Дарагiя жанчыны!
Сардэчна віншуем вас з цудоўным вясеннім святам — Днём жанчын. Сучасная жанчына — гэта паспяховы работнік, адукаваны кіраўнік, высокакваліфікаваны спецыяліст. Аддаючы любімай справе душу і сэрца, вы працуеце на прамысловых прадпрыемствах, у будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, у сферах навукі і культуры, адукацыі і медыцыны.
У гэты святочны дзень асаблівую падзяку выказваем жанчынам, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны мужна перанеслі ўсе выпрабаванні, што выпалі на долю нашага народа, і захавалі сілу духу, а таксама жанчынам — ветэранам працы.
Шчырыя словы ўдзячнасці нашым шматдзетным маці за іх вернасць мацярынскаму доўгу.
Дарагія жанчыны! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, добрага настрою, поспехаў, павагі ад родных і блізкіх. Міру вам і дабрабыту.
Мінскі абласны выканаўчы камітэт
Мінскі абласны Савет дэпутатаў
Дарагія жанчыны!
Ад усяго сэрца віншую вас з цудоўным вясеннім святам! Дзякуючы вам непахіснымі застаюцца такія вечныя каштоўнасці, як дом, сям’я, дзеці. Дзякуй за вашу падтрымку і разуменне ў цяжкія хвіліны! За тое, што вы робіце наш свет цёплым і радасным.
У гэты святочны дзень жадаю вам здароўя і шчасця, кветак і ўсмешак. Няхай вам спадарожнічаюць удача, дабрабыт, добры настрой, радасць адкрыццяў і творчасці. Няхай акружаюць вас уважлівыя і клапатлівыя мужчыны. Няхай вас заўсёды любяць і берагуць. Будзьце любімымі і шчаслівымі!
Мікалай РАДАМАН,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Мілыя жанчыны!
Ад усёй душы віншую вас з самым цудоўным святам вясны — Днём жанчын! Вы — увасабленне дабрыні, прыгажосці і кахання. Вы дорыце новае жыццё, захоўваеце сямейны ачаг, дасягаеце велізарных вышынь у кар’еры.
Вы прымушаеце нас, мужчын, ісці наперад, напаўняеце сэнсам наша жыццё. Сваёй мудрасцю і клопатам, чуласцю і цярпеннем вы робіце свет больш яркім, светлым, справядлівым. Як і надыходзячая вясна, вы азараеце нашы будні ўсмешкамі, сонечным святлом і душэўным цяп-лом! Моцнага вам здароўя, дабрабыту і радасці!
Са святам!
Анатоль БОЙКА,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Паважаныя жанчыны Капыльшчыны!
Мы з цеплынёй і сардэчнасцю адзначаем свята, прысвечанае Яе вялікасці Жанчыне. Бо няма такой галіны, у якую б не ўнеслі свой уклад вы, жанчыны нашага раёна.
Нізкі паклон жанчынам — ветэранам вайны і працы! У гэты цудоўны перадсвяточны дзень глыбокую павагу і сардэчную ўдзячнасць таксама выказваем жанчынам-маці за ласку, дабрыню, мудрасць і ўсёдараванне.
Са святам, дарагія, мілыя, пяшчотныя, любімыя! Здароўя вам, поспеху, згоды і ладу ў сем’ях. Будзьце шчаслівыя! Няхай усе вашы мары ажыццяўляюцца!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў
Комментарии