Рашэннем Капыльскага райвыканкама зацверджаны план мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 14 сакавіка 2004 года «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» ў Капыльскім раёне на 2016-2017 гады.
Ход рэалізацыі Дырэктывы будзе разглядацца на пасяджэннях райвыканкама, падчас адзіных дзён інфармавання і асвятляцца ў сродках масавай інфармацыі. У ліку мерапрыемстваў па забеспячэнні грамадскай бяспекі — падрыхтоўка прапаноў па прадухіленні п’янства і алкагалізму, правядзенне маніторынгаў занятасці і вольнага часу непаўналетніх, прафілактыка дзіцячага траўматызму, правядзенне рэйдаў па пустуючых дамах, будынках. Значная ўвага ў плане надаецца мерапрыемствам па павышэнні бяспекі дарожнага руху, эфектыўнасці супрацьпажарнай бяспекі і абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый, зніжэнні траўматызму і гібелі людзей на вытворчасці, а таксама па прадухіленні гібелі людзей на водах.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии