Падчас чарговага рэспубліканскага дня падпісчыка, які РУП “Белпошта” праводзіла 23 лістапада, у аперацыйнай зале 2-га гарадскога аддзялення сувязі было шматлюдна. Капыляне скарысталі магчымасць не толькі падпісацца на любімыя выданні і сустрэцца з прадстаўнікамі Мінскага філіяла РУП “Белпошта” і газеты “Звязда”, але і паўдзельнічаць у розыгрышы прызоў, што адбыўся напрыканцы працоўнага дня. Яго ўдзельнікамі сталі звыш 40 чалавек, якія ў гэты дзень аформілі падпісныя лісты.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии