Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

В ОАО "Преснаки" одними из первых на Копыльщине начали сев яровых культур

26.06.2025
Сёлета ў ААТ «Праснакі» яравымі культурамі плануюць заняць плошчу ў 1839 гектараў. Хлебаробы гаспадаркі аднымі з першых у раёне пачалі веснавую сяўбу і з першых дзён паступова нарошчваюць тэмпы работ. Яшчэ задоўга да пачатку веснавых палявых работ у гаспадарцы распрацавалі план правядзення пасяўной, вырашылі фінансавыя пытанні, падпісалі дагаворы на пастаўку паліва і ўгнаенняў. Зараз дырэктар і спецыялісты кожны дзень праводзяць карэкціроўку работы механізатараў. Сярод асноўных відаў работ – вываз арганікі, падрыхтоўка глебы пад яравы клін і сама сяўба. [caption id="attachment_86944" align="aligncenter" width="840"] ■ Вадзіцель Аляксандр Шункевіч і механізатар Сяргей Берасневіч заняты на падкормцы азімых[/caption] – Час прыспешвае, мы не можам сабе дазволіць расслабіцца, – гаворыць дырэктар ААТ «Праснакі» Віталь Платун, – усё ідзе згодна з графікам. Сяўбу пачалі з аўса – гэта культура не баіцца вільгаці і маразоў. Нездарма ў народзе кажуць: «Сей авёс у гразь – будзеш князь». Хаця з-за сёлетняй анамальнай зімы дэфіцыт вільгаці будзе пра сябе не раз нагадваць. Пачаць пасяўную кампанію ў сельгаспрадпрыемстве даверылі маладым механізатарам: Мікалаю Міхадзюку, які працуе на трактары МТЗ-3522 з агрэгатам АППМ-6Д, а на падвозцы насення заняты Арцём Рудзеня на МТЗ-1221. На палетку, дзе шчыравалі хлопцы, пасля дажджу, што ноччу спорна акрапіў глебу, сапраўды назіралася гразь. Механізатары, не ўпусціўшы ніводнай хвіліны, на магутнай тэхніцы выйшлі ў поле. Праз некаторы час ім на падмогу выйдзе яшчэ адзін МТЗ-3522 з агрэгатам АПМ-6. [caption id="attachment_86943" align="aligncenter" width="840"] ■ На сяўбе аўса - механізатары Мікалай Міхадзюк і Арцём Рудзеня[/caption] Зараз у гаспадарцы актыўна вядзецца закрыццё вільгаці. – На дадзены момант гэтыя работы праведзены ўжо больш чым на 80% неабходных палеткаў, – расказвае галоўны аграном Раман Бабуль. – На трактары МТЗ-3522 з агрэгатам КГП-6,2 гэтым займаецца таксама малады механізатар Аляксандр Жук. Ён разрыхляе глебу, а потым яе ўшчыльняе, каб засталася вільгаць, неабходная для далейшай сяўбы ячменю. Аляксандр зарэкамендаваў сябе адказным працаўніком. У яго адзін з самых магутных у гаспадарцы энерганасычаных трактароў, яму вельмі падабаецца працаваць з тэхнікай. [caption id="attachment_86945" align="aligncenter" width="840"] ■ Галоўны аграном Раман Бабуль (справа) і механізатар Аляксандр Жук[/caption] На ворыве пакуль што занята адна адзінка. Добры задзел зрабілі з восені, на вясну пакінулі толькі 450 га. Вядуцца ў гаспадарцы ў комплексе і іншыя работы. Пасля актыўнай вегетацыі азімых пачалася іх падкормка. Для гэтай мэты працуюць раскідвальнік мінеральных угнаенняў «Амазоне» і комплекс для ўнясення вадкіх угнаенняў «Раса». На ўнясенні арганікі задзейнічаны два ўласныя агрэгаты і тры з мехатрада Капыльскага райаграсэрвісу. – Для таго, каб аператыўна правесці пасяўную кампанію, мы распрацавалі план мерапрыемстваў па эфектыўным матэрыяльным стымуляванні работнікаў, – дзеліцца Віталь Платун. – Чым больш чалавек выконвае норму выпрацоўкі, тым большы заробак ён атрымлівае. Пры тым экран пасяўной вядзецца штодзень, куды рэгулярна запісваюцца вынікі. Прадугледжана і спаборніцтва, пераможцы якога атрымаюць да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі каштоўныя падарункі. Высокія заработныя платы і разнастайныя метады стымулявання дазваляюць прыцягваць і ўтрымліваць у сельгаспрадпрыемстве працаўнікоў (мясцовых, вядома ж, не хапае). Сюды прыязджаюць на працу з Капыля, Быстрыцы, Слуцка. Пра спрыяльныя адносіны з боку кіраўніцтва гаворыць і высокі ўзровень замацавання маладых спецыялістаў. Для іх не толькі абустроены сучасны інтэрнат, але арганізоўваюцца паездкі і спартыўныя мерапрыемствы. Сяргей КОЗЕЛ

19 марта прямую линию проведет председатель Копыльской РОС ДОСААФ Александр Касинский

26.06.2025
В четверг, 19 марта, с 10.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Александр Иванович КАСИНСКИЙ, председатель Копыльской районной организационной структуры ДОСААФ. Телефон 54-3-35.

21 марта прямую линию проведет председатель Копыльского райисполкома Сергей Пилищик

26.06.2025
В субботу, 21 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Сергей Михайлович ПИЛИЩИК, председатель Копыльского районного исполнительного комитета. Телефон 55-5-66.

21 марта прямую линию проведет председатель Минского областного Совета депутатов Наталья Якубицкая

26.06.2025
В субботу, 21 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Наталья Викторовна ЯКУБИЦКАЯ, председатель Минского областного Совета депутатов. Телефон (8-017) 500-41-60.

Копыльские спасатели приняли участие в посадке леса

26.06.2025
Сотрудники районного отдела по чрезвычайным ситуациям приняли участие в посадке ели и дуба на территории лесного фонда Копыльского опытного лесхоза. Как рассказал начальник Копыльского РОЧС Виталий Валентинович Ильючик: - Сотрудничаем с Копыльским лесничеством не первый год, каждую весну мы помогаем лесоводам сажать деревья. К слову, сотрудники РОЧС распространили листовки с предупреждениями об опасности сельхозпалов среди работников лесхоза, рассказали о правилах пожарной безопасности в лесу. В связи с пожароопасным периодом на территории района Копыльские спасатели еще раз напомнили о правилах безопасности. Татьяна Балажинская, Специалист СПиО Копыльского РОЧС
Страница 2767 из 4911