У практыцы работы з насельніцтвам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоля Бойкі значнае месца займаюць прыёмы грамадзян па месцы іх жыхарства.
Чарговы з іх прайшоў у адміністрацыйным будынку ААТ «Капыльскае». Разам з парламентарыем прыём вяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк.
Жыхары в. Навасёлкі ўзнялі праблему па рамонце дарогі ад іх населенага пункта да вёскі Філіпавічы, якая будзе вырашацца пры дапамозе філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» — «ДРБУ № 124». Таксама падчас прыёму было зададзена пытанне па правільнасці налічэння аплаты за ацяпленне кватэры ў г. Капылі, наконт надання статусу маладога спецыяліста і інш. Па ўсіх іх дадзены адпаведныя тлумачэнні.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии