Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Высокая оценка

16.03.2016
6058f190cd8d31df917415aaaca0c779 За высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў высокіх дзяржаўных узнагарод работнікаў дзяржаўных органаў, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў. Адпаведны Указ кіраўнік дзяржавы падпісаў 10 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Сярод узнагароджаных — наш зямляк, член Беларускага грамадскага аб’яднання «Ветэраны фізічнай культуры і спорту» Уладзімір Аляшкевіч. Ён удастоены ордэна Пашаны. Уладзімір Васільевіч — ураджэнец вёскі Жыліхава. Пасля заканчэння Мінскага педінстытута пачынаў працоўную дзейнасць на Капыльшчыне дырэктарам Камсамольскай СШ, потым — на розных пасадах у райцэнтры (апошняе месца працы — намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама). Пераехаўшы ў Мінск, працаваў у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, першым намеснікам міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, цяпер займаецца грамадскай дзейнасцю. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей