Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Весна на полях Копыльщины

29.03.2016
Экспрэс-інфармацыя па стане на 29 сакавіка 2016 года пахота ► Гаспадаркі Капыльшчыны распачалі веснавыя палявыя работы. Як паведамілі ва ўпраўленні райсельгасхарчу, пад яравую сяўбу заарана 355 га з запланаваных 9455 га. У работу ўключыліся пяць сельгаспрадпрыемстваў: ААТ «Прагрэс 2010», «Старыца-Агра», «Ціміразеўскі», «П-з Дусаеўшчына», КСУП «С «Лясное». Праведзена закрыццё вільгаці на 1089 га, распачалі падрыхтоўку глебы пад яравую сяўбу (330 га). ► Ідзе падкормка азотнымі ўгнаеннямі: ужо апрацавана 3552 га азімых збожжавых, 620 га азімага рапсу, 528 га шматгадовых траў, 855 га палепшаных сенажацей і пашаў. ► Пад яравую сяўбу з пачатку года ўнесена: 404 тоны дзеючага рэчыва — пад ворыва, 493 т дз.р. — пад шматгадовыя травы, 119 т дз.р. — пад сенажаці і пашы. Назапашана 2700 т дз.р. азоту, 882 т дз.р. фосфару, 6948 т дз.р. калію. ► Завезена 245 т эліты насення яравых культур, 193 т — насення кукурузы. Распачаліся работы па пратручванні насення (245 т). Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей