Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

58

СІЛА ЖЫЦЦЯ

07.12.2010
Маладосць Мікалая Георгіевіча Кісялёва, як і многіх савецкіх людзей, была абпалена вайной. 16-гадовым юнаком з горада Чабаксары ён быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Ваенныя шляхі-дарогі прывялі салдата на беларускую зямлю: ён вызваляў Бабруйск, Слуцк, Капыль-шчыну, Латвію, Кёнігсберг. У 1945 годзе быў паранены, прайшоў курс лячэння і зноў вярнуўся ў строй. Пасля перамогі ваенная служба салдата працягвалася ў артылерыйскай і танкавай брыгадах. Дэмабілізаваўся Мікалай у 1957 годзе ў званні старшага лейтэнанта. Радзіма высока ацаніла подзвіг салдата, узнагародзіўшы яго ордэнамі Славы, Айчыннай вайны, медалямі “За баявыя заслугі”, “За ўзяцце Кёнігсберга”, “За ўзяцце Берліна”, “За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.”  і шматлікімі юбілейнымі ўзнагародамі. Пасля вайны Мікалай Георгіевіч адразу ж уключыўся ў работу: працаваў на раённым вузле сувязі, брыгадзірам бетоншчыкаў у Міжкалгасбудзе (цяпер ПМК-194), загадчыкам гаспадаркі, а затым аператарам кацельні райсельгастэхнікі. У 1985 го-дзе выйшаў на заслужаны адпачынак. З жонкай Соф’яй Фёдараўнай пражылі ў шчаслівым сямейным саюзе 41 год, выгадавалі, далі вышэйшую адукацыю двум сынам. Цяпер Мікалай Георгіевіч жыве разам з сынам, нявесткай і ўнукам. Вядзе актыўны лад жыцця, асаблівую ўвагу надае патрыятычнаму выхаванню моладзі, часты госць у школах горада і раёна. — Быць актыўнымі членамі грамадства, патрыётамі сваёй Айчыны – такія задачы трэба ставіць перад нашчадкамі. Дапамагайце сваім дзецям вучыцца і працаваць, каб яны раслі сціплымі, сумленнымі, сапраўднымі грамадзянамі нашай краіны, — так звяртаецца Мікалай Георгіевіч да людзей. Ніколі не будуць забыты імёны тых, хто цаной свайго жыцця здабываў сённяшні шчаслівы дзень. І таму з задавальненнем віншуем Мікалая Георгіевіча Кісялёва з юбілейнай датай з дня нараджэння і жадаем яму здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсім. Валянціна КІСЯЛЁВА, г. Капыль

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей