і моладзі, працавалі гандлёвыя кропкі, надзвычай цікавую канцэртна-тэатралізаваную праграму падрыхтавалі супрацоўнікі і самадзейныя артысты Цімкавіцкага сельскага Дома культуры. А дапамагалі ім працаўнікі іншых устаноў культуры, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, і музыканты з Капыля. Словам, кожны ў гэты дзень знайшоў сабе занятак па душы. IMG_4757 IMG_4667 IMG_4584 IMG_4651 IMG_4643 IMG_4592 IMG_4713 IMG_4668 IMG_4704 IMG_4530 IMG_4496 Гучала нямала шчырых слоў прызнання людзям, якія вызначыліся ў тым ці іншым напрамку або проста з годнасцю жывуць і працуюць на роднай цімкаўскай зямлі. IMG_4719 Шчырым словам Ірына КІСЛЯК, старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў: — Я заўсёды з нейкім прыўзнятым настроем прыязджаю ў Цімкавічы. Таму што гэта і мая радзіма. 35 гадоў прайшло з моманту заканчэння школы. Калісьці тут былі знаёмыя твары, знаёмыя вуліцы, знаёмыя будынкі. Але час бярэ сваё. Радуе, што тут сёння шмат дзяцей, а гэта значыць, што аграгарадок жывы, і жыццё працягваецца. Мы заўсёды вельмі ўважліва рыхтуемся да такіх падзей, наводзім парадак у населеных пунктах, добраўпарадкоўваем аб’екты, адкрываем новыя пляцоўкі. Трэба, каб мы ніколі не забывалі сваю малую радзіму, прыязджалі сюды. Добра, што Прэзідэнт прыняў рашэнне Год малой радзімы падоўжыць да 2020 года. Гэта яшчэ адна магчымасць абудзіць нашу памяць, нашы душы і вярнуць нас у тыя месцы, дзе мы нарадзіліся. Каб мы хоць часцінку цяпла, дабрыні, сваёй творчасці ўклалі ў гэтую зямлю. Уладзімір РОДЧАНКА, ураджэнец вёскі Цімкавічы, прафесар Маскоўскага авіяцыйнага інстытута: — Вельмі  рады быць на сваёй радзіме. Успамінаецца, што 65 гадоў назад мне давялося жыць побач з гэтым месцам. Тут, каля парку, прайшлі чатыры гады майго дзяцінства, потым мы пераехалі ў іншы дом, побач з касцёлам. Парк гэты тады не называўся радзівілаўскі, але было гэта выдатнае месца. Тут быў добры сад з яблынямі, і мы, хлапчукі, часцяком  сюды наведваліся. Прыемна, што наш аграгарадок квітнее. Я гэта заўсёды заўважаю, калі прыязджаю сюды. Сувязь мая з малой радзімай не перарываецца. Маргарыта САКОВІЧ

В деревне Великая Раевка Копыльского района торжественно открыли зону отдыха «Агрохутор»

14.07.2018
Органы мясцовага кіравання і самакіравання Цімкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў добра разумеюць тыя задачы, якія стаяць перад імі па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва і развіцця тэрыторыі сельсавета. Тут праводзіцца грунтоўная работа па навядзенні парадку ў сельскіх населеных пунктах. І прыкладаў таму нямала. Прынамсі, у мінулым годзе плённа працавалі па захаванні старых сядзіб у вёсцы Савічы.  Сёлета вялікая ўвага надаецца Цімкавічам, Вялікай Раёўцы. І ў гэтым змаглі ўпэўніцца ўдзельнікі і госці традыцыйных святаў вёсак, якія ў мінулыя выхадныя прайшлі ў названых населеных пунктах. Дзве падзеі чырвонай ніткай прайшлі праз свята, што адбылося 7 ліпеня ў Вялікай Раёўцы: пасля рэканструкцыі быў адкрыты трохкватэрны дом, а таксама перарэзана чырвоная стужка перад уваходам у зону адпачынку «Аграхутар», якая размясцілася ў цэнтры вёскі — у парку, што быў пасаджаны вяскоўцамі ў 1964 годзе. IMG_4115 [caption id="attachment_68136" align="aligncenter" width="560"]▪ Людміла Ніжэвіч, Анатоль Ліневіч (на першым плане) на ўваходзе ў зону адпачынку ▪ Людміла Ніжэвіч, Анатоль Ліневіч (на першым плане) на ўваходзе ў зону адпачынку[/caption] Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч, яго намеснікі Віталь Ракевіч і Аляксандр Ліпніцкі, намеснік галоўнага інжынера ААТ «Крыніца» Юрый Марозаў, старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава, дырэктар філіяла «Вялікая Раёўка» Іван Дамашэвіч, кіраўнікі некаторых сельвыканкамаў, прадпрыемстваў і арганізацый Капыльшчыны. І, вядома ж,  мясцовыя жыхары, якія, па вялікім рахунку, і зрабілі сваімі рукамі тую прыгажосць, якой любаваліся госці і ўдзельнікі свята. А паглядзець на самай справе ёсць на што. Гады два таму распачалі наводзіць парадак вакол помніка, устаноўленага ў памяць жыхароў гэтай і навакольных вёсак. Дзякуючы ініцыятыве і ўменню арганізаваць справу, якія ў поўнай ступені ўласцівы Івану Дамашэвічу, а таксама стараннасці вяскоўцаў парк ператварыўся ў цудоўную зону адпачынку. IMG_4138 IMG_4186 IMG_4192 IMG_4134 IMG_4147 IMG_4155 IMG_4190 IMG_4140 IMG_4128 Кветкі, роўныя дарожкі, абапал якіх устаноўлены лаўкі, дзіцячая пляцоўка з горкай, арэлямі, іншым абсталяваннем для адпачынку хлопчыкаў і дзяўчынак. Не забыліся нават пра такі элемент, як горка, якая зімой, калі яе пакрые снег, стане любімым месцам для забаў мясцовай дзятвы. IMG_4123 IMG_4157 Асобна трэба сказаць пра лаўкі. Іх шмат. Я нават збілася з ліку, калі паспрабавала іх падлічыць. Кожная — не падобная на іншую і мае сваю назву. Практычна ўсе лаўкі зроблены з падручных матэрыялаў, так што затраты на вытворчасць невялікія. Больш каштоўныя тыя любоў, стараннасць і фантазія, якія праявілі майстры. Дарэчы, падчас свята вёскі было арганізавана галасаванне і аўтары лепшых лавак былі адзначаны прэзентамі. Атрымалі заслужаныя падарункі і іншыя героі дня: шматдзетныя сем’і, самыя старэйшыя і малодшыя жыхары вёскі, дбайныя гаспадары і кулінары, рупліўцы, якія стараліся на добраўпарадкаванні зоны адпачынку. IMG_4409 IMG_4376 Асабліва хвалюючым быў гэты дзень для трох сем’яў — Кашкан, Ярашэвічаў і Гурцкіх, прадстаўнікам якіх Іван Дамашэвіч уручыў ключы ад новых кватэр. [caption id="attachment_68141" align="aligncenter" width="560"]▪ Ключы ад новай кватэры ў адбудаваным доме  атрымлівае сям'я Кашкан ▪ Ключы ад новай кватэры ў адбудаваным доме атрымлівае сям'я Кашкан[/caption] IMG_4219 Вольга і Міхаіл Кашкан маюць чацвёра дзяцей. Малодшай Сафійцы няма яшчэ і двух годзікаў, Фёдар збіраецца ў дзіцячы садзік, Аляксандр і Ягор перайшлі, адпаведна, у пяты і трэці класы. На Капыльшчыну яны пераехалі зусім нядаўна з Уздзенскага раёна. Муж — вадзіцель, жонка мае прафесію заатэхніка. Для іх гэта першая ўласная кватэра. — Мы вельмі ўдзячны, што атрымалі гэту кватэру. Нам там падабаецца, — дзеліцца Вольга. — Тры пакоі, ёсць усе зручнасці, паравое ацяпленне. Паціху набываем мэблю. Увогуле, Вялікая Раёўка прыйшлася нам даспадобы. IMG_4345 IMG_4279 IMG_4199 IMG_4216 IMG_4212 IMG_4197 Мабыць, нішто так не збліжае людзей як шчырыя словы прызнання, сардэчныя пажаданні і вясёлыя песні. Усяго гэтага на свяце вёскі гучала ўдоваль. Віншавалі вяскоўцаў паважаныя госці, якія жадалі ім усіх даброт. А сваю творчасць усім прысутным дарылі артысты Кухчыцкага сельскага Дома культуры Клецкага раёна. І ўвечары вяскоўцаў чакалі забавы: танцавальная і гульнёвая праграмы, а таксама галоўны сюрпрыз — прыгожы святочны феерверк. Спецыяльна для «СП» На пытанні карэспандэнта адказаў Іван ДАМАШЭВІЧ, дырэктар ф-ла «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца»: — Іван Віктаравіч, ці адчуваеце маральнае задавальненне? — Безумоўна. Радуе, што столькі людзей сабралася. Гэта таксама важны аспект. Вёска Вялікая Раёўка не самая шматлюдная ў раёне, але тым не менш, яна жывая. За два гады павялічылася колькасць дзетак на 15 чалавек, і гэта вялікі плюс. Вядома, ёсць задавальненне ад таго, што робім. — Усе Вам падзяку выказваюць, кажуць, што Вы такі малайчына, што рушылі вёску наперад. У любым выпадку аднаму ўсё рабіць складана. Быў, напэўна, нейкі штаб? — Вядома, у нас ёсць каманда аднадумцаў. Можа шмат у чым была і мая ініцыятыва. Але галоўнае правільна накіраваць людзей, каб атрымаць вынік. — Сродкі прыйшлося вялікія ўкласці? — Па тым маштабе, што мы зрабілі, сродкі ўкладзены мінімальныя, таму што амаль усё, што Вы бачыце — гэта прыродны матэрыял. Ён назапашваўся ўвесь год у працэсе добраўпарадкавання вёскі, высечкі і падчысткі пустуючых участкаў, парку. Хацелася б вялікую падзяку выказаць жыхарам вёскі, якія сабралі больш за 300 рублёў на добраўпарадкаванне. Мы плануем гэтыя грошы выдаткаваць на асвятленне парку. Удзячны таксама фундатарам. Яны дапамагалі ў вырабе лавак, за спонсарскія сродкі набыта дзіцячая горка. Хацелася б падзякаваць Генадзю Занкевічу, Алегу Сераму і яго напарніку Раману Сокалу, Аляксандру Ганчарову, фермеру нашаму Уладзіміру Сухаверу. Выказваю таксама ўдзячнасць работнікам адміністрацыі нашага філіяла (яны з зімы ўдзельнічалі ва ўсіх суботніках, што мы арганізоўвалі) і ўсім вяскоўцам, якія працавалі разам з намі. Не хавалі захаплення Марыя СТРУЖКО, старшыня Семежаўскага сельвыканкама: — Была прыемна ўражана ўбачаным. Тэрыторыя парку змянілася да непазнавальнасці. Вельмі спадабалася дзіцячая пляцоўка і, вядома ж, — лаўкі. Цудоўна, што сабралася шмат людзей, падрыхтавана цікавая праграма. Ганна ЛУПАНОС, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ф-ла «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца»: — Мне здаецца, што свята нашай вёскі падрыхтавана на самым высокім узроўні. Столькі цеплыні ўкладзена, працы, душы, любові да роднага краю. У гэтам, лічу, заслуга Івана Віктаравіча Дамашэвіча, які змог згуртаваць людзей на такую працу. Стараліся ўсе: і ветэраны, і дзеткі, і прадстаўнікі працоўнага калектыву філіяла. Дай Бог нашай капыльскай зямлі яшчэ болей такіх таленавітых кіраўнікоў. Маргарыта САКОВІЧ
Страница 4150 из 5508