Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

На Копыльщине прошел первый весенний субботник

16.03.2016
Удзел у ім прынялі прадстаўнікі большасці прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна. [caption id="attachment_46841" align="aligncenter" width="580"]Ідуць работы ў зоне адпачынку Ідуць работы ў зоне адпачынку[/caption] Сваё імкненне зрабіць родны горад больш чыстым і прыгожым прадэманстравалі супрацоўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, якія працавалі ў скверы ля Алеі герояў. Менш за гадзіну спатрэбілася ім, каб згрэбці ў кучы струхнелае лісце, галінкі, сабраць смецце. А потым загрузіць усё гэта ў трактарны прычэп (тэхніку для збору смецця прадаставіла КУП «Капыльская ЖКГ»). Тут жа, у скверы, працавалі прадстаўнікі іншых арганізацый горада. [caption id="attachment_46847" align="aligncenter" width="580"]Наводзіцца парадак ля раённага Цэнтра культуры Наводзіцца парадак ля раённага Цэнтра культуры[/caption] Не засталася па-за ўвагай і пойма ракі Каменкі, якая карыстаецца папулярнасцю ў капылян. Тут знайшлася справа для работнікаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. А вось супрацоўнікі райсавета дэпутатаў, апарату райвыканкама, некаторых яго аддзелаў сабраліся ў гарадской зоне адпачынку. Дапамагалі ім у рабоце прадстаўнікі капыльскага лясгаса, якія ўзброіліся бензапіламі і кустарэзамі. Як расказала Ірына Кісляк, старшыня раённага Савета дэпутатаў, гэты ўпадабаны капылянамі куточак лесу патрабуе самай пільнай увагі. «Толькі адным суботнікам тут не абысціся, — лічыць Ірына Мікалаеўна. — Работы па навядзенні парадку ў гэтай зоне будуць працягвацца і далей. Аднак трэба, каб кожны, хто вырашыць правесці тут свой вольны час, таксама клапаціўся аб падтрыманні чысціні і парадку. Не думаю, што вельмі цяжка патраціць літаральна пяць-дзесяць хвілін, каб прыбраць за сабой рэшткі ежы і спажыты посуд. Тым больш, што кантэйнеры для смецця стаяць на кожным кроку». [caption id="attachment_46845" align="aligncenter" width="580"]Гарадскі сквер убіраюць супрацоўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму Гарадскі сквер убіраюць супрацоўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму[/caption] [caption id="attachment_46844" align="aligncenter" width="580"]На суботніку - работнікі СТАА «Капыльская вытворчасць будаўнічых сістэм» На суботніку - работнікі СТАА «Капыльская вытворчасць будаўнічых сістэм»[/caption] [caption id="attachment_46842" align="aligncenter" width="580"]У зоне адпачынку на дапамогу прыйшлі работнікі лясгаса У зоне адпачынку на дапамогу прыйшлі работнікі лясгаса[/caption] Разам са старшынёй райсавета мы праехалі па горадзе, каб паглядзець, як ідзе суботнік. Старанна шчыравалі ля ўваходу на сваю тэрыторыю і ўздоўж яе агароджы работнікі СТАА «Капыльская вытворчасць будаўнічых сістэм»: выграбалі лісце, бялілі ствалы дрэў. Былі арганізаваны работы па навядзенні парадку аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, КУП «Капыльскі РБУ», ААТ «Капыльскі РКБА», КУП «Капыльская ЖКГ», райспажыўтаварыствам і інш. [caption id="attachment_46843" align="aligncenter" width="580"]Работнікі кацельні № 5 КУП «Капыльская ЖКГ» Работнікі кацельні № 5 КУП «Капыльская ЖКГ»[/caption] Паводле слоў Ірыны Кісляк, падчас суботніка работы вяліся не толькі на гарадскіх вуліцах. Так, упраўленне райсельгасхарчу працавала на добраўпарадкаванні грамадзянскіх могілак у аграгарадку Н. Доктаравічы, а землеўпарадкавальная служба зай-малася такой жа справай у Пясочным. Фінансавы аддзел райвыканкама быў заняты на ўборцы пустуючых участкаў у Капыльскім сельсавеце (в. Чырвоны Партызан), інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Капыльскім раёне — у Цімкавіцкім сельсавеце, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама — у Бучацінскім. Адгукнуліся на заклік прыняць удзел у суботніку ўстановы адукацыі, аховы здароўя, сацыяльныя работнікі, наводзіла парадак на сваіх прысядзібных участках і насельніцтва раёна. Безумоўна, за адзін дзень выканаць усё запланаванае немагчыма, таму работы па навядзенні парадку на роднай зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў раёна і азеляненні працягнуцца. Тым больш, што гэтага патрабуе адпаведнае распараджэнне старшыні райвыканкама. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей