Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

В минувший четверг в районе прошел единый день информирования населения

25.02.2016
12816767434558201 Разам з ім адбыліся выезды інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама ў працоўныя калектывы. Падчас выезду ІПГ на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Ліпніцкім у  ДУА «Каменскі ВПК д/с-СШ» абмяркоўваліся пытанні культурнай палітыкі дзяржавы. Дырэктар Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі Таццяна Серая падрабязна расказала пра дзейнасць устаноў культуры раёна, традыцыі і абрады, якія захоўваюцца і сталі візітнай карткай Капыльшчыны. Аляксандр Ліпніцкі скіраваў увагу прысутных не толькі на культуру чалавечых зносін, пытанні па захаванні народнай спадчыны, але і на культуру ў земляробстве (паколькі Капыльшчына з’яўляецца сельскагаспадарчым рэгіёнам), іншыя сферы дзейнасці. Таксама намеснік старшыні райвыканкама паведаміў пра сацыяльна-эканамічнае становішча Капыльскага раёна. У прысутных была магчымасць звярнуцца да прадстаўнікоў мясцовай улады з хвалюючымі праблемамі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей