Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

В течение многих десятилетий служба в милиции была и остается одной из наиболее престижных и уважаемых

04.03.2016
логотип СП 2013 нов Бо ў аснове дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі заўсёды ляжалі ўзаемадапамога, самаахвяраванне, патрыятызм, вернасць абавязку, Радзіме і прысязе. За апошнія гады кіраўніцтва нашай дзяржавы па-новаму глядзіць на пытанні захавання нацыянальнай бяспекі, паставіўшы на першае месца абарону правоў, здароўя і інтарэсаў кожнага чалавека. І для нас — супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Капыльшчыны — гэта задача таксама з’яўляецца прыярытэтнай. Сёння асабовы склад аддзела ўнутраных спраў Капыльскага райвыканкама выконвае пастаўленыя задачы ва ўмовах няпростага крымінагеннага становішча. Усё гэта патрабуе ад нас больш эфектыўных падыходаў у барацьбе са злачыннасцю, удасканалення стратэгіі і тактыкі ў супрацьдзеянні крыміналу, у тым ліку — з выкарыстаннем сучасных высокіх тэхналогій. Нашы супрацоўнікі пастаянна папаўняюць свой прафесійны багаж ведаў дадатковай адукацыяй, ідучы ў нагу з часам. Такія якасці, як непрымірымасць да правапарушэнняў, адданасць свайму народу і службоваму абавязку, новае пакаленне міліцыянераў атрымала ў спадчыну ад ветэранаў органаў унутраных спраў. Вашы шматгадовыя заслугі, паважаныя ветэраны, ваш бясцэнны вопыт і веданне ўсіх тонкасцей прафесіі сталі тым надзейным падмуркам, на якім фарміруюцца трывалыя традыцыі айчыннай міліцыі і выхоўваецца маладое пакаленне. Выказваю словы ўдзячнасці ў адрас родных і блізкіх супрацоўнікаў міліцыі, якія штодня дзеляць з намі нягоды службы. Яны заўсёды побач — і ў радасці, і ў горы, штодня нясуць нялёгкі груз расставанняў, чаканняў, бяссонных начэй. Шчыры ім за гэта дзякуй! Ад імя кіраўніцтва выказваю ўдзячнасць усяму асабоваму складу за сумленнасць у выкананні службовых абавязкаў, высокую дысцыпліну і самавалоданне, якія забяспечваюць падтрыманне стабільнага грамадскага парадку ў краіне. Жадаю вам шчасця, здароўя, поспехаў у высакароднай і заўсёды ганаровай службе на карысць беларускага народа. Віталь СІРОТКА, начальнік Капыльскага РАУС, падпалкоўнік міліцыі

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей