Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Бывший начальник отдела вневедомственной охраны при УВД Миноблисполкома Степан Выскварко родился в д. Блевчицы

15.06.2025
Былы начальнік аддзела пазаведамаснай аховы пры УУС Мінскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Сцяпан Іванавіч Выскварка нарадзіўся 19 жніўня 1929 года  ў вёсцы Блеўчыцы Капыльскага раёна ў сялянскай сям’і. Займаў розныя пасады ў апараце УУС Мінаблвыканкама. Абласную службу аховы, якой кіраваў амаль 12 гадоў, узначаліў у званні маёра ўнутранай службы ў лістападзе 1969-га. Сярод узнагарод — медалі «За бездакорную службу» трох ступеняў, «Ветэран працы», нагрудныя знакі «Выдатнік міліцыі» і «За адданасць абавязку і прысязе». [caption id="attachment_80549" align="aligncenter" width="840"] ■ Сцяпан Выскварка, 2019 г.[/caption] АМЕРЫКАНСКАЯ АДЫСЕЯ Сцёпка доўга не адважваўся даведацца чаму гэта ягонага бацьку-беларуса клічуць Амерыканцам. І звярнуўся ўрэшце з набалелым дзіцячым пытаннем прама да Выскваркі-старэйшага. Іван Васільевіч разумеў, што пра набытую мянушку некалі ўсё роўна давядзецца распавесці і адкладваць адказ не стаў. …Увосень 1920-га, падчас польскай акупацыі, да Івана прыехаў Мікалай, яго былы аднакласнік па пачатковай школе, і прапанаваў ехаць у Амерыку. Іван згадзіўся. Бацька ягоны быў, як аказалася, «у тэме». І хутка сябры дабраліся ў вугальным вагоне да Клайпеды, былога горада Мемеля Усходняй Прусіі. Пасля праверкі дакументаў адправілі капыльскіх хлопцаў разам з іншымі беларусамі ў Амерыку. Пасля ціхага, спакойнага жыцця ў вёсцы з векавымі традыцыямі далёкая краіна ашаламіла. Пужала замежная мова, здзіўлялі невядомыя на радзіме аўтамабілі і высачэзныя пабудовы, паўсюдна панавала электрычнасць. Пазнаёміліся з землякамі і стараліся трымацца разам. Але па начах Івану снілася яго маленькая радзіма. [caption id="attachment_80547" align="aligncenter" width="840"] ■ Бацькоўскі дом[/caption] Мясцовыя часта кралі прывезены параходамі вугаль. Таму праз невялікі час хлопцаў прыставілі вартаўнікамі складоў, дзе паліва захоўвалася. Пасля яны пачалі вырабляць вайсковыя кацялкі. Але вытворчасць кацялкоў скарачалася, што вымусіла Івана разгружаць вугаль. Хутка ён упершыню адчуў, што такое адзінота, асабліва, калі ты далёка ад роднага дому. ВАЕННЫЕ ПАДЗЕІ Вельмі многія прапівалі заробленыя даляры і зноў плылі ў «райскае жыццё». У адрозненне ад такіх землякоў, у свае 35 Іван Выскварка добра ведаў і ўяўляў, што і як яму рабіць надалей. Найперш пабраўся шлюбам з маладзейшай за яго на 12 гадоў прыгажуняй Ганнай. Спраўляць тое запамінальнае, цудоўнае вяселле было, як кажуць, за што! З пакалення ў пакаленне ў дружнай сям’і 90-гадовага Сцяпана Іванавіча, у якой сын Сяргей з жонкай Вольгай, дачка Алена з мужам Уладзімірам, унукі Віктар, Павел і Таццяна, праўнукі Ганна і Марыя, расказваюць пра тое, што ў дзень заключэння шлюбу суджаныя ўзялі ў рукі лапаты і замацавалі свой саюз пасадкай ліпкі і дубочка, якія сталі пачаткам сямейнай алейкі. Метрах у дваццаці ад тых першых дрэўцаў і пачаў Амерыканец будаваць па асабістым праекце дом. Жылі падчас яго ўзвядзення ў маленечкай халупцы. У правай яе частцы і нарадзіўся Сцяпан. Іван Васільевіч і Ганна Якаўлеўна вельмі любілі працу. Умелі добра абрабляць зямлю і таму мелі хлеб і да хлеба. Навучылі працаваць свайго любімага сыночка. Але марылі, каб Сцёпка быў адукаваным. Вучобу ён прадоўжыў у 44-м, а да гэтага старэйшы і малодшы Выскваркі дапамагалі, чым маглі, партызанам і сваімі метадамі змагаліся з немцамі. Яны хавалі ў доме спачатку сувязнога атрада «Лесавік», потым яўрэйскую дзяўчынку Бэлу. У лютым 43-га нехта забіў аднаго з немцаў-лыжнікаў. Адразу пасля здарэння карнікі былі адначасова ў Быстрыцы і Блеўчыцах. Нежаданыя госці знайшлі ў хаце настаўніка бамбукавую лыжную палку і вырашылі, што забойца салдата менавіта ён. Даказаць бедалага нічога не змог, і яго вывелі, каб прылюдна расстраляць. І тут наперад выбег… Сцяпан. Пакуль бацька развітваўся ў думках з сынам, той крычаў знаёмаму паліцаю з вяскоўцаў, што ў настаўніка былі свае лыжы. Палка ад іх — ягоная, проста адна згубілася. Ён даводзіў гэта так упэўнена, што яму паверылі і выкладчык застаўся жывы… ФЛОЦКАЯ ЭПАПЕЯ  Пасля Быстрыцкай сямігодкі Сцяпан паступіў у Мінскі статыстычны тэхнікум, затым атрымаў накіраванне ў Ленінскі райвыканкам Пінскай вобласці, дзе два гады адпрацаваў інспектарам цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення. Мясцовы райваенкамат «выпісаў пуцёўку» ў ваенна-марскі флот. Паспяхова скончыўшы вучэбку, аказаўся на базавым тральшчыку «Т-95» 2-га дывізіёна 61-й брыгады спецыяльнага назначэння Паўночнага флоту. Пасля вайны полк перадыслацыравалі ў Мурманскую вобласць. Тут Сцяпан і ягоныя саслужыўцы займаліся не толькі баявой падрыхтоўкай, але і размініраваннем. У другой палове верасня 54-га намеснік міністра абароны СССР адмірал флоту Мікалай Кузняцоў падпісаў загад аб прысваенні Сцяпану Выскварку звання малодшы лейтэнант запасу. МІЛІЦЭЙСКІЯ КЛОПАТЫ Бадзёры, узмужнелы і пасталелы, Сцяпан вярнуўся ў родныя Блеўчыцы. Нічога пераможнага ў мясцовай «Перамозе» марак не ўбачыў. Таму доўга ў вёсцы не затрымаўся. У Мінску спрабаваў сябе ў розных сферах дзейнасці, ды ўрэшце рэшт пайшоў у міліцыю. Напрыканцы сакавіка 63-га старшага інспектара ўпраўлення кніжнага гандлю Галоўвыдата Мінкульта прынялі на пасаду оперупаўнаважанага аддзела па барацьбе з крадзяжамі сацыялістычнай маёмасці ўпраўлення аховы грамадскага парадку Мінаблвыканкама. З першых дзён працы на новым месцы ўсе свае веды (паспеў скончыць юрфак БДУ), сілы і энергію новенькі накіраваў на барацьбу з парушальнікамі закона. Таму меней чым праз пяць месяцаў ён стаў лейтэнантам, адным з лепшых слухачоў месячных курсаў удасканалення аператыўна-начальніцкага складу пры Мінскай спецыяльнай сярэдняй школе міліцыі. Свае веды Сцяпан Выскварка дэманстраваў на семінары па вывучэнні знешняй палітыкі СССР ужо ў званні старшага лейтэнанта. У многім дзякуючы яму была выяўлена група хабарнікаў і раскрадальнікаў у Слуцкай раённай нарыхтоўчай канторы, змаглі затрымаць небяспечнага злачынцу. Вялікім быў ягоны асабісты ўклад і ў выкрыванні і асуджэнні не чыстых на руку працаўнікоў Капыльскага райспажыўсаюза. Пасля паспяховых аперацый падзякі не прымушалі сябе чакаць доўга. А на руцэ з’явіўся наручны гадзіннік, які захоўвае і па сёння. Імя яго занеслі на Дошку гонару ідэалагічнага актыву МУС БССР. Пры чарговай атэстацыі за 67–68 гады кіраўніцтва адзначыла, што Сцяпан Выскварка набыў дастатковы вопыт работы па дазнанні і следстве. Умела выбудоўвае працу са следчымі. Добра асвоіў фотасправу. Паспяхова выкарыстоўвае навукова-тэхнічныя сродкі. [caption id="attachment_80548" align="aligncenter" width="840"] ■ Сцяпан Выскварка (у цэнтры) з калегамі. 1980 г.[/caption] Кіраўніцтва абласной міліцыі не магло гэтага не заўважыць, і адказнага, ініцыятыўнага супрацоўніка спачатку зрабілі старшым оперупаўнаважаным аддзела БКСМ, а ў хуткім часе начальнікам сакратарыята з прысваеннем звання капітана адміністрацыйнай службы. За кароткі час праца была зроблена, сапраўды, немалая. У васьмі гар-, райорганах унутраных спраў і чатырох аддзелах УУС праверылі сакрэтнае справаводства. На пачатку 70-х намаганнямі кіраўніка сакратарыята скараціліся тэрміны праходжання «папер», палепшыліся вынікі вырашэння скаргаў і заяў. Строга кантраляваліся рэжымныя дакументы і іх выкананне. Адзін з міністэрскіх загадаў нечакана датычыўся самога начальніка. Яго падпісаў 8 ліпеня 76-га тагачасны кіраўнік галоўнага міліцэйскага ведамства генерал-лейтэнант унутранай службы Аляксей Клімаўскі. У дакуменце гаварылася, што маёр унутранай службы прызначаецца на пасаду начальніка аддзела пазаведамаснай аховы пры УУС Мінскага аблвыканкама. Праз тры гады трэці па ліку рулявы абласной аховы прайшоў перападрыхтоўку ў Новачаркаскай міліцэйскай школе, пасля чаго да яго пачалі звяртацца як да падпалкоўніка міліцыі. Саюзны Саўмін прыняў пастанову, якая прадугледжвала ўзмацненне аховы сацмаёмасці і ўхіленне прычын, што нараджаюць крадзяжы і безгаспадарчасць. Неабходна было значна палепшыць назіранне за прамысловымі прадпрыемствамі ды іншымі аб’ектамі з матэрыяльнымі каштоўнасцямі. Галоўны абласны ахоўнік аказаўся не з тых, каму патрэбна паўтараць задачы па некалькі разоў. Мінская вобласць паказала прыклад таго, як трэба адносіцца да справы. Сумесна кіраўніцтва ўпраўлення распрацавала з гаспадарнікамі меры па ўдасканаленні аховы не толькі вышэй пералічанага. Аб’екты грунтоўна праверылі на тэхнічную ўмацаванасць і пажарную бяспеку. — Свае станоўчыя вынікі, — падкрэслівае Сцяпан Іванавіч, — давалі тады рэгулярныя рэйды і дэкады. Мы праводзілі іх сумесна з прадстаўнікамі іншых службаў і грамадскасці. Я злавіў сябе на думцы, што няблага было б правесці агляды-конкурсы, пра якія чуў раней, і нам. І яны прайшлі між цэхамі і вытворчымі ўчасткамі. Гэтыя ды іншыя папераджальна-прафілактычныя мерапрыемствы дазволілі скараціць за год колькасць дробных крадзяжоў. У падраздзяленнях прапісаліся больш прагрэсіўныя формы і метады працы. Шырылася цэнтралізаваная ахова. Планавыя заданні выконваліся штогод на 110–120%. Парадаваў спачатку і 75-ы. Але на 86-м годзе свайго цікавейшага жыцця памёр бацька, які вельмі ганарыўся сынам, і ён часцей пачаў наведваць маці. Падтрымліваў яе да самой смерці, якая напаткала Ганну Якаўлеўну ў 83-м. Жыццё, аднак, працягвалася і патрабавала чарговых намаганняў на службе. Праз тры гады пасля прыходу Сцяпана Іванавіча на пасаду кіраўніка яго падначаленыя папярэдзілі ўжо 221 крымінальнае злачынства, у тым ліку 127 крадзяжоў з аб’ектаў. Затрымалі 164-х злачынцаў, больш за 4400 парушальнікаў грамадскага парадку, амаль 1130 дробных раскрадальнікаў, у якіх канфіскавалі і вярнулі гаспадарам матэрыяльных каштоўнасцей больш чым на 10 тысяч рублёў. Характэрна, што дзясяткі крымінальных злачынстваў раскрылі з удзелам начной міліцыі. Яе стварэнне было ўзаконена ў рэспубліцы яшчэ ў 67-м — на тры гады раней, чым у Саюзе. Яе асновай у вобласці сталі аўтамотапатрульныя нарады. У найбольш буйных гарадах пачалі больш актыўна пераходзіць на кругласутачную міліцэйскую ахову. Гэта дазволіла, па словах Сцяпана Іванавіча больш смела і бяспечна прымаць пад свой нагляд і кватэры грамадзян. Страявыя аддзяленні па 10–15 штыкоў арганізоўваліся з радавога і начальніцкага складу, які прыходзіў на змену вартаўнікам і брыгадзірам. Тэхнічнае ўзбраенне стаяла, пры ўсім, на адным з першых месцаў. Павялічвалася колькасць ахоўваемых банкаўскіх устаноў. Уводзіліся новыя тарыфы, перазаключаліся дагаворы… Кожны дзень Сцяпан Іванавіч чуў покліч родных бацькоўскіх акон, і з першых сваіх пенсійных дзён, якія ўзялі адлік 1 сакавіка 88-га, рэгулярна і сардэчна на гэты покліч адгукаўся. З густам адрамантаваў дом-аднагодак. Доўгі час, жывучы ў ім з ранняй вясны да позняй восені, клапаціўся пра сямейны сад, папаўняючы яго новымі дрэвамі. Трымаў парсючкоў, курэй, гусей, качак. Даглядаў, як сапраўдны гаспадар, шыкоўны агарод. Сеяў ячмень і канюшыну, садзіў буракі і капусту, бульбу. Праз колькі гадоў і ўвогуле пераехаў у Блеўчыцы, дзе гаспадарыць прыемная таямнічая цішыня, якую парушаюць улетку дзеці, унукі і праўнукі — нашчадкі Івана, які быў аднойчы ў Амерыцы… Уладзімір БАРЫСЕНКА Фота аўтара і з хатняга архіва С.І. Выскваркі

В переписи населения в Беларуси будут задействованы не менее 12,5 тыс. переписчиков

15.06.2025
В переписи населения, которая пройдет в Беларуси с 4 по 30 октября, будут задействованы не менее 12,5 тыс. переписчиков. Об этом сообщила председатель Национального статистического комитета Беларуси Инна Медведева. Говоря о готовности к предстоящему событию, Инна Медведева отметила, что остался основной этап - подбор временного переписного персонала. "Сейчас идет активная работа с учреждениями образования, а также иными организациями для подбора переписчиков. Подобрать и утвердить их мы должны до 16 сентября. Далее начнется обучение переписного персонала", - уточнила руководитель ведомства. Что касается численности переписчиков, то сегодня, по ее словам, их 12,5 тыс. Инна Медведева рассказала, что в переписи будут задействованы не только сотрудники комитета, но и органы государственной статистики, местные органы власти. "У нас есть специальные и специализированные учреждения - интернаты, школы-интернаты. Там везде должна пройти перепись, соответственно, мы персонал и из этих учреждений будем обучать, выдавать им планшеты, и они сами будут переписывать эти категории граждан", - добавила она. Отвечая на вопрос о задействовании в проведении переписи населения учителей, Инна Медведева отметила, что это обычная практика, однако в общем количестве занятых для переписи их не так и много. "Министерство образования и местные органы власти приняли все необходимые меры для того, чтобы учебный процесс не пострадал, а эти люди получили зарплату в рамках законодательства", - отметила руководитель Белстата. Сейчас идет также тестирование программного обеспечения для интернет-переписи, переписи на планшетах. "Мы изучаем нагрузку на оборудование вместе с нашими коллегами, которые будут предоставлять серверное и иное оборудование для обработки переписи", - сказала Инна Медведева. Ожидается, что посредством интернет-переписи будут переписаны около 25-30% населения. Касательно переписи по МСИ (межбанковская система идентификации. - Прим. БЕЛТА), руководитель ведомства отметила, что она выбрана ввиду того, что примерно 70% населения так или иначе зарегистрированы в ней и могут безболезненно пройти перепись с использованием приложения через интернет.

ЦИК рекомендует участки для голосования на выборах размещать на первых этажах

15.06.2025
Речь об этом шла на заседании ЦИК, где обсуждался вопрос о создании условий для участия в выборах депутатов Палаты представителей людей с ограниченными возможностями. На входах в здания и помещения должны быть пандусы. На участках будут создаваться специальные места для голосования инвалидов-колясочников. Слабовидящие граждане смогут воспользоваться лупами и трафаретами. Местные власти и избирательные комиссии обеспечат дежурство волонтеров, которые будут помогать избирателям с ограниченными физическими возможностями, пожилым людям. Выборы в Палату представителей назначены на 17 ноября, в Совет Республики — на 7 ноября. БелТА

(CMigrator copy 63)

15.06.2025
Воспитанники Центра творчества детей и молодежи Копыльского района еще раз доказали: они — лучшие. На этот раз в их копилке — многочисленные награды областного этапа V республиканского смотра-конкурса детского творчества «Здравствуй, мир!».   Конкурс был посвящен Году малой родины и проходил под девизом «Я вижу мир: от истоков к будущему». Свои таланты юные танцоры, вокалисты, художники и модельеры демонстрировали в различных номинациях. I место в номинации современная хореография среди учащихся 6 – 9 лет и равно, как и II место среди 10 – 13-летних танцоров, занял коллектив современного танца «Незабудка» (руководитель Светлана Ивановна Полонская). Среди театров моды (13 – 18 лет) II места удостоен коллектив юных модельеров под руководством Ирины Эдуардовны Дубровской. Если говорить о достижениях юных вокалистов, то нельзя не отметить их очередные победы. Так, II место среди индивидуальных исполнителей 10 – 13 лет (народный вокал) заняла Анастасия Бочко, а среди индивидуальных исполнителей 6 – 9 лет (эстрадный вокал) II место у Виктории Жоголь. Лидером из числа индивидуальных исполнителей 14 – 18 лет (эстрадный вокал) стала Анастасия Карпович. I место среди ансамблей, в которых участвуют исполнители 6 – 12 лет (эстрадный вокал), завоевала образцовая студия эстрадного вокала «Клио». А вот в этой же номинации только для более старших артистов 13–18 лет у «Клио» — III место.  Среди ансамблей (эстрадный вокал) смешанного состава I место опять-таки у образцовой студии эстрадного вокала «Клио». Подготовила юных артистов Татьяна Борисовна Ермолович. Не отстают от артистов и молодые художники. В номинации «Изобразительное искусство. Рисунок. Графика» Полина Гринцевич заняла II место среди учащихся 13 – 15 лет с творческой работой «Костел». Такой же результат среди живописцев 10 – 12 лет завоевала Дарья Колодич с рисунком «Деревенский пейзаж», а III место у Николая Колесниковича, который изобразил «Исторические памятники Копыля». Из числа живописцев 13 – 15 лет II результат у Лилии Погребицкой, написавшей «Родные пейзажи», и Ксении Панасик с ее «Родными просторами». Работы Валерии Колпак «Народные гуляния» и «Зима пришла» Зарины Коршук заняли третье место. Таких высоких результатов ребята смогли достигнуть благодаря преподавателю Марине Станиславовне Овсянниковой. В номинации «Декоративно-прикладное творчество. Керамика и мелкая пластика, тестопластика» Кристина Сечко заняла III место среди 10 – 13-летних мастеров, изготовив поделку «За семейным столом». Руководитель Наталья Николаевна Базыльчик. Диана ТКАЧЕНКО

В преддверии профессионального праздника Дня машиностроителей на БелАЗе пройдет ряд мероприятий

15.06.2025
12 сентября 2019 года Пресс-тур с участием руководителей пресс-служб ключевых партнеров БЕЛАЗ и профильных СМИ Российской федерации. В рамках пресс-тура пройдет пресс-конференция на тему «БЕЛАЗ на современном этапе». Также в ходе пресс-тура состоится демонстрация перспективных новинок карьерной техники БЕЛАЗ. 14 сентября Впервые в истории ОАО «БЕЛАЗ» - управляющая компания холдинга «БЕЛАЗ-ХОЛДИНГ» в производственном цехе предприятия среди карьерных самосвалов под маркой БЕЛАЗ пройдет уникальное в сфере тяжелой промышленности Республики Беларусь мероприятие: «БЕЛАЗ  приглашает на бал» В программе мероприятия: - классические бальные танцы, которые исполнят работники Белорусского автомобильного завода по руководством профессионального танцмейстера; - танцевальные мастер-классы; - бальные игры; - концертная программа с участием звезд оперы и балета белорусской эстрады. 20 сентября 2019 года Конкурс «Лауреат молодежной премии». Пройдет торжественная церемония награждения талантливой и одарённой молодежи Белорусского автомобильного завода, проявившей себя в различных сферах деятельности и внесшей значительный личный вклад в развитие предприятия. 26 сентября 2019 года Конкурс лучших по профессии «Человек года» Пройдет  торжественная церемония награждения финалистов конкурса лучших по профессии «Человек года». 28 сентября 2019 года Торжественный митинг «БЕЛАЗ – наша гордость». Торжественная церемония вручения  памятных знаков «Ветеран труда завода», (постамент создателям карьерных самосвалов) День открытых дверей. Традиционно на День машиностроителя Белорусский автомобильный завод открывает свои двери для всех желающих посетить одного из ведущих мировых производителей карьерной техники. 04 октября 2019 года Проведение чемпионата на звание «Лучший оператор БЕЛАЗ – 2019» В ОАО «БЕЛАЗ» - управляющая компания холдинга «БЕЛАЗ-ХОЛДИНГ» пройдут профессиональные соревнования  среди операторов карьерных самосвалов БЕЛАЗ Российской Федерации, стран СНГ и Дальнего Зарубежья.
Страница 3009 из 4898