Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

В минувший четверг на Копыльщине прошел единый день информирования населения

27.01.2016
12816767434558201 Ён прысвячаўся дзяржаўнай палітыцы ў сферы аховы здароўя. Наш раён наведалі члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Так, дырэктар УП «Мінская хваля» Тамара Вяцкая пабывала ў Старыцкай участковай бальніцы, Скабінскім фельчарска-акушэрскім пункце, дзіцячай і стаматалагічнай паліклініках, Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы. Выконваючы абавязкі дырэктара УП «Мінаблсаюздрук» Яўген Плотнікаў правёў сустрэчу з працоўным калектывам раённага вузла паштовай сувязі. Прававы інспектар Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза хімічнай, горнай і нафтавай галіны прамысловасці Алена Сіліч цікавілася пытаннямі прафсаюзнага жыцця ў Капыльскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама таксама правялі сустрэчы з насельніцтвам. Так, група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Кісляк выехала на МТФ «Камсамольская» філіяла «Лакнея», на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатолем Ладыгам — у КСУП «Доктаравічы». Намеснік старшыні райвыканкама Алена Васілеўская пагутарыла з калектывам цэнтра банкаўскіх паслуг філіяла ААТ «ААБ Беларусбанк». Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей