Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

Перспективы сотрудничества

26.02.2016
000021_797763_big Нацбанк і дэлегацыя Еўрасаюза абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і крэдытна-інвестыцыйнай сферах, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Беларусі. Перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапейскім саюзам у гандлёва-эканамічнай і крэдытна-інвестыцыйнай сферах абмяркоўваліся на сустрэчы старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Паўла Калаура з дэлегацыяй Еўрапейскага саюза, якую ўзначалілі намеснік гендырэктара генеральнага дырэктара Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Катарына Мацернава і віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Ласла Бараняй. У ходзе сустрэчы членам дэлегацыі Еўрасаюза прадстаўлена інфармацыя аб бягучых макраэканамічных паказчыках і прагнозах развіцця эканомікі Беларусі, грашова-крэдытнай палітыцы, мерах па стымуляванні развіцця прыярытэтных сектараў беларускай эканомікі, у тым ліку з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў міжнародных і еўрапейскіх фінансавых арганізацый. Таксама абмеркаваны прыярытэты выбудоўвання ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам. БелТА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей