Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

72

МОЛАДЗЬ НАСТРОЕНА НА ЛЕПШАЕ

04.12.2010
Ідзе абмеркаванне Асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011—2015 гады. Погляды моладзі Капыльшчыны выказвае першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Наталля Гарбацэвіч: — З радасцю адзначыла ў Асноўных палажэннях важны для ўсёй беларускай моладзі факт: у праекце праграмы значнае месца адводзіцца маладзёжнай палітыцы: стварэнню ўмоў для прафесійнага росту, актыўнага прыцягнення ва ўсе сферы жыцця. Прыемна адзначыць, што і надалей будзе ўдасканальвацца сістэма адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі, выхавання моладзі, будзе расці яе роля ў палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным развіцці грамадства. Спадзяёмся, што будзе аказана садзейнічанне ў прафесійнай арыентацыі і працаўладкаванні маладых грамадзян, падтрымцы прадпрымальніцкай ініцыятывы, пашырэнні дзяржаўных гарантый і льгот для маладых спецыялістаў, вырашэнні іх жыллёвых і бытавых праблем. Прыдае аптымізму і тое, што праграмай намечаны працяг палітыкі дзяржаўнай падтрымкі таленавітай і адоранай моладзі, маладых сем’яў. Безумоўна, асабліва важным з’яўляецца захаванне і ўмацаванне здароўя маладых людзей, што ўплывае на дэмаграфічную сітуацыю ў рэспубліцы. Фарміраванне здаровага ладу жыцця моладзі з’яўляецца  абавязковым, і для гэтага ў нашай краіне робіцца многае. Лічу, што ўсе напрамкі праграмы рэальны і ажыццявімы. Вядома, што ад моладзі залежыць будучае краіны. Нездарма абрэвіятура “БРСМ” расшыфроўваецца не толькі як Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, але і Будучае Радзімы Ствараць Маладым. Мой заклік да моладзі Капыльшчыны: дзейнічайце, тварыце, і дзяржава заўсёды падтрымае ініцыятыўных, актыўных, неабыякавых маладых людзей! Запісаў Сяргей КОЗЕЛ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей