Тут сабраліся супрацоўнікі капыльскай міліцыі і ветэраны службы. У холе была прадстаўлена фотавыстава «Нашы будні».
З віншаваннямі выступіў начальнік аддзела ўнутраных спраў Капыльскага райвыканкама, палкоўнік міліцыі Віталь Сіротка, які адзначыў лепшых ахоўнікаў правапарадку граматамі, падзякамі, а медаль «За бездакорную службу» III ступені быў уручаны ўчастковаму інспектару Блеўчыцкага сельсавета, маёру міліцыі Андрэю Трублоўскаму
(на здымку). Падчас узнагароджання бацькам міліцыянераў былі ўручаны падзячныя пісьмы. Заахвочванні і падарункі ад адасобленай групы (Капыльскага раёна) ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў і Капыльскага РАНС таксама атрымалі лепшыя супрацоўнікі.
Святочным падарункам для прысутных стаў канцэрт, які падрыхтавала Капыльская дзіцячая школа мастацтваў.
Павел ШЭІН
Фота аўтара
Комментарии