Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Информационно-пропагандистская группа посетила ГУО "Докторовичская СШ"

28.01.2016
документ Інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, наведалася ў ДУА «Доктаравіцкая СШ». Перад членамі працоўнага калектыву выступіў намеснік галоўнага ўрача УАЗ «Капыльская ЦРБ» Андрэй Тароцька. Андрэй Леанідавіч расказаў пра забяспечанасць установы аховы здароўя ўрачамі і сярэднім медыцынскім персаналам, дэмаграфічную сітуацыю ў раёне, прааналізаваў прычыны смяротнасці насельніцтва. У адрас выступоўцы прагучалі пытанні наконт магчымасці павелічэння колькасці брыгад хуткай медыцынскай дапамогі, арганізацыі прыёму жыхароў сельскіх населеных пунктаў у раённай паліклініцы. А яшчэ ў адрас медыкаў выказваліся шчырыя словы ўдзячнасці за іх прафесіяналізм і неабыякавыя адносіны да сваіх пацыентаў. Традыцыйна не абышлося без зваротаў у адрас прадстаўніка жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Так, папрасілі вывучыць магчымасць пераносу ў іншае месца кантэйнераў для збору другасных адходаў (або абсталявання кантэйнернай пляцоўкі) па вул. Садовай у аграгарадку Н. Доктаравічы. Паступіў сігнал і аб тым, што ля дома № 22 па той жа вуліцы часта назіраецца ўцечка вады з падземнага водаправода. Дырэктара мясцовай адзінаццацігодкі Святлану Мажэйка хвалюе стан воданапорнай вежы, з якой паступае вада ва ўстанову адукацыі, тым больш, што яна не даходзіць да трэцяга паверха, і магчымасць рамонту дымахода на школьнай кацельні. Задавалася пытанне наконт асфальтавання вуліц як у аграгарадку, так і ў Капылі, пыталіся і пра магчымасць будаўніцтва цэнтралізаванай каналізацыйнай сеткі па вул. Таўпекі ў райцэнтры. Узнятыя праблемы ўзяты на кантроль і па магчымасці будуць вырашаны. Маргарыта САКОВІЧ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей