Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Директор Копыльского ТЦСОН Светлана Малиновская удостоена звания "Человек года Минщины 2017"

05.06.2025
Відавочна, што ў сферы сацыяльнай абароны выпадковых людзей няма. Яны там проста не затрымліваюцца. З гэтай высновай цалкам згодна дырэктар Капыльскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Маліноўская, якой прысуджана высокае званне «Чалавек года Міншчыны 2017». [caption id="attachment_65994" align="alignleft" width="217"]Святлана Маліноўская Святлана Маліноўская[/caption] У гэтай прафесіі нельга быць раўнадушным да патрэб іншых людзей. «Усе, хто працуе ў нашым цэнтры, — дзеліцца Святлана Станіславаўна, — маюць схільнасць да самаахвяравання. І гэта дапамагае вырашаць многія праблемы. А яшчэ ў нас вельмі згуртаваны, дружны калектыў, які ўмее мэтанакіравана ісці ў вызначаным напрамку». Святлана Маліноўская пачынала свой прафесійны шлях пасля заканчэння педуніверсітэта дэфектолагам у Капыльскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. А ў 2004 годзе, пасля адкрыцця ТЦСАН, атрымала прапанову яго ўзначаліць. І вось ужо амаль паўтара дзясятка гадоў не здраджвае абранай справе. «Я хачу сказаць, што ў мяне былі вельмі добрыя настаўнікі. Асабліва ўдзячна Валянціне Сямёнаўне Козіч, якая вучыла мяне ўзаемаадносінам з людзьмі, арганізацыі работы, дапамагала знаходзіць выйсце з самай, здавалася б, тупіковай сітуацыі, — адзначае Святлана Станіславаўна. — І ўвогуле, у нашым раёне вельмі камфортна працаваць: ёсць усе магчымасці для рэалізацыі любых праектаў. Магчыма, таму іх у нас так шмат. Аднак мая глыбокая ўпэўненасць, што адзін кіраўнік, нават калі ён вельмі здольны і мае вялікі вопыт, не зможа дасягнуць многага. Я лічу, што гэта вялікае шчасце — мець такі працаздольны, таленавіты і мэтанакіраваны калектыў, які створаны ў нашым цэнтры. Практычна кожны яго член мае сіндром выдатніка. А гэта значыць, што ўсе справы мы імкнёмся рабіць толькі на вышэйшую адзнаку». І гэта сапраўды так. Пра плённую працу сведчаць заслужаныя ўзнагароды. Ужо два гады запар Капыльскі ТЦСАН займае другое месца ў абласным сацыяльна-эканамічным спаборніцтве. Кіраўнік цэнтра таксама мае высокія ўзнагароды: ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, абласнога Савета дэпутатаў. Капыльскі ТЦСАН сёння — гэта 165 супрацоўнікаў, на абслугоўванні якіх знаходзіцца амаль 9 тысяч чалавек. Тут працуюць з рознымі катэгорыямі грамадзян: аказваюць дапамогу людзям сталага ўзросту, інвалідам, шматдзетным сем’ям, сіротам… Вялікай папулярнасцю карыстаюцца аддзяленні дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту і інвалідаў, суправа-джаемага пражывання. У мінулым годзе прыняў першых жыльцоў «Дом надзеі» для самастойнага сумеснага пражывання адзінокіх пажылых людзей. Ён быў абсталяваны ў Грозаве. Сёння яго пастаяльцы ўжо раз’ехаліся па сваіх дамах. Аднак будынак пуставаць не будзе. Плануецца, што ў пачатку лета сюды будуць прыязджаць на тыдзень пажылыя гараджане, для якіх змена абстаноўкі стане чымсьці накшталт канікул. Па словах Святланы Маліноўскай, магчыма, што такія «змены» арганізуюць і для маладых людзей, якія маюць абмежаваныя магчымасці. І такіх цікавых праектаў у ТЦСАН шмат. Некаторыя з іх патрабуюць нейкіх матэрыяльных затрат, іншыя — толькі ініцыятывы, якую неабходна падтрымаць і развіць. І гэта ў супрацоўнікаў і кіраўніцтва цэнтра выдатна атрымліваецца. Многія добрыя справы, якія ініцыіруе гэта ўстанова, цесна звязаны з работай грамадскіх арганізацый, адну з якіх — РА ГА «Беларускі саюз жанчын» — з красавіка 2011 года ўзначальвае Святлана Маліноўская. «Не думаю, што мне ўдалося б столькі зрабіць, калі б я не адчувала пастаянную падтрымку з боку маёй сям’і, — дзеліцца Святлана Станіславаўна. — Мы з мужам Аляксандрам вучым нашых дзяцей, што сям’я — гэта аснова, гэта самае галоўнае. І яны вельмі нас радуюць сваімі адносінамі да жыцця, да справы, якую выбралі. У большай ступені гэта датычыцца дачкі Дар’і — студэнткі педуніверсітэта. Мы ганарымся яе поспехамі, яе жыццёвай пазіцыяй. Малодшы Ілья яшчэ вучыцца ў пятым класе». Згода і ўзаемапавага, якія пануюць у сям’і Маліноўскіх, уплываюць і на іх захапленні, у ліку якіх — любоў да падарожжаў, дача і многае іншае. Асобна стаіць яшчэ адзін напрамак творчасці, які апошнія гады стаў вызначальным у баўленні вольнага часу для Святланы Станіславаўны: яна шые лялькі. І хочацца спадзявацца, што наступіць той момант, калі яе калекцыя стане прадметам захаплення для шырокага кола гледачоў. Маргарыта САКОВІЧ

Как показал прием граждан, жителей Копыльщины волнуют вопросы трудоустройства

05.06.2025
Два з пяці зваротаў, што паступілі падчас прыёму грамадзян, які праводзіў старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч, датычыліся працаўладкавання. 1417510654_1385641702_2013-08-22-priem_2 Напрыклад, капылянін, які мае вышэйшую ваенна-палітычную адукацыю, некаторы час працаваў настаўнікам, потым — на розных работах, прасіў дапамагчы знайсці месца працы. Гэтак жа, як і жыхарка Капыля, якая доўгі час працавала прыбіральшчыкам памяшканняў, а зараз засталася без работы. Заяўнікам былі прапанаваны некаторыя варыянты, аднак яны іх поўнасцю не задаволілі. Таму пытанне будзе вывучацца спецыялістамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і пры з’яўленні вакансій адказы будуць даводзіцца да ведама. Жыхарка вёскі Камсамольская прасіла дапамогі ў рамонце даху дома. Ёй дадзены канкрэтныя тлумачэнні, якія захады неабходна зрабіць. Ад жыхароў вуліцы Грозаўскай у Капылі паступіў калектыўны зварот наконт яе асфальтавання. Як стала вядома ад спецыялістаў жыллёва-камунальнай службы, у бліжэйшы час з-за адсутнасці сродкаў гэта не плануецца. Магчыма толькі яе грэйдзіраванне і падсыпка. Таксама прапанавана прыняць удзел у долевым будаўніцтве. Для вывучэння пытання выдзялення дадатковай зямлі адной з фермерскіх гаспадарак будзе створана спецыяльная камісія, якая яго дэталёва вывучыць і дасць адказ. Сяргей КОЗЕЛ

Прием граждан (CMigrator copy 116)

05.06.2025
1417510654_1385641702_2013-08-22-priem_2 25 апреля 2018 года в кабинете председателя Копыльского сельисполкома с 14.00 до 15.00 проведет прием граждан и представителей юридических лиц председатель райисполкома Анатолий Константинович ЛИНЕВИЧ. Предварительная запись на прием будет проводиться 24 апреля 2018 года по телефону 55-5-66.

Прием граждан и прямая линия

05.06.2025
1417510654_1385641702_2013-08-22-priem_2 25 апреля 2018 года начальник Минской областной инспекции охраны животного и растительного мира Валерий Николаевич ВЕРЕМЕЙЧИК проведет выездной прием граждан и прямую телефонную линию по вопросам природоохранного законодательства. Прием будет осуществляться с 11 до 13 часов в Несвижском районном исполнительном комитете (каб. 313) по адресу: г. Несвиж, ул. Советская, 1 (3-й этаж). Вопросы можно будет задать по номеру (8-01770) 51-6-00. Предварительная запись по телефону (8-01770) 23-5-36 (кроме субботы и воскресенья).

Депутат парламента Людмила Нижевич провела прием граждан в ЗАО «Жилихово»

05.06.2025
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Людмила Ивановна Нижевич провела прием граждан в ЗАО «Жилихово». IMG_8437 Народному избраннику поступило два вопроса. У жителя агрогородка Жилихово Николая Лукашевича, который является -председателем газового кооператива «Жилиховский», возникли вопросы по поводу оплаты за прокладку газовых коммуникаций. Все расходы на прокладку трубы высокого давления от ближайшего газопровода возьмет на себя ЗАО «Жилихово». А вот трубу среднего давления, которая будет проходить непосредственно по агрогородку, придется вести за счет самих жителей. К слову, данная работа стоит очень недешево. Именно поэтому Николай Лукашевич и обратился к депутату с вопросом, есть ли возможность какого-либо финансирования? Людмила Нижевич поговорила с председателем газового кооператива, выяснила некоторые нюансы и взяла под контроль данное обращение. Второй вопрос касался состояния дорожного покрытия по улице Молодежной в Жилихово. С жалобой на выбоины к народному избраннику обратился Сергей Наярович. Обращение будет направлено в Копыльское жилищно-коммунальное хозяйство, на балансе которого находится данный участок дороги.  Ремонт дороги будет проведен. — Граждане, которые приходят на прием, часто задают вопрос о плохих дорогах, — отметила Людмила Ивановна. — Особенно это касается сельской местности, где пролегает постоянный маршрут сельскохозяйственной техники. Хочу обратиться к руководителям хозяйств, которые также должны нести ответственность за дорожное покрытие в деревнях: нужно составить грамотную схему движения сельхозтранспорта и постараться по максимуму ограничить путь по сельским дорогам, особенно это касается заасфальтированных улиц. В приеме приняли участие  председатель Копыльского районного Совета депутатов Ирина Кисляк и председатель Бучатинского сельисполкома Зоя Бордак. НА СНИМКЕ: Николай Лукашевич, Людмила Нижевич и Ирина Кисляк. Кристина ЖОГОЛЬ
Страница 3623 из 4889