■ Члены рабочей группы проверяют правильность установки пандуса в районном центре традиционной культуры[/caption]
В рабочую группу, которая была создана в 2016 году решением Копыльского райисполкома, входят представители социальной сферы, те, кто в первую очередь заинтересован в решении данного вопроса. Возглавляет ее работу заместитель начальника отдела ЖКХ, архитектуры и строительства Копыльского райисполкома Екатерина Курочкина. Подобные мониторинги, помогающие отслеживать ход выполнения мероприятий по созданию безбарьерной среды, проходят не реже двух раз в год по объектам Копыльщины.
Создание безбарьерной среды, конечно, дело не одного дня. И работа по ее основанию ведется системно и целенаправленно на протяжении длительного времени. Что же сделано за прошедшие месяцы 2018 года?
— В этом году проделана немалая работа в данном направлении,— комментирует заместитель директора Копыльского ТЦСОН Ольга Липницкая, также являющаяся заместителем председателя рабочей группы. — Произведено окрашивание первой и последней ступеней лестничного марша в Копыльской ЦРБ, участковых больницах. В Семежевской участковой больнице оборудован санузел, установлены поручни, расширен дверной проем.
В районном центре традиционной культуры (агрогородок Мажа) также осуществлены ремонтные работы по обустройству пандуса. А Екатерина Курочкина и заведующий отделением обеспечения дневного пребывания граждан пожилого возраста Копыльского ТЦСОН Екатерина Уласовец проверили правильность установки поручня.
Копыльское райпо также не остается в стороне и помогает создать равные условия для обеспечения жизнедеятельности для всех категорий граждан. В целях создания безбарьерной среды установлен пандус у магазина «Родны кут». Кроме того, произведен ремонт крыльца в магазине «Волшебница», обустроен пониженный борт в магазине «Промтовары № 2» («Юность») г. Копыля, произведены ремонт крыльца, контрастное разделение ступеней магазина «Промтовары № 1».
Установлен поручень и на автостанции г. Копыля, а для того, чтобы люди с ограниченными возможностями могли беспрепятственно ездить в общественном транспорте, филиалом «Автомобильный парк № 21» ОАО «Миноблавтотранс» приобретен низкопольный городской автобус с откидным пандусом.
У здания Дома быта силами сотрудников Копыльского РКБО также обустроен поручень.
Копыльским ЖКХ произведена замена входных дверей в жилых домах по улицам Тимковичская, 2а и Тимковичская, 2в, а также в домах по ул. Максима Горького. Нанесены линии разметки на пешеходных переходах и улицах г. Копыля. Осуществлено окрашивание проступей первой и последней ступеней лестничного марша в жилых домах райцентра, где проживают инвалиды по зрению.
Чтобы обеспечить свободный доступ для инвалидов всех категорий, а также их размещение и проживание, оборудован номер, расширены дверные проемы и по мере необходимости устанавливаются пандус и поручни в гостинице г. Копыля.
[caption id="attachment_70152" align="aligncenter" width="350"]
■ Пандус в гостинице[/caption]
В то же время стоит отметить, что не все из запланированного выполнено. К примеру, пока не оборудованы пандусы в учреждениях физической культуры и спорта, в том числе и в Копыльском физкультурно-оздоровительном центре. Еще не обустроены общественные туалеты с учетом требований по их адаптации для инвалидов по зрению и инвалидов, использующих при передвижении инвалидное кресло-коляску. Проведение подобных мониторингов поможет не только выявлять недоделки, но и предвидеть возможные места их появления.
Диана ТКАЧЕНКО
— Ахвотнікаў паўдзельнічаць у «Абласным дні падпісчыка» знайшлося нямала, — адзначае аператар аддзялення паштовай сувязі «Капыль-2» Ніла Дворак. — Многія чытачы і нашы верныя падпісчыкі афармлялі квітанцыі на розныя перыядычныя выданні. Але больш за ўсё — на раённую газету «Слава працы».
Тыя, хто аформіў падпіску на «СП», атрымалі невялікія сувеніры ад рэдакцыі.
Ніна Юруц расказала, што газету чытае пастаянна і з задавальненнем. Раёнка дапамагае быць у курсе апошніх навін.
Выхавальнік ДУА «Яслі-сад № 1 г. Капыля» Ларыса Вярбіла — яшчэ адна актыўная чытачка, якая з раённай газетай ужо больш за трыццаць гадоў.
— «Слава працы» стала больш змястоўнай і цікавай, — дзеліцца Ларыса Уладзіміраўна. — Усе рубрыкі вельмі падабаюцца, таму пастаянна выпісваю, бо са старонак газеты даведваешся пра жыццё не толькі горада, але і раёна, знаёмішся са знакамітымі землякамі.
Па словах капылянкі Ліны Ніліповіч, раёнка стала такой рознабаковай, што яна з задавальненнем яе чытае і чакае кожны новы нумар. Цікава ўсё, нават падзякі і віншаванні. Аднак хацелася б, каб на старонках «СП» з’яўлялася яшчэ больш рэцэптаў для гаспадынь.
Наталлю Карпук з аграгарадка Скабін задавальняюць змест і цяперашні аб’ём газеты. Яна знаходзіць для сябе ў раёнцы цікавым усё — артыкулы аб сельскай гаспадарцы, пра людзей, ветэранаў працы і Вялікай Айчыннай вайны. Паколькі Наталля Анатольеўна з’яўляецца сельскім жыхаром, то ёй хацелася б на старонках газеты бачыць больш матэрыялаў пра жыццё вяскоўцаў, падзеі з глыбінкі і аддаленых населеных пунктаў.
Публікацыі настаўніка-дэфектолага Вольгі Валністай не раз з’яўляліся на старонках раённай газеты. Вось і сёння яна прыйшла аформіць падпіску.
— «Слава працы» — вельмі цікавая і разнастайная, — дзеліцца Вольга. — Можна для сябе нешта запазычыць. З нецярпеннем чакаю кожны выпуск і жадаю росквіту вашай газеце. Хацелася б таксама бачыць на старонках раёнкі больш маладзёжных выпускаў.
Пенсіянер Міхаіл Маркаў колькі сябе памятае, столькі і чытае «Слава працы».
— Адкуль, як не з раёнкі, можна даведацца пра апошнія навіны аб жыцці раёна, — адзначае капылянін. — Мне ўсё цікава. Асабліва ганаруся ўзнагародамі і дасягненнямі калектыву «СП». Адразу бачны вынік карпатлівай працы. Канешне, не спыняйцеся на дасягнутым, удасканальвайцеся, як таго патрабуюць рэаліі сучаснай журналістыкі.
Таццяна БОХАН
■ Дзмітрый і Вольга Калевічы разам з дзеткамі Дамінікам і Дамірам[/caption]
Ідэйнымі натхняльнікамі мерапрыемства традыцыйна выступілі прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Мэта арганізаванага імі абласнога форуму вясковай моладзі — папулярызацыя сельскагаспадарчых працы і быту, а таксама павышэнне ролі і значэння сям’і як важнейшага сацыяльнага інстытута грамадства.
У гэтым годзе ў імправізаванай вёсцы размясцілі свае падвор’і 22 каманды-ўдзельніцы. Актыўныя і творчыя маладыя пары разам з дзецьмі прыехалі з сельскай мясцовасці, каб паспаборнічаць за званне самай працавітай, дружнай, эрудзіраванай, крэатыўнай і гасціннай маладой сям’і Мінскай вобласці.
Дзмітрый і Вольга Калевічы разам з сынамі — трохгадовым Дамінікам і чатырохгадовым Дамірам (маленькага Платона, якому яшчэ няма і паўгода, пакінулі дома з бабуляй) — на высокім узроўні прадставілі Капыльшчыну. Наша каманда ўжо з самага пачатку мерапрыемства выклікала прыхільнасць у прысутных і пакарыла іх пачуццём гумару. Падчас бліц-прэзентацыі маладзёжных сельскіх падвор’яў Валянціна Шыманская і Галіна Дрожжа («Лоцвінскія ўдалухі»), якія разам з сям’ёй Калевічаў прадстаўлялі Капыльскі раён, уручылі шаноўнаму госцю — старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатолю Ісачанку — у падарунак пеўня. Як пажартавалі жанчыны, «гэта — старажытны гадзіннік, які можна паставіць на дах аблвыканкама, каб уся вобласць рана ўставала».
[caption id="attachment_70125" align="aligncenter" width="560"]
■ Старшыня аблвыканкама атрымаў ад сям’і Калевічаў у падарунак пеўня[/caption]
Цікава, ярка і неардынарна выступілі Калевічы на конкурсе візітных картак сямей-удзельніц і прэзентацыі выставы творчых работ «Вітаем па-беларуску». З годнасцю і з уласцівым іх сям’і пачуццём гумару Дзмітрый і Вольга прайшлі і этапы спаборніцтваў, якія патрабавалі сілы, лоўкасці, вынослівасці і згуртаванасці. Яны на хуткасць і бульбу збіралі, і ваду насілі, і адзенне мылі, і дровы пілавалі, калолі ды складалі, і лаўку рабілі, і каня запрагалі. Нягледзячы на праліўны дождж, з лёгкасцю дэманстравалі, бадай, самае галоўнае для вясковых жыхароў уменне — весці сельскую гаспадарку.
[caption id="attachment_70128" align="aligncenter" width="560"]
■ Дзмітрый і Вольга Калевічы выконваюць адно з конкурсных заданняў[/caption]
Падчас падвядзення вынікаў конкурснай праграмы сям’і Калевічаў, як і іншым удзельнікам мерапрыемства, была ўручана Падзяка за ўдзел у праекце. А за перамогу ў конкурсе відэаролікаў лепшага маладзёжнага сельскага падвор’я «Вось маё!» прадстаўнікі Капыльшчыны атрымалі Грамату і каштоўны падарунак.
Сям’я Дзмітрыя і Вольгі Калевічаў, а таксама прадстаўнікі Клецкага, Смалявіцкага, Мядзельскага і Мінскага раёнаў былі прызнаны журы лепшымі. Аднак пераможцу спаборніцтва так і не назвалі. Інтрыга захаваецца да 29 верасня. Прозвішчы чэмпіёнаў агучаць на абласным свяце «Дажынкі-2018», у якім прымуць удзел вышэйназваныя каманды. Дарэчы, пераможцы рэспубліканскага этапа мінулага года, сям’я Літвіных з вёскі Лешня Капыльскага раёна, прысутнічалі на праекце таксама, аднак ужо ў якасці членаў журы.
[caption id="attachment_70127" align="aligncenter" width="560"]
■ Сям’я Літвіных (справа) сярод членаў журы падчас агляду падвор’яў[/caption]
Сімвалічна, што ў пяцёрку лідараў Дзмітрый і Вольга ўвайшлі напярэдадні свайго першага юбілею: 5-годдзя з дня стварэння іх сям’і. Нялёгкая барацьба за тытул «Уладар вёскі-2018» і доўгая папярэдняя падрыхтоўка да конкурсу яшчэ больш загартавалі, зблізілі і ўмацавалі ўзаемаадносіны паміж маладымі людзьмі, што, безумоўна, будзе вельмі карысна для іх далейшага сельскага жыцця, бо, як вядома, гаспадарку весці — не рукавом трэсці.
Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ
Р.S. Вялікую дапамогу ў арганізацыі паездкі сям’і Калевічаў аказалі Дзмітрый Жулкоўскі, а таксама райспажыўтаварыства, ААТ «Старыца-Агра», ААТ «Капыльскае», УП «ПІК-Лясное», Капыльскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», упраўленне па адукацыі, спорце і турызме і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
27 сентября с 10.00 до 12.00 по адресу: г. Копыль, ул. Заозерная 2-я, в здании Копыльского опытного лесхоза будет проводить прием граждан главный правовой инспектор труда Валерий Иванович МАТОХИН по вопросам, касающимся разъяснений норм законодательства, регулирующих сферу трудовых и связанных с ними правоотношений.
Предварительно записаться на прием можно по телефону районного объединения профсоюзов 5-12-31.