Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

15

В последнее время в нашей стране все чаще случаются случаи отравлений угарным газом

26.02.2016
 Прычым яны фіксуюцца не толькі ў выніку пажараў, але і з-за дрэннай вентыляцыі. У сувязі з гэтым адбылося пазапланавае пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Капыльскім райвыканкаме. Заслухаўшы інфармацыю начальніка Капыльскага РАНС, галоўнага дзяржаўнага інспектара Капыльскага раёна па наглядзе за дзейнасцю па абароне насельніцтва і тэрыторыі ад надзвычайных сітуацый Віталя Ільючыка, прынята рашэнне камісіі аб бяспечнай эксплуатацыі газавага абсталявання. 000048_810222_big Инфографика БелТА У адпаведнасці з ім, Капыльскаму раёну газазабеспячэння неабходна забяспечыць кантроль за выкананнем «Правіл карыстання газам у быце» ўсімі спажыўцамі, неадкладнае выкарыстанне дадзенага права па адключэнні абсталявання ад газаразмеркавальнай сістэмы і газаспажывання пры адсутнасці актаў праверак, праведзеных спецыялізаванымі арганізацыямі. Таксама неабходна правесці работы па праверцы дымавых і вентыляцыйных каналаў для адвядзення прадуктаў згарання ад праточных газавых воданагравальнікаў і ацяпляльнага газавага абсталявання, якія знаходзяцца ў жылых і (ці) нежылых памяшканнях шматкватэрных і прыватных жылых дамоў. Акрамя таго павінны быць арганізаваны работы па тэхнічным абслугоўванні газавага абсталявання і ўнутрыдамавых сістэм газа-забеспячэння. КУП «Капыльская ЖКГ» трэба правесці ў ведамасным жыллёвым фондзе перыядычныя праверкі і прачысткі дымавых і вентыляцыйных каналаў у адпаведнасці з патрабаваннямі Правіл. Інфармацыя пра бяспечную эксплуатацыю газавага абсталявання ў быце павінна даводзіцца да насельніцтва праз сродкі масавай інфармацыі раёна. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей