Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

52

"Ратнаму подзвігу славу пяём"

31.03.2010
Два днi ў рэспублiканскiм Доме ДТСААФ праходзiў другi адборачны тур фестывалю-конкурсу песнi «Ратнаму подзвiгу славу пяём», якi праводзiўся ў мэтах павышэння эфектыўнасцi патрыятычнага, духоўнага, культурна-эстэтычнага выхавання членаў ДТСААФ дапрызыўнай i прызыўной моладзi, прапаганды i папулярызацыi музычных твораў, нацыянальнай песеннай класiкi, сучасных патрыятычных i лiрычных песень, прыцягнення самадзейных выканаўцаў i слухачоў да лепшых твораў айчыннай музычнай культуры. Асаблiвую значнасць гэтаму праекту надае наблiжэнне знамянальнай даты - 65-годдзе Перамогi савецкага народа ў Вялiкай Айчыннай вайне. У адборачным туры Капыльскую раённую арганiзацыйную структуру ДТСААФ прадстаўлялi Вiктар Кот, Юрый Раманейка, Таццяна Драцкая, Барыс Канаплянiк, Iлля Броўка, Вольга Лобан і Арцём Майсюк. У суботу гасцiнна сустрэла сталiца ўдзельнiкаў гала-канцэрта фестывалю-конкурсу песнi ДТСААФ. Каля Палаца чыгуначнiкаў дэманстравалася выстава спартыўнай тэхнiкi: матацыклы розных класаў, картынгi, вучэбныя аўтамабiлi. На пляцоўцы праводзiлiся паказальныя выступленнi юных картынгiстаў з рэспублiканскай дзiцячай юнацкай спартыўна-тэхнiчнай школы па аўтамотаспорце, якiя сабралi шмат гледачоў. Увагу прысутных прыцягнуў агiтацыйны  аўтобус упраўлення ДАI Мiнаблвыканкама, укамплектаваны сучаснай тэхнiкай, дзякуючы якой фiксуюцца ўсе парушэннi Правiл дарожнага руху, а таксама можна праверыць, якiя парушэннi мае той цi iншы грамадзянiн. У фае палаца дэманстравалася агнястрэльная i пнеўматычная зброя. Жадаючыя мелi магчымасць разабраць i сабраць аўтамат Калашнiкава. Гучаць пазыўныя фестывалю, падымаецца заслона. Вядучыя запрашаюць на сцэну пераможцаў i прызёраў II этапа рэспублiканскага фестывалю-конкурсу песнi ДТСААФ, які праводзіўся ў чатырох намiнацыях:  песнi часоў Вялiкай Айчыннай вайны «I памяць сэрца гаворыць»; песнi пра Беларусь «Пяе мая Айчына»; эстрадны вакал «Песенны зарапад Беларусi»; аўтарская  песня  «Песнi, народжаныя сэрцам». Трэба адзначыць, што сярод удзельнiкаў з дваццацi раёнаў Мiнскай вобласцi i горада Мiнска дастойна прадставiлi Капыльшчыну нашы землякi. У намiнацыi песнi часоў Вялiкай Айчыннай вайны Вiктар Кот за выкананне «Песенькі франтавога шафёра», (музыка Б. Макраусава, словы М. Лабкоўскага) быў удастоены першага месца. Юрый Раманейка за выкананне песнi «Ты помнiш» з рэпертуара Т. Нядзельскай адзначаны за актыўны ўдзел i высокае выканальніцкае майстэрства. У намiнацыi эстрадны вакал журы  адзначыла  дуэт  Вольгi  Лобан i Iллi Броўкі за выкананне песнi «Касыя дажджы», (музыка Р. Паулса, словы I. Рэзнiка). Хочацца падзякаваць нашым землякам i пажадаць далейшых творчых  поспехаў. Тым больш, што Вiктар Кот прыме ўдзел у заключным фiнальным этапе рэспублiканскага фестывалю-конкурсу песнi ДТСААФ «Ратнаму подзвiгу славу пяём».

Аляксандр  КАСІНСКІ,

старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей