Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

65

В минувшую субботу в Копыле прошла первая весенняя ярмарка

31.03.2016
Хочацца спадзявацца, што наведвальнікі засталіся задаволенымі, паколькі прадстаўлены асартымент быў даволі шырокім. IMG_1386-1 Да будучай пасяўной можна было набыць высокаякаснае насенне бульбы ад ААТ «Старыца-Агра» — гэта насенняводчая гаспадарка вядома далёка за межамі нашага рэгіёну. Гатункі «скарб», «фларэнцыя», «рэд скарлет» даспадобы нашаму спажыўцу і даўно набылі папулярнасць. Была ў продажы і харчовая бульба, можна было набыць цыбулю, моркву, сталовыя буракі, капусту, якія добра захаваліся пасля зімы і не згубілі сваіх пажыўных якасцей. Іх прапаноўвалі як прадстаўнікі фермерскіх гаспадарак, так і сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны. Традыцыйна на кірмашы выставілі сваю прадукцыю ААТ «Капыльскае» (свініну і паўфабрыкаты з яе) і ААТ «Семежава» (мяса птушкі). Выстройваліся чэргі і ля гандлёвых кропак Капыльскага райспажыўтаварыства.

Наступны кірмаш адбудзецца ў Капылі 9 красавіка.

Будзе арганізаваны аналагічны продаж тавараў  23 красавіка, 7 і 14 мая.

Маргарыта САКОВІЧ Фота Паўла ШЭІНА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей