Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

В спокойной обстановке прошли новогодние и рождественские праздники на Копыльщине

18.01.2016
IMG_9299Як паведаміў старшы аператыўны дзяжурны АДС Капыльскага РАУС  Аляксей Сяргееў, у гэтыя дні ў раёне было даволі спакойна. У ноч з 31 снежня на 1 студзеня складзены толькі чатыры пратаколы за знаходжанне ў нецвярозым стане, зафіксаваны адзін сямейны скандал, паступіла інфармацыя аб адным факце невыканання бацькамі абавязкаў і адным цялесным пашкоджанні. Аднымі з самых адметных здарэнняў, зафіксаваных у першай дэкадзе студзеня, сталі наступныя. 9 студзеня неўстаноўленая асоба без адпаведнага дазволу, знаходзячыся на полі паблізу в. Дусаеўшчына, ажыццявіла незаконны адстрэл дзвюх казуль еўрапейскіх, чым нанесла матэрыяльны ўрон прыродным рэсурсам Рэспублікі Беларусь. Па дадзеным факце раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа. А ў ноч на 10 студзеня двое мужчын, жыхароў Слуцкага раёна, здзейснілі крадзеж таварна-матэрыяльных каштоўнасцей з магазіна ў в. Праснакі. Абодва затрыманы, па дадзеным факце праводзіцца праверка. Паводле інфармацыі начальніка АДАІ Міхаіла Мельнічэнкі, з 1 па 10 студзеня 2016 года на тэрыторыі Капыльскага раёна зарэгістравана адно дарожна-транспартнае здарэнне, у якім адзін чалавек атрымаў цялесныя пашкоджанні. Так, 6 студзеня каля 18.30 на аўтадарозе Узда-Капыль-Гулевічы паблізу в. Дзярэчына быў здзейснены наезд на пешахода, які знаходзіўся на праезнай частцы і не быў абазначаны святлоадбівальнымі элементамі. Таксама за названы перыяд супрацоўнікамі аддзялення ДАІ Капыльскага РАУС выяўлена 96 парушэнняў Правіл дарожнага руху, з якіх пяць здзейснілі вадзіцелі, якія кіравалі транспартам у стане алкагольнага ап’янення. Адзін быў п’яны за рулём паўторна на працягу года. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей