Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Молодечно - культурная столица Беларуси

10.02.2016
Эстафету культурнай сталіцы Беларусі ад Брэста прыняў горад Маладзечна, у якім 5 лютага прайшла адпаведная ўрачыстая цырымонія.Для Маладзечна статус асабліва прыемны і адказны, паколькі горад названы культурнай сталіцай у Год культуры. У гісторыю горада ўпісана яшчэ адна старонка, якой можна ганарыцца, адзначыў міністр культуры Барыс Святлоў. Культурная сталіца Беларусі-2016 прыняла сімвал Года культуры. Перадаючы эстафету ад Года моладзі Году культуры, першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Андрэй Белякоў выказаў упэўненасць, што ўсе запланаваныя на гэты год мерапрыемствы стануць прызнаннем у любові да сваёй краіны.    [caption id="attachment_45939" align="aligncenter" width="562"]f630f6b4794a9e6628ee2f4a232ff393 Старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец і міністр культуры Барыс Святлоў падчас перадачы эстафеты[/caption] Фота Максіма Гучака,  БелТА Маладзечна — адзін з найстарэйшых гарадоў вобласці, які мае сваю шматвекавую гісторыю. OLYMPUS DIGITAL CAMERA OLYMPUS DIGITAL CAMERA DSCN8516 Першыя згадкі пра горад датуюцца канцом XIV стагоддзя. У розны час ім валодалі князі Заслаўскія, Мсціслаўскія, Кішкі, Сапегі. У ХVIII стагоддзі Маладзечна перайшло ва ўладанне роду Агінскіх. Гісторыя гэтага населенага пункта цесна звязана з імёнамі Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Ігната Буйніцкага і інш. Маладзечанская зямля захавала 286 помнікаў архітэктуры, археалогіі, гісторыі і культуры. OLYMPUS DIGITAL CAMERA Сёння ў Маладзечне паспяхова працуюць 16 устаноў культуры і мастацтва. Сярод іх — Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага, Мінскі абласны драматычны тэатр, Мінскі абласны краязнаўчы музей, бібліятэкі, музычная школа, школа мастацтваў. Без велічнага Палаца культуры, на сцэне якога праходзяць сотні мерапрыемстваў, будынка амфітэатра, які стаў пляцоўкай для правядзення Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі немагчыма ўявіць гэты цудоўны горад, які адметны сваёй індывідуальнасцю і стыльнай прыгажосцю. Фота Марыі ШЭІНАЙ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей