Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Савичи - не узнать!

12.08.2025
savichy-1-vinakurnya-2855-1416589551_b1 Нядзельным днём, 4 чэрвеня, вёска Савічы сустракала шматлікіх гасцей. З раніцы гучала вясёлая музыка, якая заклікала ўсіх жыхароў на свята. З розных бакоў з’язджаліся легкавыя машыны з былымі жыхарамі гэтай знакамітай вёскі. Пляцоўка, на якой ладзілася дзейства, напаўнялася людзьмі рознага ўзросту: ад малога да старога. Даўно вуліцы гэтай невялічкай вёсачкі не бачылі столькі народу, напэўна, з часоў Вайніловіча. Вядома, што вёска Савічы — радавое памесце роду Вайніловічаў. Эдвард Вайніловіч пабудаваў у Мінску касцёл у гонар сваіх памерлых дзяцей Алены і Сымона. У самой жа вёсцы знаходзяцца радавыя могілкі, дзе былі пахаваны Алена, Сымон і іншыя блізкія родзічы Эдварда Вайніловіча. Свята вёскі, як адзначаюць старэйшыя жыхары, ладзілася ўпершыню. Многія пыталіся яшчэ напярэдадні: што будзе на гэтым свяце, напэўна, і сталічныя артысты прыедуць? Не, сталічных артыстаў на свяце не было, але свае, мясцовыя, парадавалі не горш за сталічных. Падрыхтоўка да свята вялася доўга: больш за год. Пачалося ўсё яшчэ вясной 2016-га, калі на пасяджэнні Цімкавіцкага сельвыканкама было прынята рашэнне прывесці ў належны стан мясцовыя могілкі. Даручана было пачаць работы па навядзенні парадку філіялу дзяржаўнага прадпрыемства «Мінаблпаліва», якое пачало выразку дрэў, кустоўя і парасніку. Пасля да іх далучыліся і сельвыканкам, і ўстановы сацыяльнай сферы Цімкавіцкага сельсавета, мясцовая гаспадарка. І работа закіпела. У кастрычніку гэтага ж года на могілках ужо стаяла новая пафарбаваная  агароджа. Склалася так, што патрабавала добраўпарадкавання і сама вёска, якая яшчэ ў другой палове ХХ стагоддзя налічвала каля 400 жыхароў. За апошнія 50 гадоў яна прыйшла ў заняпад, і сёння ў ёй зарэгістравана ўсяго 27 чалавек, фактычна ж пражывае не больш за 15. Зарослыя прысядзібныя надзелы, паўразбураныя дамы і надворныя пабудовы, пахіленыя гнілыя агароджы — гэта ўсё кідалася ў вочы кожнаму, хто сюды наведваўся. А прыязджалі не толькі былыя мясцовыя жыхары, але і госці з блізкага і нават далёкага замежжа. Таму ў снежні 2016 года райвыканкам прыняў рашэнне прывесці ў належны стан Савічы. Уся вёска была падзелена на ўчасткі, замацаваныя за раённымі арганізацыямі і прадпрыемствамі для навядзення парадку. Патрэбна выказаць вялікую ўдзячнасць калектывам раённых прадпрыемстваў і асабіста іх кіраўнікам: Капыльскага РБУ, РАНС, ПМК-11, ДРБУ № 124, райаграсэрвісу, філіяла «Мінаблпаліва» і Аўтамабільнага парку № 21, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, раёна электрасетак, якія адказна аднесліся да гэтай справы і арганізавалі работу так, што ў хуткім часе Савічы нельга было пазнаць. Пачынаючы з сакавіка, на працягу двух месяцаў на ачышчаных участках працавала тэхніка Ляхавіцкага ПМС, дзякуючы якой было распрацавана, а мясцовай гаспадаркай —  СГФ «Руднае»  —  уведзена ў севазварот больш за 50 надзелаў. Разам з тэхнікай штодзённа працавалі работнікі Цімкавіцкага сельвыканкама, сацыяльных устаноў сельсавета. І вось у новым сваім выглядзе Савічы адзначалі свята роднай вёскі, якое было падрыхтавана сумесна работнікамі і самадзейнымі артыстамі Руднянскага клуба-бібліятэкі, Вялікараёўскай бібліятэкі-клуба, Навасёлкаўскага і Цімкавіцкага дамоў культуры. Адкрыла свята старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава, якая спынілася на багатай гістарычнай спадчыне вёскі Савічы. Мясцовым жыхарам ёсць чым ганарыцца і патрэбна прыкласці ўсе намаганні, каб вёска Савічы не знікла з карты Капыльскага раёна, а захавала і прадоўжыла сваю гісторыю. Алена Мечыславаўна заклікала ўсіх нашчадкаў не забываць сцежкі да сваёй бацькаўшчыны і захаваць тое, што засталося. На свяце былі адзначаны яе жыхары: дбайныя і сапраўдныя гаспадары. Віншаванні і памятныя падарункі атрымала сям’я Любові Васільеўны і Міхаіла Віктаравіча Падгалых, якія напрыканцы мая адзначылі 45 гадоў сумеснага жыцця. падарункам і віншавальнымі словамі была ўшанавана 80-гадовая юбілярка Лёля Іванаўна Рымашэўская. Музычныя віншаванні атрымалі 50 і 55-гадовыя юбіляры Уладзімір Іванавіч Крывецкі і Аляксандр Анатольевіч Крывецкі. На жаль, намінацыя «Лепшае падвор’е» засталася без узнагароджаных, і савічанам ёсць над чым працаваць, каб на наступным свяце выправіць памылку. Кожная намінацыя суправаджалася добрай песняй у выкананні сама-дзейных артыстаў. Бурнымі апладысментамі сустракалі савічане землякоў Марыю Аляксееўну Гарбуз, якая весяліла прысутных сваімі байкамі, а таксама баяніста Валянціна Смольскага, у выкананні якога гучалі знаёмыя ўсім мелодыі. Свята завяршылася, але яно надоўга застанецца ў памяці жыхароў вёскі і стане стымулам для далейшых добрых спраў па прывядзенні Савіч у належны санітарны стан. Работы наперадзе яшчэ многа, і якойстане вёска праз год, залежыць ад кожнага, хто мае хоць малое да яе дачыненне. А справаздачу савічане будуць трымаць у чэрвені 2018 года на чарговым свяце вёскі. Сяргей КОЗЕЛ

В агрогородке Песочное прошел праздник деревни

12.08.2025
На Капыльшчыне стала добрай традыцыяй праводзіць святы вёсак. Сёлетні год унёс у гэтую справу новыя павевы: рыхтавацца дапамагаюць ледзь не ўсе прадпрыемствы і арганізацыі раёна. Прынамсі, вельмі шмат было зроблена для навядзення парадку ў вёсцы Савічы Цімкавіцкага сельсавета, нямала давялося папрацаваць і ў Пясочным. Затое ёсць на што паглядзець і чаму парадавацца. [caption id="attachment_58197" align="aligncenter" width="580"]Ірына Кісляк уручае падарунак сям'і Грыцкевіч Ірына Кісляк уручае падарунак сям'і Грыцкевіч[/caption] У аграгарадку Пясочнае прайшло свята вёскі. Да яго старанна рыхтаваліся не толькі мясцовыя жыхары і арганізацыі, размешчаныя на тэрыторыі Бабаўнянскага сельсавета. Дапамогу аказвалі многія прадпрыемствы Капыля. [caption id="attachment_58196" align="aligncenter" width="580"]Землякоў віншуе Леанід Станіслаўчык Землякоў віншуе Леанід Станіслаўчык[/caption] Да таго ж ход навядзення парадку ў гэтым населеным пункце пастаянна быў на кантролі ў раённай улады: неаднаразова арганізоўваліся выезды членаў райвыканкама і кіраўнікоў зацікаўленых службаў, ішоў кантроль за выкананнем даручэнняў. Таму не дзіўна, што на свяце вёскі госці з Капыля былі ў ліку ганаровых. Шчыра вітаў жыхароў Пясочнага старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч, гучалі віншаванні са святам ад старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Кісляк, якая, дарэчы, уручыла падарунак шматдзетнай сям’і Грыцкевіч. Вялікую ўдзячнасць усім за ўдзел у навядзенні парадку ў аграгарадку выказала старшыня Бабаўнянскага сельвыканкама Ірына Запольская, са словамі віншавання звярнуўся да землякоў і дырэктар УП «ПІК-Лясное» Леанід Станіслаўчык. [caption id="attachment_58195" align="aligncenter" width="580"]Валянціна Шыманская і Галіна Дрожжа ў ролі казачных персанажаў Валянціна Шыманская і Галіна Дрожжа ў ролі казачных персанажаў[/caption] Па традыцыі былі ўшанаваны самыя старэйшыя жыхаркі Пясочнага Марыя Фёдараўна Кузняцова і Таццяна Мікалаеўна Астрэйка (ім споўнілася больш за 90 гадоў). Словы павагі гучалі ў адрас воіна-інтэрнацыяналіста Фёдара Шаблюка, ветэранаў і лепшых працаўнікоў мясцовага сельгас-прадпрыемства. Былі адзначаны гаспадары лепшых сядзіб, сем'і, якія пражылі разам больш за 60 гадоў, і тыя, што толькі пачынаюць адлік сямейнага стажу. І вядома ж, у гэты дзень гучалі песні ў выкананні мясцовых самадзейных артыстаў і гасцей з Капыля, дасціпнымі жартамі радавалі прысутных Ліса Аліса і Кот Базіліа (іх ролі як заўсёды яскрава выканалі работнікі Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці Галіна Дрожжа і Валянціна Шыманская). Дзеці радаваліся магчымасці пакатацца на каруселях, з’ехаць з надзіманай горкі і паскакаць на батуце, а таксама паласавацца прысмакамі, якія прапаноўвалі гандлёвыя кропкі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

16-06-2017

12.08.2025
[embed]http://kopyl.by/audio/16.06.2017.mp3[/embed]

Там, где помогают детям

12.08.2025
Некоторое время назад мы отметили Международный день защиты детей. Этот праздник особенно важен и для взрослых как напоминание об ответственности, о том, что дети нуждаются в их постоянной заботе и защите. logo_let В отделение детского социального приюта СПЦ Копыльского района поступают дети, оказавшиеся в тяжелой жизненной ситуации, из разных уголков нашего региона. Это ребята с особыми чувствами, ранимостью, перенесшие психологические, и даже физические травмы. Помочь им адаптироваться, помочь поверить в свои силы, поверить в добро — задача воспитателей, педагогов-психологов, педагогов социальных учреждения. И у детей есть надежда на достойную жизнь. За время существования приюта реабилитацию прошли 382 ребенка. Из них 315 вернулись в свои родные семьи. Сегодня отделение детского социального приюта — это необычная семья, основанная на общих делах, ценностях и традициях. Для наших детей создано социально защищенное, комфортное и безопасное пространство, позволяющее через конкретные дела ощутить себя взрослым, обрести возможность действовать от своего имени и в своих интересах. В приюте взрослые и дети очень любят праздники, куда чаще всего приглашаются бывшие воспитанники, родители, педагоги, спонсоры. У нас есть уже и свои традиции. Это Новогодние и Рождественские встречи, День матери, Международный женский день, День защитников Отечества, праздник Пасхи, Дни именинников, День защиты детей. И если удается сделать праздник незабываемым, ярким и веселым, то   дети наши счастливы и с нетерпением ждут новых мероприятий, а мы, педагоги,  счастливы от осознания того, что принесли детям радость. И как важно, что в наше время есть люди, способные воспринимать чужие проблемы как свои, понимающие, что забота о детях, лишенных родительского тепла, — общая забота всех взрослых. Администрация, педагоги и воспитанники государственного учреждения образования «Социально-педагогический центр Копыльского района» выражают глубокую признательность за внимание и заботу, за минуты радости, подаренные нашим детям,  сотрудниками  Беларусбанка,  районного отдела внутренних дел, ОО «Белорусский детский фонд», районного отдела по чрезвычайным ситуациям, ОО «Белорусский союз женщин», Копыльского участка «Энерго-сбыт», РО «Белорусского общества Красного креста», ЧТУП «Айсберг-продукт», Копыльского опытного  лесхоза, ЧПУП «Салита-бис». Мы благодарны неравнодушному и отзывчивому настоятелю Спасо-Вознесенского храма и благочинному Копыльского церковного округа протоиерею Сергию Чарному, индивидуальным предпринимателям А.В. Трухану, Л.А. Николайчик, В.Г. Макаревич, М.А. Луцевич, студентам БНТУ, директору аптеки № 1 ЧУП «Поиск-мед» за помощь, которую на протяжении многих лет они оказывают нашему учреждению. Примите искреннюю признательность за неравнодушное отношение к проблемам детей, оставшихся без родительского тепла. Людмила СЕЛЮТЕНКО, директор СПЦ Копыльского района

Слово о приемных родителях

12.08.2025
Приоритетными направлениями государственной социальной политики по улучшению положения детей-сирот и детей, оставшихся без попечения родителей, в Республике Беларусь являются защита их прав и интересов, полноценная реабилитация, социализация и успешная интеграция в общество. Одна из мер, позволяющих реализовать государственную политику, — развитие института замещающих семей. Depositphotos_25272117_s800Сегодня в Копыльском районе свою профессиональную деятельность осуществляет 21 приемная семья, в которой на воспитании находится 31 ребенок. Также в районе есть два детских дома семейного типа: Татьяны Михайловны Каленчиц, Натальи Сергеевны и Николая Ивановича Максимчик, в которых воспитывается 18 несовершеннолетних. Хочется выразить слова благодарности за нелегкий труд, за самоотдачу, за заботу о детях, которые по воле судьбы остались без опеки родных мам и пап, приемным родителям: И.В. Шумской, Г.Ф. Гончар, С.А. Ашевской, Т.Г. Маргайлик, Е.А. Черкас, В.А. Бернович, Е.К. Гаврильчик, Е.Ф. Мирной, Т.П. Задруцкой, С.С. Буглак и др. Профессия «приемный родитель» особенная: они дарят свое тепло и заботу детям-сиротам и детям, оставшимся без попечения родителей. Наблюдая развитие отношений во многих приемных семьях, мы пришли к выводу, что идеальный приемный родитель — это человек, которому многое удается, он считает, что жизнь его станет богаче, когда в семье появится ребенок, несмотря на возможные сложности. Оксана КОВТИК, методист отдела образования, спорта и туризма райисполкома
Страница 4056 из 4956