Зацверджаны комплекс мер па ўмацаванні вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны і бяспекі вытворчай дзейнасці ў арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі, падведамаснай раённаму выканаўчаму камітэту, на 2016-2017 гады.
Згодна з комплексам мер пытанні аховы працы, бяспекі, умацавання дысцыпліны будуць асвятляцца ў сродках масавай інфармацыі. Будуць праводзіцца пазачарговыя праверкі ведаў у кіраўнікоў арганізацый, дзе былі дапушчаны парушэнні заканадаўства па ахове працы, мабільныя групы абследуюць арганізацыі, дзе адбыліся няшчасныя выпадкі. Таксама запланаваны шэраг рэйдаў, мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі ў дадзеным напрамку, правядзенне медыцынскіх абследаванняў, ажыццяўленне кантролю тэхнічнага стану транспартных сродкаў і г.д.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии