Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

16

В агропромышленном комплексе района в ближайшие несколько недель самое пристальное внимание будет уделяться прифермским территориям

16.03.2016
...стану жывёлагадоўчых і іншых сельскагаспадарчых аб’ектаў. Аднак парадак — гэта не толькі эстэтычная катэгорыя. Ён напрамую звязаны з рэзультатыўнасцю працы. Безумоўна, на добраўпарадкаванай, чыстай ферме працаваць прыемна. Але яшчэ больш важны практычны эфект, які дае падтрыманне ў жывёлагадоўчых памяшканнях ветэрынарна-санітарнага парадку. Спецыялісты ведаюць: санітарны стан фермы ўплывае на атрыманне жывёлагадоўчай прадукцыі, паколькі адбіваецца на здароўі жывёлы. [caption id="attachment_46876" align="aligncenter" width="580"]Дровам тут не месца Дровам тут не месца[/caption] Вось толькі ва ўмовах буйнатаварнай вытворчасці дабіцца ідэальнага парадку няпроста. Асабліва, калі глядзець на сітуацыю скрозь пальцы. Як, напрыклад, на МТК «Комсічы» ААТ «Капыльскае». Малочнатаварны комплекс быў пабудаваны ў 2013 годзе. У гэты ж час распачаў работу і МТК «Ванелевічы» ААТ «Піянер-Агра». На будаўніцтва абодвух жывёлагадоўчых аб’ектаў былі затрачаны вялікія грошы, узяты крэдыты. Лагічна было б меркаваць, што гаспадаркі прыкладуць усе сілы, каб новыя аб’екты працавалі напружана і вынікова, а затрачаныя сродкі хутка акупіліся. Калі ААТ «Піянер-Агра» ўдалося наладзіць работу так, што хутка МТК «Ванелевічы» стаў у ліку лідараў спаборніцтва, то МТК «Комсічы» не дацягвае і да сярэдзіны раённай зводкі. Вось некалькі лічбаў: па выніках 2015 года на першым  з  названых  комплексаў надоена па 6857 кг малака ад кожнай каровы, на другім — толькі па 3504 кг. Першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч упэўнены, што існуе комплекс прычын, якія стрымліваюць рост прадукцыйнасці дойнага статка на МТК «Комсічы». У тым ліку і адносіны кіраўніцтва, спецыялістаў гаспадаркі да выканання пастаўленай задачы. — На МТК «Комсічы» ўтрымліваецца звыш 750 галоў дойнага статка, з якіх каля 640 дойных і 120 сухастойных кароў, — расказвае Віталь Аляксандравіч. — Ад адной каровы тут дояць толькі па 9,7 кг малака — гэта меней, чым летась і, безумоўна, ніжэй за пастаўленую задачу. Сярод прычын, што ўплываюць на рэзультат, можна назваць незбалансаванасць рацыёну кармлення жывёлы, адсутнасць у ім кукурузнага сіласу, належнай якасці канцэнтратаў. Жывёлу кормяць зернесумессю ўласнага прыгатавання:  здробленымі пшаніцай і ячменем. Па словах спецыялістаў, у яе дабаўляюць сланечнікавы і соевы шрот, але дакументальна гэта не пацверджана. Адсутнасць кукурузнага сіласу адмоўна адбіваецца на энергетычнай каштоўнасці корму, вядзе да недахопу вугляводаў і іншых карысных рэчываў. [caption id="attachment_46877" align="aligncenter" width="580"]На кармавой пляцоўцы На кармавой пляцоўцы[/caption] Але не толькі неналежная якасць кармоў адбіваецца на росце прадукцыйнасці. Немалую ролю тут адыгрывае чалавечы фактар, які праецыруецца на санітарны стан і жывёлагадоўчых памяшканняў, і прыфермскай тэрыторыі. Нягледзячы на тое, што на малочнатаварны комплекс мы наведаліся ў чацвер — санітарны дзень, які ва ўсім раёне лічыцца днём навядзення парадку, прымет напружанай працы па прывядзенні кароўнікаў у належны стан было нямнога. А фронт для работы тут досыць шырокі: неабходна выдаліць спажыты падсцілачны матэрыял у стойлах, вычысціць драўляныя і металічныя канструкцыі, заляпаныя арганікай, памыць паілкі, не самы прыглядны выгляд маюць сцены і столь у памяшканнях. Ёсць работа і на вуліцы. Так, ля самага ўваходу на ферму ляжыць куча дроў, для якіх, безумоўна, трэба знайсці іншае месца. Рэшткі кармоў раскіданы па кармавой пляцоўцы — іх таксама трэба было б прыбраць. І ўвогуле, добры гаспадар заўсёды бачыць недахопы, якія трэба ліквідаваць, і здолее арганізаваць работу. Трэба толькі моцна захацець. Што да павышэння прадукцыйнасці дойнага статка, то, паводле слоў Віталя Ракевіча, перад кіраўніцтвам гаспадаркі пастаўлена задача павысіць надой ад адной каровы на пяць кілаграмаў. Першыя захады для гэтага ўжо робяцца: са Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў паступіла машына камбікорму, які папоўніць рацыён навацельных кароў, ёсць дамоўленасць і на пастаўку сланечнікавага шроту. Задача па навядзенні парадку на прыфермскіх тэрыторыях і ў жывёлагадоўчых памяшканнях пастаўлена перад усімі сельгаспрадпрыемствамі раёна, і выканаць яе трэба ў самыя кароткія тэрміны. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей