Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

НА І РЭСПУБЛІКАНСКІМ КОНКУРСЕ ДАСЛЕДЧЫХ РАБОТ ПА ГЕАГРАФІІ КАПЫЛЬСКІЯ ШКОЛЬНІКІ ЗАНЯЛІ ІІІ МЕСЦА

08.12.2010
На працягу трох дзён, з 26 па 28 лістапада, у Мінскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі праходзіўІ рэспубліканскі конкурс даследчых работ навучэнцаў па геаграфіі. [caption id="attachment_4710" align="aligncenter" width="443" caption="Настаўнік геаграфіі Анатоль Сікорскі і Ілля Браўко задаволены высокай ацэнкай даследавання"][/caption] Як паведаміла спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Карпіленя, на суд журы быў прадстаўлены і плён працы капыльскіх школьнікаў: вучні УА “ДАСШ №2 г. Капыля імя Ц. Гартнага” Алі-на Плотка, Аляксандр Прадун, Яўген Шэлег і Ілля Браўко пад кіраўніцтвам настаўніка геаграфіі Анатоля Сікорскага падрыхтавалі “Даведачна-інфармацыйны краязнаўчы атлас Капыльшчыны”. Права абараняць даследаванне было дадзена Іллі Браўко. Прыемна адзначыць, што дзейнасць юных даследчыкаў з Капыля была ацэнена Дыпломам ІІІ ступені. Хочацца спа-дзявацца, што распрацаваны імі краязнаўчы атлас стане для жыхароў і гасцей Капыльшчыны крыніцай больш глыбокіх ведаў пра нашу маленькую радзіму. Дарэчы, тром з дваццаці ўдзельнікаў рэспубліканскага конкурсу (у тым ліку і Іллі Браўко) было прапанавана стаць членамі Беларускага геаграфічнага таварыства. Гэта сведчыць пра высокі ўзровень даследчай работы і пра наяўнасць навуковага патэнцыялу. Маргарыта САКОВІЧ Фота Сяргея Лазоўскага

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей