З 11 па 15 студзеня 2016 года 25 навучэнцаў школ і каледжа Капыльскага раёна прымуць удзел у ІІІ (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды.
Так, веды па геаграфіі будуць паказваць Ягор Александровіч, Настасся Несцерчык, Міхаіл Канановіч, Настасся Барташэвіч з гімназіі № 1 г. Капыля, Аляксандр Саладуха з СШ № 3 і Ілья Карповіч з СШ № 2 г. Капыля. Па інфарматыцы гонар нашага раёна будуць адстойваць навучэнцы СШ № 2 Аляксей Лагун і Ксенія Танко. Юлія Кавалеўская, Валерыя Пуставая з гімназіі № 1, а таксама Ульяна Мароз, Алеся Калевіч, Хрысці- на Бушыла з СШ № 2 паспаборнічаюць па біялогіі. Па тэхнічнай працы раён прадставяць Данііл Хлебародаў і Юрый Гаўрыловіч з Грозаўскай СШ, а таксама Мікіта Сямашка з Жыліхаўскага ВПК д/с-СШ, па абслуговай — Марына Нікалаеня, Марына Лобан, Вікторыя Чумак з гімназіі № 1, Яўгенія Цвірко з Цімкавіцкай СШ і Юліяна Вітко з Капыльскага дзяржаўнага каледжа. Веданне беларускай мовы прадэманструюць Валерыя Леу, Віялета Лобан з гімназіі № 1 і Кацярына Белкіна з СШ № 3. Па гісторыі адстойваць раён будзе Яўгенія Чашун з гімназіі № 1.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии