Пасвячэнне ў рамяство хлопчыкаў і дзяўчынак, якія захапіліся адным з самых пашыраныхрамёстваў у нашым раёне – ткацтвам, адбылося на мінулым тыдні ў раённым Цэнтры ткацтва ў аграгарадку Семежава.
[caption id="attachment_4399" align="aligncenter" width="437" caption="Падчас святочных віншаванняў"][/caption]
Капыльшчына – край, дзе майстэрства і талент людзей не маюць межаў. Шмат таленавітых людзей падарыла яна нашай Радзіме, сярод якіх і прызнаныя майстры народнай творчасці. Яскравым прыкладам таму з’яўляецца ткачыха Валянціна Міхайлаўна Кіеня з Семежава, імя якой занесена на раённую Дошку гонару.
Усё жыццё Валянціна Міхайлаўна займалася ткацтвам, асновы якога пераняла ад маці і бабулі. На працягу адзінаццаці гадоў жанчына працавала ад Слуцкай фабрыкі мастацкіх вырабаў, была надомніцай. Сёння яе па праве можна назваць сапраўдным майстрам па ткацтве, якая сваё майстэрства, вопыт і ўлюбёнасць у сваю справу перадае маладому пакаленню.
Перад прысутнымі выступіла дырэктар раённага Цэнтра ткацтва Наталля Холад:
— У рамках сумеснага праекта Еўрапейскага саюза і праграмы ААН “Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні” на базе Цэнтра ткацтва ў гэтым годзе пачала працаваць школа ткачоў. На сродкі, выдзеленыя гэтымі арганізацыямі, былі закуплены станкі, інфармацыйная дошка, ніткі, манекены, выставачнае абсталяванне. Паспяхова прайшла апрабацыя работы “Школы ткачоў” для вучняў Ляшнянскай школы і замежнага валанцёрскага атрада для юнакоў і дзяўчат з Польшчы, Венгрыі, Германіі, для якіх былі праве-дзены майстар-класы. Падчас работы школы ткачоў вучні мясцовай навучальнай установы змаглі авалодаць асновамі ткацкага рамяства, а праводзімае мерапрыемства – вынік гэтай вучобы. І, пасвячаючы жадаючых у рамяство, хочацца верыць, што іх захапленне ткацтвам перарасце ў сапраўдную любоў да народнага мастацтва.
[caption id="attachment_4403" align="aligncenter" width="437" caption="В. Сянюк, Ю. Додзь, У. Падлескі"]
[/caption]
Пасля своеасаблівага экзамену, які вытрымаў кожны вучань, народны майстар Беларусі Валянціна Кіеня ўручыла наказ юным майстрам. Гэтага гонару былі ўдастоены Вікторыя Сямашка, Алеся Пыско, Юрый Додзь, Вячаслаў Сянюк, Дар’я Салановіч, Улад Падлескі, Валерыя Сямашка і Насця Шчарбакова. Прыемна адзначыць, што гэтай справай зацікавіліся не толькі дзяўчынкі, але і хлопчыкі.
Са словамі віншавання ў адрас маладой змены выступілі дырэктар раённага Цэнтра традыцыйнай культуры Галіна Гурло і вядучы спецыяліст аддзела культуры Любоў Дубовік. Жанчыны ўручылі юным майстрам падарункі і пажадалі, каб ніць народнага мастацтва, якая бярэ пачатак з глыбіні стагоддзяў, не перарвалася, а ўцягнулася ў будучае, а іх вырабы былі сапраўдным сведчаннем народнага таленту.
Для ўсіх прысутных гучалі і музычныя падарункі ў выкананні Валерыі Сямашкі, Алены Казакевіч і Святланы Івановай.
…Праходзяць гады, на змену рукам чалавечым прыходзяць машыны, створаныя тымі ж рукамі. Але пакуль побач з чалавекам будзе жыць пачуццё прыгожага, імкненне да сапраўднага, будзе жыць ткацтва, бо сапраўднае застанецца вечным.
Таццяна БОХАН
Фота аўтара
Комментарии