Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

ПЕРШАЯ ВЫШЫНЯ

06.12.2010
У канцы кастрычніка закончыўся першы тур рэспубліканскай дыстанцыйнай алімпіяды для вучняў пачатковых класаў. Тры суботы запар дзеці паказвалі свае веды па матэматыцы, рускай і беларускай мовах. А да таго хлопчыкі і дзяўчынкі амаль два месяцы напружана працавалі пасля ўрокаў, стараючыся як мага лепш засвоіць матэрыялы абранага імі прадмета. І іх плённая праца не была марнай. Я вельмі ўдзячна сваім маленькім “алімпійцам” — вучням 4 “А” класа — за цярплівасць, сур’ёзнасць і праяўленую адказнасць. Вялікае дзякуй і бацькам за падтрымку дзяцей у гэтай справе. Вось імёны ўдзельнікаў алімпіяды: Іван Гарашчэня (матэматыка), Кацярына Уласавец і Кацярына Дарашэвіч (руская і беларуская мовы), Мікіта Каленчыц (беларуская мова) (на здымку). І няхай сабе вучні не сталі на першую прыступку п’едэстала, але на сёння яны выйшлі пераможцамі над сваімі сумненнямі і хваляваннямі. Імі паспяхова ўзята “першая вышыня”. Здароўя і поспехаў вам у вучобе, далейшых перамог, мае выхаванцы! Ларыса МАРЦІНОВІЧ, настаўніца СШ № 3 г. Капыля

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей