Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

49

З нагоды гадавіны ДСААФ

31.03.2010

На свяце з нагоды чарговай гадавіны абароннага таварыства на стадыёне ў в. Баравая пабывалі  школьнікі з Бучацінскай і Каменскай сярэдніх школ (усяго каля 60 чалавек).

Стадыён «Зара» сустракаў наведвальнікаў гасцінна. Прыцягвалі ўвагу выставы аўтамабільнай тэхнікі, спецыяльных аўтамабіляў, матацыклаў, квадрацыклаў, картынгаў, узнагарод, заваяваных на спаборніцтвах розных узроўняў.

Яшчэ да адкрыцця свята нашы вучні сустрэліся са старшынёй Цэнтральнага  Савета ДТСААФ генерал-маёрам А. Я. Сцепуком, які расказаў аб праграме свята, адказаў на пытанні школьнікаў.

І вось над стадыёнам з’явіліся верталёты Цэнтральнага аэраклуба ДТСААФ са сцягам Рэспублікі Беларусь. Нават мароз, які трымаўся ў гэты дзень, не змог запалохаць сапраўдных аматараў спорту, гледачоў, удзельнікаў.

Гонкі на матацыклах і квадрацыклах, а затым спаборніцтвы аўтамабілістаў захаплялі ўсіх прысутных. Сапраўды, у гэты дзень на стадыёне лёд гарачы быў.

У перапынках паміж заездамі праводзіліся спаборніцтвы па падняцці гіры, а таксама было арганізавана выступленне ансамбля ДТСААФ «Родны кут». Усё гэта стварала святочны настрой.

А свята для вучняў Каменскай і Бучацінскай СШ працягвалася. Наступны прыпынак – Цэнтральны аэраклуб ДТСААФ імя двойчы Героя Савецкага Саюза С.І. Грыцаўца.  Там  размясціўся адзіны ў Беларусі Музей авіяцыйнай тэхнікі пад адкрытым небам, дзе знаходзіцца каля 30 вінтакрылых машын. Кожны з удзельнікаў паездкі змог пазнаёміцца з авіяцыйнай тэхнікай, сфатаграфавацца на памяць.

Агляд авіяцыйнай тэхнікі завяршыўся, а ў галаве луналі думкі, можа, з цягам часу хто-небузь з прызыўнікоў Бучацінскай ці Каменскай школ будуць пакараць неба, закончыўшы авіяцыйны факультэт Беларускай ваеннай акадэміі. І можа, сённяшняя паездка стане адпраўной кропкай пры выбары прафесіі.

Сяргей ПРЫЛЕПКА,

старшыня пярвічнай

арганізацыйнай структуры ДТСААФ Бучацінскай СШ


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей