Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

"С хорошей книгой мы растем"

12.02.2016
— менавіта так называецца сумесны праект, які прадстаўляюць рэдакцыя газеты «Слава працы» разам з Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкай імя А. Астрэйкі. Праект разлічаны на тое, каб дапамагчы маленькім чытачам і іх бацькам знайсці арыенцір у разнастайным асартыменце дзіцячай літаратуры. кажураЗнаёмства з беларускай азбукай будзе цікавым і лёгкім, калі вы звернецеся да кнігі Віктара Кажуры «Азбука ў вершах і малюнках». Арыгінальныя вершы на кожную літару беларускага алфавіта і яркія малюнкі з гумарам зацікавяць маленькіх непасед.         чарняуски Творчасць Міколы Чарняўскага, яго кнігі  для дзяцей і пра дзяцей добра знаёмы ўсім прыхільнікам беларускай літаратуры. Не выключэнне і зборнік «Дзе схаваўся цень удзень?», у які ўвайшлі вершы і казкі, напісаныя ў апошні час. З-за чаго пасварыліся нотныя знакі? Як правільна зварыць смачны абед? Што такое УР? Пра гэта і іншае займальна і з цёплай усмешкай піша аўтар. А тым, хто захоча павесяліцца і папрактыкавацца ў вынаходлівасці, паэт прапануе раздзелы «Ехала рэха ў вёску Арэхава, альбо дзе жывуць скарагаворкі» і «Разгадай іх, дай ім рады, каб былі шарады рады».     кудлачев Цікавыя дзецям і карысныя бацькам будуць «Советы феи вежливости». Аўтары кнігі Віктар Кудлачоў і Ірына Фаменкава даюць рабятам 17 асноўных парад, якія дапамогуць стаць ветлівымі, культурнымі, прыемнымі для акружаючых людзьмі. Вось некаторыя з іх: дапамагай сваім таварышам, дружы з чысцінёй, будзь самастойным, не смейся над тым, хто трапіў у бяду і інш. Усе парады дае фея  ветлівасці Вета. Разам з ёю вы будзеце чытаць вершы, адгадваць загадкі, вучыць скарагаворкі, прыдумляць бурыме і выконваць розныя  заданні.   сторожева Усім вядома, што праз гульню навучанне дзяцей ідзе больш паспяхова і эфектыўна, таму кніга Надзеі Сторажавай «Слова бывают разные» спадабаецца і бацькам, і дзецям. Яна дапаможа зрабіць  навучанне цікавым і займальным. Вы зможаце атрымаць асалоду ад  вясёлых вершаў і навучыцца пісаць без памылак. Кожнае заданне ў кнізе мае  сваю ілюстрацыю.     галубович Прыхільнікам чытання аб прыродзе хочацца параіць зборнік Янкі Галубовіча «Дзівосы роднай прыроды». Кніга пазнаёміць чытача са звярамі і птушкамі, якія жывуць у нашых лясах, заклікае беражліва адносіцца да прыроды, вучыць дабрыні і сяброўству, без якіх нельга пражыць на свеце. Выданне складаецца з апавяданняў і казак, у якіх апісана беларуская прырода.         сучковаНе проста цікавая як мастацкі твор, але і павучальная для будучых гаспадароў і гаспадынь кніга казак Таццяны Сучковай «Удивительные приключения макаронины Моти и другие невероятные происшествия». Вы даведаецеся шмат дзівосных гісторый, пазнаёміцеся з незвычайнымі казачнымі героямі. На старонках кнігі вас чакаюць сустрэчы з малпачкай Лёляй, шчанём Баксам, маленькім сабачкам Тычкам і іншымі. Вы даведаецеся, як прыгатаваць хатні кекс па рэцэпце жыхароў Мучной краіны і апетытны сметанкова-таматны соус, шырока вядомы ў горадзе Спагецці. Знойдзеце таксама інструкцыю па вырабе шпакоўні сваімі рукамі і пералік патрэбных інструментаў. нептун Падарункам  для дзяцей,  несумненна, стане і новы зборнік вершаў Уладзіміра Скарынкіна «Дзе і як жыве Нептун?». У гэтай кнізе  дзеці малодшага школьнага ўзросту знойдуць творы, насычаныя цудоўнымі мастацкімі вобразамі, якія ствараюць радасную атмасферу свята. На кожнай старонцы змешчаны пераклад на рускую мову складаных слоў, таму яна дапаможа і бавіць час, і прынясе   карысць пры вывучэнні беларускай мовы. Валянціна КАМІНСКАЯ, намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей