Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Животноводы филиала «Лакнея» не сдают своих лидирующих позиций, постоянно наращивают производство молочной продукции

27.01.2016
Жывёлаводы філіяла «Лакнея» не здаюць сваіх лідзіруючых пазіцый, пастаянна нарошчваюць вытворчасць малочнай прадукцыі. З першых дзён 2016 года ў гаспадарцы ўзялі курс на павелічэнне вытворчасці малака. І гэта ўдаецца, аб чым сведчаць паказчыкі. Ад кожнай каровы ў сярэднім за дзень надойваюць па 15,5 кг, што на 2,7 кг больш, чым летась (прададзена ад адной каровы — 13,8 кг, плюс 3,4 кг). Шмат увагі ўдзяляецца якасці малака. Кіраўніцтва і работнікі сельгаспрадпрыемства добра разумеюць — чым вышэйшы гатунак, тым вышэйшая цана продажу. Большасць рэалізаванай малочнай прадукцыі адпавядае класу «экстра» і вышэйшаму гатунку. Таварнасць малака складае больш за 95%. [caption id="attachment_45583" align="aligncenter" width="580"]Начальнік вытворчага ўчастка МТФ «Камсамольская» Надзея Вержыкоўская (у цэнтры) з жывёлаводамі Віктарам Акулічам, Аленай Піліпчук, Аляксеем Юрчанкам і Святланай Малец Начальнік вытворчага ўчастка МТФ «Камсамольская» Надзея Вержыкоўская (у цэнтры) з жывёлаводамі Віктарам Акулічам, Аленай Піліпчук, Аляксеем Юрчанкам і Святланай Малец[/caption] Малочнатаварная ферма «Камсамольская» па выніках мінулага года знаходзіцца на трэцім месцы ў раёне. Пасля праведзенай рэканструкцыі яна перайшла на сучасныя тэхналогіі ўтрымання жывёлы. На ёй абсталявана новая даільная зала, дзе зараз дояцца 170 кароў. Умовы ўтрымання жывёлы і працы людзей тут знаходзяцца на высокім узроўні. Дарэчы, будаўніцтва працягваецца і зараз. Хутка будзе ўведзены ў строй тэнтавы кароўнік, будуюцца яшчэ два жывёлагадоўчыя памяшканні. — Садзейнічаюць нашай паспяховай працы па нарошчванні вытворчасці малака, — адзначае намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі філіяла «Лакнея» Іван Кавальчук, — трывалая кармавая база, удасканаленне селекцыйнай работы, дакладнае выкананне тэхналогіі вытворчасці прадукцыі. Сярод пералічаных аспектаў адно з галоўных месцаў адведзена кадрам. Кожны на сваім рабочым месцы — ад спецыяліста да жывёлавода — з адказнасцю ставіцца да даручанага ўчастка. Круглы год грамадскі статак забяспечаны якаснымі і збалансаванымі кармамі. Рацыён дойных кароў і цялушак складаецца згодна з камп’ютарнымі праграмамі і прадуманы да дробязей. Якасныя сянаж і сілас шчодра прыпраўляюцца камбікармамі. Для кожнай групы жывёлы рацыён асобны. — Зімовае ўтрыманне жывёлы — даволі адказны для нас перыяд, — адзначае начальнік вытворчага ўчастка МТФ «Камсамольская» Надзея Вержыкоўская. — Асаблівае значэнне надаём выкананню вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны, захаванню правіл утрымання і кармлення жывёлы. Зараз пачаліся расцёлы, таму і сярэднясутачны надой ад адной каровы складае 16,8 кг малака. У кароўніках, як і заўсёды, належная чысціня і парадак. Выгулы ачышчаны, жывёла ўтрымліваецца на добрай саламянай падсцілцы. У такіх умовах ніякі мароз не страшны. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей