Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Ежегодно в канун Нового года и Рождества представители руководящих органов Федерации профсоюзов Беларуси посещают подшефные детские учреждения

31.12.2015
Штогод напярэдадні навагодніх і калядных святаў у рамках акцыі, аб’яўленай Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, прадстаўнікі кіруючых органаў гэтага грамадскага аб’яднання наведваюць падшэфныя дзіцячыя ўстановы. 123_93506683_orig_ Днямі намеснік старшыні ФПБ Аляксандр Мікша, старшыня Мінскай абласной арганізацыі ФПБ Віктар Маліноўскі і старшыня Капыльскай раённай арганізацыі ФПБ Уладзімір Лукашэвіч сустрэліся з выхаванцамі Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната. Яны прывезлі хлопчыкам і дзяўчынкам падарункі — салодкія пачастункі і спартыўны інвентар, якія ўручылі падчас навагодняга прадстаўлення. Рабяты сустракалі гасцей у маскарадных касцюмах, і ўсе разам цудоўна правялі час каля прыгажуні-ялінкі. Вясёлы святочны настрой дапамагалі ствараць знаёмыя дзецям героі — Дзед Мароз і Снягурка, Сарока, Баба Яга, Карлсан, Шапакляк і іншыя казачныя персанажы. Разам з імі хлопчыкі і дзяўчынкі кружыліся ў навагоднім караго-дзе, гулялі ў вясёлыя гульні, цешылі Дзядулю Мароза сваімі песнямі і вершамі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей