Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

На прошлой неделе состоялись выезды информационно-пропагандистских групп на некоторые предприятия и в организации города и района

23.03.2016
Напрыклад, група, якую ўзначальвае старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч, сустракалася з працаўнікамі ААТ «П-з Дусаеўшчына», а намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі разам са сваёй групай наведаўся  ў  ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага». Удзел у Адзіным дні інфармавання прыняў і галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Мінскай вобласці Уладзімір Рызгунскі, які сустрэўся з калектывамі ДУ «Капыльскі райЦГЭ» і ДЛГУ «Капыльскі лясгас». Акрамя гутаркі на абазначаную тэму: «Актуальныя пытанні развіцця Беларусі ў кантэксце мер, вызначаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 78 ад 23 лютага 2016 года «Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь» прадстаўнікі райвыканкама выслухалі праблемы, якія хвалююць жыхароў Капыльшчыны. На некаторыя пытанні адказы былі дадзены падчас сустрэч, іншыя, якія патрабуюць разгляду, узяты на кантроль. У прыватнасці, падчас выезду ў СШ № 2 г. Капыля сярод іншых праблем былі ўзняты пытанні наконт стану дарожнага пакрыцця ў в. Кацельнікі Пацейкаўскага сельсавета, адсутнасці вулічнага асвятлення на некаторых вуліцах у мікрараёне «Сад». Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей