Паважаныя жыхары Капыльшчыны! Усе, хто святкуе Вялікдзень 27 сакавіка!
Сардэчна віншуем усіх са светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем!
Гэта свята дабра, чалавекалюбства, міласэрнасці і спагады. Гэта трыумф веры і надзеі на ўмацаванне міру і працвітанне роднай зямлі.
Велікодная радасць фарміруе маральныя асновы грамадства, сяброўскія адносіны паміж людзьмі розных перакананняў і поглядаў. Толькі агульнымі намаганнямі мы даб’ёмся пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі, створым дастойную будучыню для кожнага земляка, умацуем сямейныя каштоўнасці, выхаваем падрастаючае пакаленне ў духу прыстойнасці, сумленнасці і гуманізму.
Ад усёй душы жадаем усім шчасця, цяпла, добрага здароўя і душэўнага камфорту.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Комментарии