Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

18

В ходе акции МЧС «Безопасность - в каждый дом!» значительное внимание спасатели уделяли участию в собраниях граждан

22.03.2016
Падчас рэспубліканскай прафілактычнай акцыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях «Бяспека — у кожны дом!» значную ўвагу выратавальнікі надавалі ўдзелу ў сходах грамадзян. IMG_6655 Адзін з іх адбыўся ў аграгарадку Быстрыца. Перад жыхарамі населенага пункта выступіла інспектар групы навучання і прапаганды Капыльскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Шастакова. Спецыяліст пераконвала прысутных у тым, што чалавечае жыццё — самая вялікая каштоўнасць у свеце, таму яго трэба шанаваць, пазбягаць небяспекі. Асаблівы акцэнт быў зроблены на асноўныя прычыны ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары: неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём, нагадвалася пра абавязковую наяўнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў доме. Амаль нікога з удзельнікаў сходу не пакінуў раўнадушным прадэманстраваны відэафільм пра гібель дзяцей ад надзвычайных сітуацый. Многіх ён прымусіў задумацца… Перад пачаткам сходу  ў прысутных была магчымасць пазнаёміцца з пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікай, якую на пляцоўцы каля Быстрыцкага СДК выстаўлялі супрацоўнікі ПАВЧ аграгарадка Цімкавічы. А яшчэ падчас акцыі ўсім былі разда-дзены тэматычныя памяткі. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей