Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

На базе Грозовского психоневрологического дома-интерната состоялся областной кулинарный конкурс "Смак-2105"

31.12.2015
Майстэрства мастацкага афармлення, фантазію і кулінарны талент дэманстравалі повары стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання Мінскай вобласці і аддзяленняў кругласутачнага знаходжання тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якія прынялі ўдзел у абласным конкурсе «Смак-2015». Мерапрыемства адбылося на базе Грозаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, што ў вёсцы Канюхі нашага раёна. Журы ўзначаліў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Алег Семянчук. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, яго намеснік Аляксандр Ліпніцкі. Паколькі конкурс праходзіў напярэдадні святаў Нараджэння Хрыстова і Новага года, то і тэматыка страў, закусак і дэсертаў адпавядала атмасферы цудоўных свят. Дваццаць аднаму ўдзельніку неабходна было пераадолець два этапы смачнага спаборніцтва — «Поварскае і пякарскае мастацтва» і «Халодныя закускі». Чаго толькі не было на сталах прадстаўнікоў поварскай справы падчас першай часткі конкурсу: рулеты, салаты, заліўныя з курыцы і рыбы, запечаныя парсючкі і гусі, безліч усялякіх пірожных, здобы і тартоў. А падчас прэзентацыі сваіх неверагодных кулінарных вынаходніцтваў удзельнікі конкурсу праяўлялі сябе яшчэ і як артысты, разыгрываючы вясёлыя міні-прадстаўленні з удзелам казачных герояў ці расказваючы пра свае стравы ў вершаванай форме. [caption id="attachment_45001" align="aligncenter" width="580"]Падчас дэгустацыі страў Падчас дэгустацыі страў[/caption] Безумоўна, цікава было, у першую чаргу, пазнаёміцца з прадстаўнікамі Капыльскага раёна. Шэф-повар Грозаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Ірына Гардзей не навічок — ужо 25 гадоў аддае сябе гэтай справе. У традыцыйным конкурсе «Смак» прымала ўдзел другі раз. Повар Уладзімір Плявака — адзіны мужчына-кулінар на конкурсе. Ён прадстаўляў Дзяржаўную ўстанову «Капыльскі спецыяльны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў». Для выяўлення лепшых членам журы спатрэбіўся пэўны час, каб параіцца і абмеркаваць вынікі. А ўдзельнікам мерапрыемства цудоўны канцэрт падарылі выкладчыкі Капыльскай ДШМ. Пасля канцэрта журы агучыла вынікі конкурсу. Спачатку віншаванні прымалі пераможцы ў розных прызавых намінацыях. Напрыклад, лепшую мясную страву, па рашэнні прадстаўнічай камісіі, прыгатавала повар Нясвіжскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Таццяна Лабко. Майстрам мучных страў назвалі Анжэлу Раткевіч — повара аддзялення кругласутачнага знаходжання для састарэлых і інвалідаў Клецкага ТЦСАН. У намінацыі «Лепшая рыбная страва» перамагла повар Стаўбцоўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Марыя Тышкевіч. Вызначана было і трыа лепшых канкурсантаў. Імі сталі шэф-повары: Лагойскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў  Таццяна Чарнуха (першае месца), Ракаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната — Вольга Сыцько (другое) і аддзялення кругласутачнага знаходжання для састарэлых і інвалідаў ТЦСАН Любанскага раёна — Людміла Гладчанка (трэцяе месца). Пераможцы атрымалі дыпломы ад камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама, а таксама грашовыя прэміі Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Ніхто з удзельнікаў конкурсу не застаўся без узнагарод — кожнаму дастаўся прыз ад арганізатараў «Смаку-2015». Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей