Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

ВЫНІК САМААДДАНАЙ ПРАЦЫ

06.12.2010
Тое, што капыльская зямля багатая на таленты, яшчэ раз знайшло пацвярджэнне на конкурсе маладых мастакоў Міншчыны «Арт-сесія». Уладзіслаў Каваліу (на здымку), выпускнік аддзялення выяўленчага мастацтва  Капыльскай ДШМ (выкладчык Святлана Швайбовіч), атрымаў дыплом II ступені ў намінацыі «Нацюрморт». Конкурс «Арт-сесія» яшчэ досыць малады і ўключае ў сябе такія дысцыпліны, як «Малюнак», «Жывапіс», «Кампазіцыя» і «Скульптура». У гэтым годзе яго арганізатарам выступіла Дзіцячая мастацкая школа г. Жодзіна, дзе і адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў. Сама школа на дзень пераўтварылася ў мастацкую галерэю. Арганізатары прадставілі не толькі пераможцаў, але і працы, якім трошкі не хапіла, каб перамагчы. В. П. Славук, вядомы беларускі графік, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, які ўзначальваў  журы, адзначыў высокі ўзровень дасланых на конкурс прац і складанасць, з якой вызначалі пераможцаў, бо многія творы заслугоўвалі ўвагі. Прыемна было бачыць малюнак нашага земляка сярод іншых на выніковай выставе і адзначыць, што гэтая перамога - перамога не толькі Улада, але і яго выкладчыка Святланы Канстанцінаўны Швайбовіч, як вынік яе самаадданай, сістэматычнай працы. Ганна НІЧЫПАРОВІЧ, настаўнік выяўленчага мастацтва Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей