Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Уроженец Копыльщины Григорий Гуринович День Победы встретил на берегу Балтийского моря

07.07.2025
Рыгор  Мікітавіч Гурыновіч прайшоў вайну шафёрам штаба дывізіі на 1-м і 2-м Беларускіх франтах, сустрэў Дзень Перамогі на беразе Балтыйскага мора. [caption id="attachment_101275" align="aligncenter" width="840"] ■ Рыгор Гурыновіч[/caption] Баявы шлях франтавіка адзначаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.», падзякамі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І.В. Сталіна. За добразычлівыя адносіны, за тое, што ў любую хвіліну мог прыйсці на дапамогу, аднавяскоўцы далі яму мянушку «братачка». Рыгор нарадзіўся ў мнагадзетнай сялянскай сям’і ў 1911 годзе ў вёсцы Слабада-Кучынка. Яго дзяцінства супала з грамадзянскай і савецка-польскай войнамі. Назаўсёды ў памяці засталося забойства легіянерамі Пілсудскага  першага камсамольца вёскі Якіма Салановіча і здзекі над камунарамі. Атрымліваў пачатковую адукацыю. Вучоба пачыналася толькі з першымі замаразкамі і заканчвалася ранняй вясной. У астатні час прыходзілася дапамагаць бацькам па гаспадарцы.  Усё ж скончыў сямігодку. Служыў у Чырвонай Арміі. Адным з першых уступіў у калгас «Зара свабоды», а затым трапіў на курсы вадзіцеляў у Бабруйск — стаў першым шафёрам вёскі, круціў «баранку» знакамітай паўтаратонкі ГАЗ-АА. Удзельнік савецка-фінскай вайны, але пра яе нічога не расказваў, бо гэта была закрытая тэма. Пачатак вайны слабажане сустрэлі з хваляваннем. Рыгор як ваенна-абавязаны быў мабілізаваны адным з першых 23 чэрвеня 1941 года. Але паваяваць не ўдалося, нямецкая авіяцыя разбамбіла Слуцкі гарнізон. Тыя, хто засталіся ў жывых і не трапілі ў палон, вярнуліся дамоў. Свой аўтамабіль паспеў разабраць па запчастках і схаваць у Старыцкім лесе. У час акупацыі дапамагаў партызанам харчаваннем і адзеннем. Пасля вызвалення Беларусі — у дзеючай арміі. Баявое хрышчэнне атрымаў на Брэстчыне на 1-м Беларускім фронце. Пасля першага бою да чырвонаармейцаў падышоў ваенны ў званні палкоўніка. — Ці ёсць сярод вас вадзіцелі? — спытаў. — Я, — сціпла адказаў чырвонаармеец Гурыновіч і выйшаў са строю. Аказалася, што калона ваеннай тэхнікі трапіла пад абстрэл нямецкай артылерыі, загінула шмат вадзіцеляў. Такім чынам Рыгор стаў шафёрам пры 1-м аддзяленні штаба 399-й стралковай Новазыбкаўскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава дывізіі 2-га Беларускага фронту. Мабыць гэты выпадак выратаваў салдату жыццё. Пры вызваленні Польшчы загінуць 25 яго аднавяскоўцаў. За дысцыплінаванасць, адказнасць радавога Гурыновіча адразу ацаніла камандаванне. Аўтамабіль ГАЗ–М1 («Эмка») заўсёды на хаду, без паломак і аварый. Уважліва кіраваў па бездарожжы, палявых і лясных дарогах, заўважаў кожную ямку, кожны каменьчык. У час налётаў нямецкай авіяцыі ўмела манеўраваў і выводзіў сваю машыну з-пад бамбёжкі і кулямётных чэргаў.  Часта яго адпачынак складаўся з гадзіннага сну тут жа, за рулём, у чаканні выехаць у любую хвіліну. Але на яго твары цяжка было выявіць стомленасць. Неаднойчы рызыкаваў жыццём, дастаўляючы данясенні да лініі фронту, перавозіў штабныя дакументы, вывозіў параненых, калі неабходна — даставаў свой ППШ і ўступаў у бой як радавы баец. Так было неаднаразова ў раёне Ружан (Польшча), дзе ішлі моцныя баі за авалодваннем Нараўскім плацдармам. На перадавой перад боем сустрэўся з братам жонкі Уладзімірам. Салдаты на вайне цанілі кожны пражыты дзень. Абняліся, пагаварылі, успомнілі родных. Праз некалькі гадзін блізкага яму чалавека не стала — асколкам снарада адарвала галаву. У студзені 1945 года ў час наступлення 48-й арміі 399-я стралковая дывізія перакрыла фашыстам дарогу на горад Эльбінг, якая вяла ва Усходнюю Прусію. Распачаліся жорсткія баі. У раёне населенага пункта Дойтшэндорф, недалёка ад Гданьскага заліва, гітлераўцы, імкнучыся аднавіць сваё становішча, прарвалі абарону на стыку і пачалі акружаць  распалажэнне каманднага пункта дывізіі. Гурыновіч, рызыкуючы жыццём, пад кулямі і разрывамі мін загрузіў у сваю «Эмку» штабныя дакументы, прарваўся пад абстрэлам праз занесенае снегам поле, бо асноўны шлях перарэзалі нямецкія войскі. За мужнасць і адвагу быў прадстаўлены да ордэна Чырвонай Зоркі. Быў у яго жыцці сумны выпадак. Атрымаўшы ліст з дому, даведаўся, што яго жонку Аляксандру Адамаўну пакусаў воўк. Лекаў не было, і яна  згасала на вачах трох дзяцей (дзве дачкі і сын) сямі, чатырох і двух гадоў. Начальнік 1-га аддзялення дывізіі падпалкоўнік Старакожаў заўважыў, што яго падначалены падаўлены сваімі думкамі, вочы напоўнены слязьмі. — Што здарылася, Гурыновіч? Ты заўсёды такі падцягнуты, бадзёры і ў добрым настроі. Той адразу расказаў пра свой боль. — Не бядуй, будуць табе лекі, — запэўніў начальнік. Камандзір слова стрымаў. Праз некалькі дзён на Капыльшчыну была адпраўлена пасылка — слоік з сухой мядзведжай крывёю (з амерыканскай дапамогі), якая выратавала маладую жанчыну. Вестку аб  Перамозе разам з сябрамі сустрэлі на беразе заліва Фрышэс-Гаф (г. Тыгенхоф) з небывалай радасцю: стральба ішла з усяго, што магчыма, усе крычалі «Ура!», радаваліся, што вайна скончылася і засталіся жывыя. Нямецкія войскі здаваліся да 12 мая. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў родную вёску. Першай справай аднавіў сваю паўтаратонку. Шмат зрабіў для ўздыму народнай гаспадаркі. Перавозіў збожжа, бульбу, буракі, сена. На будаўніцтва новай школы дастаўляў бярвенне з Уздзенскага раёна. Вазіў у Мінск па хлеб землякоў на новым ЗІС–5. Увечары людзі збіраліся каля праўлення калгаса, а затым ехалі ў сталіцу рэспублікі, каб да раніцы заняць чаргу, у якую станавіліся шмат разоў.  Духмяныя караваі куплялі для сябе, родных на цэлы месяц. Суседскія дзеці Коршукі чакалі яго да глыбокай ночы, каб паспытаць лустачку хлеба, бо галодныя былі. Была ў яго магчымасць паехаць у Мінск. Зваў аднапалчанін, які ўзначальваў аўтапарк у адным з міністэрстваў. Так прыкіпеў да родных мясцін, што нічым не прывабіш —радзіма ёсць радзіма. Яшчэ нарадзілася трое дзяцей (усіх шэсць). Радаваўся іх поспехам. Выхаваў іх сумленнымі і адказнымі за свае ўчынкі. Дзякуючы бацьку ўсе яны знайшлі месца ў жыцці. Сярод іх — эканаміст, работнікі гандлю і лёгкай прамысловасці, інжынер і дацэнт (кандыдат эканамічных навук). 13 унукаў — гэта  яго радасць і шчасце, сярод якіх Юрый назваў свайго сына Рыгорам у гонар знакамітага дзеда. Святой справай стала для іх усіх у Дзень Перамогі сабрацца і наведаць магілу дарагога  ім чалавека. [caption id="attachment_101276" align="aligncenter" width="840"] ■ Сям'я франтавіка Р.М. Гурыновіча, 1957 г.[/caption] Аднавяскоўцы паважалі яго за прафесійнае майстэрства, за чалавечнасць і справядлівасць — заўсёды казаў праўду ў вочы. Ніколі не адмаўляў ні ў радасці, ні ў горы, прыходзіў на дапамогу і днём і ноччу: вазіў вяселлі, у ваенкамат прызыўнікоў, школьнікаў на спаборніцтвы, у бальніцу хворых дзяцей і цяжарных жанчын. Да пенсіі працаваў у родным саўгасе «Крыніца». Мірнае жыццё Рыгора Мікітавіча Гурыновіча адзначана медалямі «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна», «Ветэран працы», знакамі «Ударнік пяцігодкі», «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва» і інш. Яго партрэт заўсёды вісеў на Дошцы гонару. Але галоўная яго ўзнагарода — гэта памяць і павага нашчадкаў, для якіх ён захаваў Радзіму. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Народные гуляния в честь празднования Дня Победы продолжились в зоне отдыха города Копыля

07.07.2025
Здесь была организована работа пунктов общественного питания, аттракционов, игровых, тематических и интерактивных площадок, выставок. Прозвучал и праздничный концерт «С Днем Победы!». Вечером всех желающих приглашают на центральную площадь города, где состоится эстрадный концерт. А завершится праздник танцевальной программой. Более подробно о том, как в Копыле отметили День Победы, читайте в ближайшем номере газеты «Слава працы» и на сайте нашего издания. Оксана МИХАЙЛОВСКАЯ

11 мая - Радуница

07.07.2025
Сегодня, 11 мая, православные верующие отмечают Радуницу - день особого поминовения усопших, первого после праздника Пасхи. Праздник имеет очень древние корни. Его название привилось от общеславянского языческого весеннего праздника с поминовением умерших, называвшегося Навьим днем, Могилками, Радаваницами или Тризнами. Умершим приносили жертвы на погребальных курганах, чтобы их души могли насладиться зрелищем того уважения, которое им оказывают живые. Эта славянская традиция была воспринята и поддержана православной церковью. И уже в древности, по свидетельству святителя Иоанна Златоуста (IV в.), этот праздник отмечался на христианских кладбищах. Этимологически слово «радоница» восходит к словам «род» и «радость», причем особое место Радоницы в годичном круге церковных праздников - сразу после Светлой пасхальной недели - как бы обязывает христиан не углубляться в переживания по поводу смерти близких, а, наоборот, радоваться их рождению в другую жизнь - жизнь вечную. В современной Беларуси на Радуницу после полудня вся семья (с престарелыми членами и с детьми) идёт на кладбище к могилам близких, где расстилают рушники, катают по могиле освящённые в Пасху яйца со словами «Христос воскресе!». Затем достают приготовленные кушанья (блюд должно быть нечетное число, все сухие). Начинают трапезу с приглашения покойных: «Святые родители, ходите к нам хлеба-соли поесть». С покойными символически делятся принесенным. За трапезой редко встречающиеся родственники ведут беседы о текущих делах (многие приезжают издалека и, бывает, только на Радуницу и видятся), знакомятся с дальними родственниками, знакомят с ними своих детей, вспоминают усопших. Прощаясь, говорят, обращаясь к усопшим: «Мои родители, простите, не сердитесь: чем хата богата, тем и рада», «Лежите спокойно и нас не скоро к себе дожидайтесь». Стоит отметить, что обычай устраивать на могиле умершего родственника трапезу, оставлять на могиле снедь и пасхальные яйца не имеет ничего общего с православной традицией. Каноны говорят о том, что лучше отдать еду нищим и тем, кто в ней нуждается — так будет правильнее. По православной традиции, на могилу можно поставить горящую свечку и помолиться за покойного, прочитать заупокойную литию. Миряне могут совершать этот чин в отсутствие священников. Молитва, свидетельствует Иоанн Златоуст, это вообще самое важное, что мы можем сделать: «Если будем творить о нем [усопшем] частые молитвы и раздавать милостыни, то хотя бы он был и недостоин сам по себе, Бог услышит нас». Совершенно недопустимо распивать на могиле спиртные напитки, лить их на могильный холм. Все это будет оскорбительно для памяти усопших. Взято из открытых ннтернет-источников

На Копыльщине проходят торжества, посвященные 76-й годовщине Победы советского народа в Великой Отечественной войне

07.07.2025
На Копыльщине, как и по всей стране, проходят торжества, посвященные 76-й годовщине Победы советского народа в Великой Отечественной войне. Старт праздничным мероприятиям был дан у памятника воинам-освободителям в райцентре. Там состоялся митинг с участием представителей районной власти, трудовых коллективов, общественных организаций, а также жителей и гостей города.  Традиционно в этот день особое внимание было уделено еще одной знаменательной дате — Дню Государственного герба Республики Беларусь и Государственного флага Республики Беларусь. На мероприятии с приветственным словом выступили председатель районного Совета депутатов Ирина Кисляк, председатель райисполкома Сергей Пилищик, бывшая малолетняя узница Екатерина Дятлович, учащаяся гимназии № 1 г. Копыля, член молодежного парламента, активист БРСМ Анна Матусевич, начальник обособленной группы Копыльского района военного комиссариата Несвижского и Копыльского районов Сергей Маргалик. Присутствующие почтили память погибших минутой молчания, возложили венки и живые цветы к памятнику. В честь павших прозвучал торжественный залп военнослужащих. Народные гуляния продолжатся в зоне отдыха. Накануне 9 Мая представители общественных организаций и трудовых коллективов возложили венки и живые цветы к памятникам. Так, председатель районного Совета ветеранов Людмила Каменко, заместитель начальника отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома Наталья Горбацевич и председатель РОС «ДОСААФ» Александр Касинский посетили несколько памятных мест. Они возложили цветы и почтили память павших минутой молчания у памятника жителям Копыля, погибшим в годы немецко-фашистской оккупации, расположенном в парке возле Детской школы искусств, а также у памятного знака в центральном парке, где 22 июля 1942 года были замучены узники еврейского гетто. Посетили в этот день и обелиск жертвам нацизма, расположенный на окраине зоны отдыха — там в 1942 году были зверски убиты 2965 евреев Копыльского гетто. Венок был возложен также к мемориалу на Аллее мужества и отваги. Оксана МИХАЙЛОВСКАЯ 
Страница 2162 из 4921