Група на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Ліневічам выехала ў ААТ «Ціміразеўскі», старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Кісляк — у філіял «Вялікая Раёўка», намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Ліпніцкім — у Навасёлкаўскую СШ.
Удзельнікі груп расказвалі пра дзяржаўную палітыку занятасці ў Беларусі і ў нашым раёне, пра ўдасканаленне сістэмы пенсійнага заканадаўства. Была таксама закранута тэма 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Як заўсёды, была магчымасць задаць хвалюючыя пытанні прадстаўнікам улады. Напрыклад, жыхары аграгарадка Быстрыца цікавіліся рамонтам дарог у населеным пункце, узнялі праблему якасці вады, выказалі пажаданне, каб Быстрыцкую ўчастковую бальніцу наведвалі ўрач агульнай практыкі і акушэрка. Пра недахоп некаторых тавараў у магазінах райспажыўтаварыства гаварылі працаўнікі філіяла «Вялікая Раёўка». На недастатковы асартымент скардзіліся і ў Навасёлках, а таксама была закранута работа аўтамагазіна (прапанавана перагледзець час прыезду) і звернута ўвага на тэрміны захоўвання некаторых прадуктаў. Пытанні ўзяты на кантроль.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии