Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

73

В Копыльском ТЦСОН состоялся новогодний огонек

09.01.2016
111 Не толькі для дзяцей, але і для дарослых Новы год з’яўляецца цудоўным святам. Асабліва, калі яно праходзіць у вялікай і добрай кампаніі. Сабралася такая напрыканцы года і ў Капыльскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Арганізаваў мерапрыемства раённы Савет ветэранаў. Запрошаны на яго былі самыя актыўныя старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый раёна, а таксама лідары некаторых грамадскіх арганізацый, з якімі наладжана цеснае ўзаемадзеянне. Старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар (на здымку) шчыра прывітала прысутных, павіншавала з Новым годам і пажадала ўсяго найлепшага. Казіміра Мікалаеўна падзякавала за ўзаемаразуменне раённаму выканаўчаму камітэту, супрацоўнікам краязнаўчага музея, цэнтральнай бібліятэкі, рэдакцыі газеты «Слава працы», тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Была адзначана плённая сумесная работа з РАС ДТСААФ, раённымі арганізацыямі РГА «Белая Русь» і Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. А яшчэ Казіміра Мікалаеўна паведаміла прыемную навіну: напярэдадні святаў былі падведзены вынікі абласнога конкурсу на лепшую ветэранскую арганізацыю, у якім капыльская заняла трэцяе месца. Затым былі цікавыя гульні і конкурсы, пераможцы якіх атрымалі прызы. Навагодні агеньчык іскрыўся жартамі і песнямі, весяліў конкурсамі, саграваў цёплай сяброўскай атмасферай, якую стваралі супрацоўнікі ТЦСАН. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей